Ремонт дорог, освещение и водообеспечение. На субботние «прямые линии» в Кореличский райисполком продолжают поступать телефонные звонки от жителей района

На суботнія «прамыя лініі» ў Карэліцкі райвыканкам працягваюць паступаць тэлефонныя званкі ад жыхароў раёна.

Так, жыхарка вуліцы Гагарына, 32 г.п. Карэлічы паскардзілася на перагарэлы ліхтар на фасадзе дома і папрасіла зрэзаць кусты бэзу. У сціслыя тэрміны работнікі РУП ЖКГ аднавілі асвятленне і зрэзалі кусты.

Жыхар райцэнтра звярнуўся з просьбай дапамагчы з працай. Аднак, калі азнаёміўся з прапанаванымі вакансіямі, адмовіўся. У мужчыны ёсць магчымасць зарэгістравацца беспрацоўным на час, пакуль не з’явяцца новыя вакансіі.

Жыхарка зав. Будаўнікоў, 7 у г.п. Карэлічы прасіла правесці падсыпку вуліцы. Работы праз некалькі дзён правялі работнікі РУП ЖКГ.

Жыхар райцэнтра паскардзіўся на адсутнасць цягі ў вентыляцыі. Непаладку ліквідавалі работнікі РУП ЖКГ.

Жыхары в. Мядзвядка паведамілі, што ў вёсцы адсутнічае вадаправодная вада. Водазабеспячэнне аператыўна адноўлена сіламі КСУП «Птушкафабрыка “Чырвонаармейская».