У Карэлічах ушанавалі пераможцаў раённага і абласнога этапаў рэспубліканскай алімпіяды і іх настаўнікаў

Ушанаванне пераможцаў раённага і абласнога этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і  педагогаў-настаўнікаў,  чый прафесіяналізм і самаадданая праца, цярпенне і спагадлівасць натхняюць  на новыя перамогі  і дасягненні на інтэлектуальнай ніве,  адбылося на базе ДУА  “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”.

Старажытныя грэкі лічылі, што ў залатых палацах на зіхатлівай снягамі вяршыні гары Алімп жывуць багі. Нікому з простых смяротных не наканавана было пабываць на ёй. І толькі сапраўдным героям яны дазвалялі падняцца на Святую Гару.   Дасягнуць  сваёй вяршыні, скарыць свой зорны Алімп сёння змаглі тыя, хто прынёс славу школе,  раёну,  хто абараняў гонар, удзельнічаючы ў прадметных алімпіядах.

Слова для віншавання і адкрыцця цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў раённага і абласнога этапаў рэспубліканскай алімпіяды  трымаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама  Яўген Чычкан, які  павіншаваў таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак, што годна прадставілі свае ўстановы адукацыі  на інтэлектуальных спаборніцтвах. Ён падзякаваў педагогам, якія шчодра дзеляцца сваімі ведамі з вучнямі,  адзначыўшы, што прысутныя  ведаюць, як цяжка быць першымі, якой цаной даецца поспех і колькі радасці прыносіць перамога,  і пажадаў здзяйснення мар і надзей.

2022 год – Год гістарычнай памяці. У ёй сіла і адзінства беларускага народа, згуртавання на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. А для  педагогаў і вучняў ён быў яшчэ  асаблівы і па той прычыне, што па колькасці і якасці заваяваных узнагарод   навучэнцы перасягнулі вынікі апошніх гадоў, пацвердзіўшы высокі ўзровень сістэмы адукацыі  раёна.

З 12 па 20 лістапада 2022 года праходзіў II (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 169 навучэнцаў з 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Па яго  выніках чатырнаццаць удзельнікаў  узнагароджаны  дыпломамі першай ступені, дванаццаць – другой, пяць  – трэцяй.

У лідарах па колькасці дыпломаў – ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”, на яе рахунку  чатырнаццаць дыпломаў розных ступеняў,  ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” –  восем,  ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” – восем,  ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа “ – адзін дыплом.

Права ўручыць узнагароды пераможцам  прадастаўлена начальніку ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірыне Асташэвіч.

– Тое, што вы знаходзіцеся на  ўрачыстым  мерапрыемстве, — вынік вашай плённай сумеснай працы з настаўнікамі-прадметнікамі.  Разам вы дамагліся выдатных поспехаў і сваімі намаганнямі вы заслужылі права  атрымаць заслужаныя ўзнагароды. Але не трэба на гэтым спыняцца. Упэўнена, што ў вас і далей усё будзе атрымлівацца. А поспех  абавязкова напаткае,   галоўнае –  прыкласці намаганні, – заключыла Ірына Валер’еўна.

Асобныя словы падзякі,  віншаванні  і грашовыя прэміі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта былі адрасаваны   пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, якая праходзіла з 9 па 12 студзеня 2023 года, уладальніцы дыплома 3 ступені па беларускай мове і літаратуры   вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Яне Філончык.

Дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны: па беларускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Мілана Кныш, па працоўнаму навучанню вучаніца ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Ангеліна Петрыкевіч, па біялогіі вучаніца ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Анастасія Камароўская, па фізічнай культуры і здароўю вучань ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Платон Комар, па англійскай мове вучань ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ілья Чачотка.

Дыпломы другой ступені атрымалі: па біялогіі вучань ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Арцём Сасімовіч, па беларускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аляксандра Утлік, па біялогіі вучань ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Мацвей Сап’янік, па англійскай мове вучань ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аляксей Пахольчык, па працоўнаму навучанню вучаніца ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Ангеліна Стэльмах, па рускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Яна Філончык, па фізічнай культуры і здароўю вучань ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Аляксей Ардзюк, па працоўнаму навучанню вучань ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Руслан Патук, па рускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ксенія Шавейка, па рускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Марыя Манкевіч, па беларускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Елізавета Шавейка, па фізіцы вучань ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Аляксандр Худніцкі.

Дыпломы першай ступені ўручаны: па рускай мове і літаратуры вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Мілана Кныш, па біялогіі вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Дар’я Качан, па біялогіі вучань ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Уладзіслаў Ульянка, па англійскай мове вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Аляксандра Утлік, па фізічнай культуры і здароўю вучань ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Ягор Русецкі, па працоўнаму навучанню вучань ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Аляксандр Дзёмух, па біялогіі вучаніца ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Ангеліна Стэльмах, па фізічнай культуры і здароўю вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Карына Сас, па працоўнаму навучанню вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Надзея Гурына, па рускай мове і літаратуры вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Мілане Арабей, па беларускай мове і літаратуры вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Злаце Марушка, па англійскай мове вучню ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Даніілу Ліпскаму, па фізіцы вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ксеніі Шавейка, па беларускай мове і літаратуры вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Яне Філончык.

