• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
06.10.2026, 16:06
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Культура

Лідар гурта «Дразды» пасля канцэрта ў Карэлічах у інтэрв’ю карэспандэнту «Полымя» расказаў пра сакрэт сваёй шалёнай папулярнасці, малую радзіму і сённяшні запыт на беларускасць (+відэа)

by
25.02.2023
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Беларускі гурт “Дразды” сёння надзвычай папулярны, і не толькі на Радзіме, але і за яе межамі. Да дрыжыкаў прыемна глядзець, як на здымках расійскай праграмы “Ад усёй душы” рускамоўная публіка, быццам зачараваная, раптам пачала падпяваць хіт “Не прадаецца хата бацькоў”. Магія — не інакш… 17 лютага артысты выступілі ў Карэлічах, гэта быў іх 48-ы канцэрт з пачатку тура “Хата бацькоў”, і да канца вясны іх гастрольны графік ужо распісаны. Для таго, каб замовіць гурт менавіта на гэтую дату, заяўку падавалі амаль за паўгода. Дык у чым жа сакрэт такой папулярнасці “Драздоў”? Пасля канцэрта накіроўваюся ў грымёрку да нязменнага лідара і натхняльніка гурта Віталія Карпанава.

— Віталій, кампазіцыя “Не прадаецца хата бацькоў”, аўтарам слоў і музыкі якой Вы з’яўляецеся, на днях сабрала мільён праглядаў на YouTube. На канцэртах гледачы спяваюць яе разам з вамі.  Чаму яна так “выстраліла”?

— Усё проста — гэтая тэма блізкая кожнаму беларусу. Мы сталеем, вылятаем з бацькоўскага гнязда, заводзім сем’і, абуладкоўваем свае кватэры. Вядома ж, наведваемся да бацькоў. І ў пэўны час перад кожным з нас паўстае пытанне: а што рабіць з хатаю, дзе ты нарадзіўся і вырас? Яно не дае спакою, яно вельмі балючае. Хтосьці пакідае за сабою гэтае жытло, а хтосьці з сумам прадае, бо абставіны ж у людзей розныя. Але сувязь паміж чалавекам і бацькоўскім домам — гэта назаўсёды. У нашай песні хата — не толькі будынак, а краіна, Радзіма. У няпросты час, які сёння пануе ў свеце, людзі дызарыентаваныя, разгубленыя, а трымаюць іх карані, родная хата ды Радзіма. Не менш важна, што ў беларусаў узнік запыт на беларускасць, яны хапаюцца за яе ў гэтым хісткім свеце, як за выратавальны круг.

Вядома ж, калі не ведаеш, за што ўхапіцца, хапайся за гісторыю, за родную мову, за Бацькаўшчыну, за тое, што казалі табе бацькі і дзяды. “Дразды” адлюстроўваюць тое, пра што беларусы думалі, але, магчыма, баяліся сказаць. Увогуле, нашы канцэрты прыцягваюць шчырасцю і простай размовай. Людзі стаміліся ад шоу, ад інтэрнэту і лавіны навін.

— Скажыце колькі слоў пра Вашае месца сілы, пра малую радзіму.

— Вёска Сівіца Валожынскага раёна — куточак, дзе жыве мая мама Валянціна Паўлаўна. Яна ўсё жыццё працавала паштальёнам. Таты ўжо тры гады няма разам з намі. Уладзімір Якаўлевіч быў старшынёй калгаса “Світанак”. Шмат якія кліпы на нашы песні: “Вёска”, “Сланечнік”, “Увезу в деревню”, “Мама” — зняты менавіта ў маёй Сівіцы. Простыя, шчырыя словы, якія пранікаюць у душу кожнага беларуса. У роднай вёсцы бываю часта. Менавіта яна натхняе мяне, вяртае да жыцця, трымае ў імклівай плыні жыцця. Палю печку ў роднай хаце — і спыняецца імгненне, разумею: вось ён — сэнс жыцця, а не ў тым, каб усюды паспець.

— Амаль 20 гадоў “Дразды” на сцэне. Вы пачыналі спяваць па-руску, у рэпертуары было шмат жартоўных песень. Цяпер чуем з вашых вуснаў беларускую мову і патрыятычныя песні. Калі адбыўся гэты пералом?

— Напэўна, гэта адбылося са сталеннем. Калі ты малады, то глядзіш на тое, што модна, што зараз слухаюць людзі. Тады, у пачатку кар’еры, мы глядзелі на больш паспяховых артыстаў, на расійскую эстраду. Было пэўнае перайманне. Але цяпер разумею, што гэта была памылка, трэба шукаць сваё, а не ствараць другую ці трэцюю копію. Беларускую мову любіў яшчэ са школы, добра размаўляў і пісаў на ёй. Дарэчы, песню “Вёска” напісаў яшчэ ў школьныя гады. У канцы 90-х з’явілася кампазіцыя “Каханая дзяўчына”, пайшлі іншыя творы. Грамадству патрэбен быў беларускамоўны альбом, і мы яго зрабілі, каб пакінуць патрыятычны след. І гэта патрыятызм сапраўдны, не выкрыкі з тэлебачання, не надпісы на плакатах, а спяванне душой народа, яго вуснамі.

— Як вам удаецца вытрымліваць такі шалёны рытм працы? Вельмі шмат канцэртаў, праца ўжывую. Ад чаго зараджаецеся?

— Увогуле праца артыста вельмі складаная, затратная. Працуе вялікая каманда. Сілы бяром ад гледачоў. Калі цябе сустракаюць з такімі зіхатлівымі вачыма, ты не можаш выступіць дрэнна. Са сваёй канцэртнай праграмай “Хата бацькоў” мы гастралюем не па вялікіх гарадах, а па маленькіх райцэнтрах і вёсках. Мы прыязджаем туды, куды звычайна артысты не даязджаюць, бо там амаль не заробіш. А наш гастрольны тур — гэта не пра заробак, гэта пра людзей. Яны ж наша галоўнае багацце. Я — просты вясковы хлопец, ведаю, што такое сельскі клуб, заўсёды чакаў, калі да нас прыедуць артысты з раёна або  з Мінска — гэта ўвогуле супер! Таму ў мяне ёсць патрэба аддаць простым працаўнікам гэты доўг. Прыехаць, папросту паразмаўляць, не дурачы ім галаву цяжкасцямі і праблемамі. Людзям трэба даць дабро, эмоцыю. Гэтым мы яшчэ і падтрымліваем сельскі сектар культуры.

— Карэлічы вельмі цёпла вас сустрэлі. Акрамя песняў, вы яшчэ і размаўлялі з гледачом у вельмі папулярным сёння жанры стэндапа.

— Вядома, мы таксама атрымалі асалоду ад сустрэчы з карэліцкім гледачом. Бачым, што людзям спадабаліся не толькі песні, але і гэтая наша простая шчырая размова па душах. Сёння стэндап — вельмі папулярны моладзевы жанр. І мы падумалі, чаму няма стэндапу для людзей 40 плюс? І мы яе знайшлі, гэтую хвалю. Людзі добра ўспрымаюць такое. Чаму? Ды таму, што гэта перажыта намі ўсімі: і паўтарашка за клубам, і вясковыя гісторыі кахання.

— У 2024 годзе адбудзецца адзіны дзень галасавання. Ці будуць “Дразды” ўдзельнічаць у мерапрыемствах у падтрымку гэтай важнай электаральнай кампаніі?

— Гэта вельмі важная падзея для нашай краіны. Калі дзяржаве будзе патрэбна наша падтрымка, мы заўсёды адгукнемся шчырай песняй.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».