Евгений Чичкан в рамках единого дня информирования встретился с коллективом редакции газеты «Полымя»

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №5 завіталі ў рэдакцыю газеты “Полымя”.
Асноўнай тэмай стала васьмідзясятая гадавіна трагедыі ў Хатыні. Таксама на мерапрыемстве гаварылі аб выніках расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа, праведзенага Генеральнай пракуратурай. Правёў сустрэчу намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкай РА РГА “Белая Русь” Яўген Чычкан.


Расказваючы пра хатынскую трагедыю, Яўген Мікалаевіч нагадаў, што з дарослых жыхароў вёскі выжыў толькі мясцовы каваль Іосіф Іосіфавіч Камінскі.
— “Не дай Бог нікому, хто на зямлі жыве, каб не бачылі і не чулі гора такога”, — працытаваў Яўген Чычкан Іосіфа Камінскага. — Гэтыя словы ўзрушваюць і прымушаюць задумацца. Калі мы аб гэтым забудзем, будзем маўчаць — мы страцім сваю гісторыю, страцім сябе.


Яшчэ адным пытаннем, разгледжаным на пасяджэнні, стала пажарная бяспека пры навядзенні парадку на прысядзібных участках. Яўген Мікалаевіч адзначыў, што асноўнай прычынай пажараў становяцца нядбайнасць і няўважлівасць:
— Абсалютна бытавая гісторыя: гаспадыня на кухні смажыла вячэру, разгаварылася з гаспадаром і не заўважыла, як кавалак анучы трапіў пад патэльню і загарэўся. Зразумела, што яго хутка патушылі, але гэта яскравы прыклад, як няўважлівасць магла стаць прычынай пажару.


Закрануў Яўген Мікалаевіч і пытанне бяспекі фінансавых сродкаў у інтэрнэце. Часта махляры ствараюць сайты, якія як дзве кроплі вады падобныя на вядомыя інтэрнэт-крамы і маюць такі ж самы адрас, які адрозніваецца толькі адным сімвалам. Няўважлівыя карыстальнікі часта трапляюць на такія сайты, калі набываюць тавар на гандлёвых пляцоўках, уводзяць дадзеныя сваёй банкаўскай карткі і губляюць грошы. Прамоўца таксама нагадаў аб тым, што махляры часта звязваюцца з ахвярамі праз мэсэнджары і, прадстаўляючыся работнікамі службы бяспекі банка, скрадаюць грошы з рахунку даверлівага чалавека.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара