20 и 21 февраля состоятся приемы граждан, а с 20 по 22 февраля — «прямые линии»

прыём грамадзян

20 лютага 2023 года з 14.00 да 16.00 у Карэліцкім філіяле Гродзенскага спажывецкага таварыства (г.п. Карэлічы, вуліца 8 Сакавіка, дом 28) адбудзецца дзень прававой асветы, прававой культуры і прафсаюзны прыём грамадзян па пытаннях працоўных і звязаных з імі праваадносін, які будзе праводзіць галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва Станіслаў Станіслававіч ЖАЛУДОК сумесна з выконваючым абавязкі пракурора Карэліцкага раёна Віктарам Васільевічам АЎДАКУШЫНЫМ.

21 лютага 2023 года з 10.00  да 12.00 выязны прыём грамадзян у КСУП «Лукі-Агра» (агр. Лукі)  правядзе начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

20 лютага  2023 года з 8.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Валер’еўна АСТАШЭВІЧ.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-21-82.

21 лютага 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме: «Атрыманне інфармацыі з індывідуальнага асабовага рахунку застрахаванай асобы ў органах Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-66.

22 лютага 2023 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-64.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.