Каляндар знамянальных і памятных дат па гісторыі Карэліцкага раёна на 2023 год

Краязнаўчы каляндар на 2023 год падрыхтаваны Карэліцкай раённай бібліятэкай на аснове “Спісаў знакамітых людзей Карэліцкага раёна”, даных архіва Карэліцкага ЗАГСа, краязнаўчай картатэкі Карэліцкай раённай бібліятэкі, фонда Карэліцкага раённага краязнаўчага музея і іншых крыніц.

Адбор юбілейных дат рабіўся ў адпаведнасці са значнасцю для гісторыі, эканомікі і культуры краю.

Дадзенае выданне дапаможа супрацоўнікам бібліятэк і клубаў раёна, музеям у арганізацыі работы, а таксама будзе карысна краязнаўцам і шырокаму колу чытачоў.

У 2023 годзе спаўняецца:

380 гадоў з дня нараджэння Абуховіча Тэадора Гераніма (1642 г. ці 1643 г. – 1707 г.), пісьменніка-мемуарыста, дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ. У 1670-1672 гг. жыў у маёнтку Дорагава Карэліцкага раёна. Трымаў у арэндзе Цырын. У 1693-1700 гг. – навагрудскі падкаморы і кашталян.

125 гадоў з дня нараджэння Логіна Андрэя Калістратавіча (1898 г., в. Моладава Карэліцкага раёна – 1989 г.), фалькларыста.

90 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук Навумовіч Ганны Мікалаеўны (1933 г., в. Дуброва Карэліцкага раёна).

90 гадоў з дня нараджэння доктара ветэрынарных навук Сака Віктара Васільевіча (1933 г., в. Альшаны Карэліцкага раёна – 1987 г.).

90 гадоў з дня нараджэння кандыдата матэматычных навук Вендзікава Івана Васільевіча (1933 г., жыў у в. В. Сяло, вучыўся ў Мірскай школе – 1985 г.).

70 гадоў з дня нараджэння кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Бірыча Уладзіміра Уладзіміравіча  (1953 г., в. Турэц Карэліцкага раёна).

65 гадоў з часу заснавання  ДУА «Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў» (1958 г.).

Студзень

01.01. – 75 гадоў з дня нараджэння беларускага вучонага ў галіне энергетыкі, доктара тэхнічных навук (2000 г.), прафесара (2003 г.) Балабановіча Усевалада Канстанцінавіча (1948 г., в. Скорычы Карэліцкага раёна).

02.01. – 65 гадоў з дня нараджэння краязнаўца, члена Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Кошур Святланы Андрэеўны (1958 г., в. Валеўка Навагрудскага раёна).

 

03.01. – 95 гадоў з дня нараджэння беларускага савецкага гісторыка, настаўніка, доктара гістарычных навук (1980 г.), прафесара (1993 г.) Палуяна Уладзіміра Аляксандравіча (в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна, 1928 г.).

10.01. – 85 гадоў з дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча, былога намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Клаўсуця Аляксандра Філарэтавіча (1938 г., в. Антанёва Карэліцкага раёна).

 Люты

27.02. – 75 гадоў з дня нараджэння Паповай (Шыманскай) Тамары Мікалаеўны (1948 г., в. Вялікая Мядзвядка Карэліцкага раёна). Беларуская спартсменка і трэнер (веславанне на байдарках), Заслужаны майстар спорту СССР, Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (2008 г.).

27.02. – 70 гадоў з дня нараджэння кандыдата эканамічных навук Вайтовіч Людмілы Цімафееўны (1953 г., в. Зелянец Карэліцкага раёна).

Сакавік

08.03. – 75 гадоў з дня нараджэння Пілько Яўгена Канстанцінавіча (нар. у 1948 г., в. Рамейкі Карэліцкага раёна), доктара фармацэўтычных навук (1993 г.), прафесара.

10.03. – 90 гадоў з дня нараджэння Андраюка Серафіма Антонавіча (нар. у 1933 г., у 1945 г. пераехаў разам з бацькамі ў в. Бербашы Карэліцкага раёна – 2022 г.). Савецкі і беларускі крытык, літаратуразнавец. Заслужаны работнік культуры РБ.

27.03. – 85 гадоў з дня нараджэння Богдана Васіля Іосіфавіча (1938 г., в. Жухавічы Карэліцкага раёна). Кандыдат фізіка-матэматычных наук.

Красавік

15.04. – 85 гадоў з дня нараджэння беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра гандлю БССР (1990 – 1991 гг.) Дзем’яновіча Уладзіміра Пятровіча (1938 г., в. Асташын Карэліцкага раёна – 2006 г.).

23.04. – 90 гадоў з дня нараджэння Сташчанюка Віктара Пятровіча (1933 г., в. Сёгда Карэліцкага раёна – 2007 г.), мастака, паэта, краязнаўца.

29.04 (10.05) – 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра (Фёдарава Івана Міхайлавіча) (1883 г. – 1971 г., у 1910-1911 гг. настаўнічаў у в. Турэц Карэліцкага раёна), беларускага, савецкага пісьменніка, перакладчыка і драматурга. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968 г.).

Май

29.05. – 110 гадоў з дня нараджэння Арцюха Мікалая Пятровіча (1913 г., в. Заполле Карэліцкага раёна – 1933 г.), удзельніка рэвалюцыйнага руху Заходняй Беларусі, сакратара Карэліцкага падпольнага райкама камсамола (1932 г.).

Ліпень

28.07. – 70 гадоў з дня нараджэння беларускага гісторыка, педагога Марцён (Турайкевіч) Маі Уладзіміраўны (нар. у 1953 г., в. Аканавічы Карэліцкага раёна). Кандыдат гістарычных навук (1985 г.). Дацэнт (1990 г.)

Жнівень

05.08. – 65 гадоў з дня нараджэння Макея Уладзіміра Уладзіміравіча (1958 г., в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна – 26.11.2022 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь (2012-2022 гг.). Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008-2012 гг.).

06.08. – 80 гадоў з дня нараджэння Конюха Уладзіміра Сяргеевіча (1943 г., в. Турэц Карэліцкага раёна – 1997 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук (1991 г.)

08.08. – 85 гадоў з дня нараджэння Машчонскага Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1938 г., в. Турэц Карэліцкага раёна), кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта.

20.08. – 95 гадоў з дня нараджэння Палуяна Івана Васільевіча (нар. у 1928 г., в. Некрашэвічы Карэліцкага раёна), вучонага-гісторыка, настаўніка, аўтара прац па паліталогіі, міжнародных адносінах, праблемах глабалізацыі. Доктар гістарычных навук (1981 г.), прафесар (1983 г.), выдатнік адукацыі Беларусі (2005 г.).

Верасень

240 гадоў з дня нараджэння Дуравай Надзеі Андрэеўны (1783 – 1866 гг.), першай у Расіі жанчыны-афіцэра, пісьменніцы. У 1806 г. паступіла ў конна-польскі ўланскі полк у Гродне. Удзельнічала ў Айчыннай вайне 1812 г., прымала           ўдзел у бітве пад мястэчкам Мір (цяпер г.п. Мір Карэліцкага раёна).

09.09. – 100 гадоў з дня нараджэння вучонага-гісторыка, дацэнта Царука Аляксандра Уладзіміравіча (1923 г., в. В. Вобрына Карэліцкага раёна).

12.09. – 130 гадоў з дня нараджэння Пулкі-Дзмітрыева Аляксандра Дзмітрыевіча (1893 г., в. Вялікая Слабада Карэліцкага раёна – 1962 г.), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.  Удзельнік Сталінградскай бітвы.

17(29).09. – 200 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі (Людвік Францішак Уладзіслаў Аляксандравіч Кандрато́віч) (1823 г., в. Смольгава, Любанскі раён, Мінская вобласць – 1862 г.). Жыў у г.п. Мір Карэліцкага раёна. Беларуска-польскі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры, перакладчык.

Кастрычнік

06.10. – 115 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Мілюця (Аляксандр Макаравіч Мілюць) (нар. у 1908 г., в. Скорычы Карэліцкага раёна – 1944 г.).

18.10. – 80 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыева Генадзя Рыгоравіча (1943 г., Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць). У 1967-1974 гг. настаўнічаў у Варанчанскай СШ Карэліцкага раёна. Беларускі, савецкі паэт, публіцыст, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

22.10. – 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Бажко (Аляксандра Цімафеевіча Бажко) (1918 г., в. Даўгінава Карэліцкага раёна – 2013 г.). Беларускі пісьменнік і паэт. Заслужаны работнік культуры БССР (1977).

29.10. – 80 гадоў з дня нараджэння Навумовіча Уладзіміра Аляксандравіча (1943 г., в. Баўцічы Карэліцкага раёна). Беларускі пісьменнік, празаік, літаратуразнаўца, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

29.10 (11.11.) – 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Канстанцінавіча Ільінскага (1903 г., г.п. Мір Карэліцкага раёна – 1967 г.). Беларускі, савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1953 г.). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946 г.).

31.10. – 80 гадоў з дня нараджэння кандыдата медыцынскіх навук Капуры Надзеі Герасімаўны (нар. у 1943 г., в. Пясочная Карэліцкага раёна).

Снежань

24.12. – 125 гадоў з дня нараджэння Фогеля Яна Янавіча (1898 г. – 1944 г.), савецкі ваеначальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, генерал-маёр. Месца смерці — Карэліцкі раён.

24.12. – 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798 г. – 1855 г.). Польскі пісьменнік, паэт і перакладчык, драматург, педагог, публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага польскага руху, член таварыства філаматаў. Наведваў вёскі Унехава, Райца, Варонча,  Г. Рута Карэліцкага раёна.