Асобныя словы падзякі, віншавання і грашовая прэмія Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта былі адрасаваны пераможцу трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, якая праходзіла ўжо ў новым годзе з 9 студзеня па 12 студзеня 2023 года, уладальніцы дыплома 3 ступені па беларускай мове і літаратуры вучаніцы ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Яне Філончык.

Поспех  – гэта вынік упартай працы тандэму навучэнца і педагога, якім пашанцавала знайсці адзін аднаго, прыслухацца, зразумець і ў выніку выпрацаваць паспяховую стратэгію заваявання алімпіяднага п’едэстала.

Заслужаныя ўзнагароды педагогам уручыла Ірына  Асташэвіч.

За паспяховую і плённую працу па падрыхтоўцы ўдзельнікаў рэспубліканкай алімпіяды па вучэбных прадметах узнагароджаны настаўнік біялогіі ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”  Святлана Казак,  настаўнік біялогіі ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа”  Наталля Гурын, настаўнік біялогіі ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Наталія  Квач, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Надзея Гурын,  настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай”  Алена Смольская, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Наталля  Шут, настаўнік фізічнай культуры і здароўя  ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Марына  Макар, настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Віктар Плюта.

“Беларусь поўніцца талентамі”,  –   шмат разоў мы чулі гэтую фразу, але адна справа сказаць, а зусім іншая – заўважыць і падтрымаць.  Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа  г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай”  Алена Аліеўна Смольская  падрыхтавала пераможцу не толькі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды, але і пераможцу XIV абласнога конкурсу работ даследчага характару  «Крыштальная альфа»  Яну Філончык. Настаўніца са сцэны расказала пра кошт перамогі і выказала словы  пажадання удзельнікам алімпіяд у будучым. У сваю чаргу адзінаццацікласніца Мірскай школы, звярнуўшыся да прысутных,  сказала, што ўдзел у алімпіядным руху – гэта цудоўная магчымасць пакараць веды, набываць новых сяброў, а галоўнае —  неабходна імкнуцца да большага, верыць у магчымае і ўсё абавязкова збудзецца.

Права ўручыць Дыплом трэцяй ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Яне Філончык прадастаўлена загадчыку метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама  Наталлі Ардзюк.

Праца  настаўніка  Алены Аліеўны Смольскай  будзе адзначана на раённым мерапрыемстве па падвядзенні вынікаў работы раёна, а яе імя папоўніць спіс  раённай Дошкі гонару.

2023 год у нашай краіне абвешчаны Годам міру і стварэння. Ён прысвечаны ўмацаванню ў грамадстве ідэі міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. І поспехі лаўрэатаў прэміі стыпендыятаў Фонду міру цесна пераплецены з гэтай мэтай: сваім удзелам у навуковай, грамадскай, культурнай, спартыўнай дзейнасці таленавітая моладзь уносіць пасільны ўклад у развіццё Беларусі. Старшыня праўлення раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру Ірына Асташэвіч уручыла  прэміі  вучаніцы 5 класа ДУА “Турэцкая сярэдняя школа” Аліне Браўко, вучаніцы 8 класа  ДУА “Красненская сярэдняя школа” Надзеі Ражко.

Святочны настрой  мерапрыемству падарылі   вучні школ г.п. Карэлічы.  Цёплыя словы ўдзячнасці за волю, за веру ў перамогу і поспех  выказала Ірына  Бондарава, якая завяршыла ўрачыстасць  песняй “Радасць, прывітанне”.

Меркаванні

Пасля завяршэння цырымоніі ўзнагароджання  пагутарылі з дзевяцікласнікам ДУА “Сярэдняя школа  № 2 г.п. Карэлічы” Уладзіславам Ульянкам, які абараняў гонар раёна на абласной алімпіядзе, а таксама з настаўнікам біялогіі ДУА “Сярэдняя школа  № 2 г.п. Карэлічы” Святланай Казак,  якая рыхтавала  вучня да  сур’ёзнага выпрабавання.

— Я была ўпэўнена, што Уладзіславу будуць пад сілу алімпіядныя заданні, — з гонарам сказала Святлана Міхайлаўна. – Няхай ён сёння не пераможца абласнога этапу, але ўсё роўна нам ёсць чым ганарыцца, бо  абаранялі годнасць  нашага раёна. Сёння мы ведаем,  над чым  трэба яшчэ папрацаваць, каб у  будучым увайсці ў тройку лепшых. Калі Уладзіслаў быў яшчэ сямікласнікам, я заўважыла, што ў яго ёсць здольнасці і цікавасць  да біялогіі. Вядома, наступныя гады мы займаліся іх развіццём. Да алімпіяды рыхтаваліся сур’ёзна і грунтоўна, а  калі настаўнік бачыць, што вучню цікава, то нават сур’ёзная падрыхтоўка ператвараецца ў займальны занятак.

Сам жа дзевяцікласнік  Уладзіслаў Ульянка  прызнаўся, што гэта было і складана, і цікава адначасова. А яшчэ хлопчык лічыць, што  ўдзел у алімпіядзе – гэта  цудоўная магчымасць атрымаць новыя веды  па прадмеце, які  цікавіць і з якім ён марыць звязаць сваё будучае.

 

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара