Кражи имущества, кибермошенничество и преступления в состоянии опьянения: начальник Кореличского РОВД Алексей Гаврош рассказывает об итогах работы отдела за год

4 сакавіка прафесійнае свята ў прадстаўнікоў адной з самых адказных і небяспечных прафесій. У складаных сучасных умовах, днём і ноччу міліцыянеры вядуць бескампрамісную барацьбу са злачыннасцю. Спакой нашых грамадзян, парадак на нашых вуліцах у надзейных руках.  Супрацоўнікі органаў унутраных спраў прафесійна выконваюць свой абавязак і робяць усё неабходнае, каб жыхары Карэліччыны спакойна жылі, працавалі і адпачывалі.

Напярэдадні Дня міліцыі журналіст раённай газеты пагутарыў з начальнікам Карэліцкага  РАУС Аляксеем Гаўрошам.

—  Аляксей Іванавіч, якім выдаўся мінулы год і з якімі вынікамі райаддзел падышоў да свайго прафесійнага свята?

—  У выніку зладжанай і мэтанакіраванай работы ўсяго калектыву стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна хвалявання не выклікае. Усе запланаваныя мерапрыемствы ў мэтах барацьбы са злачыннасцю і карупцыяй былі рэалізаваны і спрыялі паляпшэнню крымінагеннай абстаноўкі. У агульнай структуры адзначаецца зніжэнне агульнай колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх (з дзесяці   да пяці) рэцыдыўных злачынстваў.  Таксама  адзначаецца зніжэнне колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Але,  на жаль,  на 14  павялічылася   колькасць злачынстваў, учыненых у стане ап’янення,  на чатыры – па лініі крымінальнага вышуку.

—  Раскажыце, калі ласка,   аб асноўных напрамках работы райаддзела міліцыі.

—  Значная ўвага адводзіцца прафілактычнай рабоце.  Рашэннем Карэліцкага  райвыканкама зацверджана Комплексная праграма па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі раёна. У любы час сутак на тэрыторыі раёна працуюць нарады міліцыі, яны могуць аператыўна рэагаваць на паведамленні, якія паступаюць. З тымі, хто раней быў асуджаны,  увесь час праводзіцца работа па іх працаўладкаванні. Дзякуючы  мэтанакіраванай рабоце з непаўналетнімі  знізілася колькасць  правапарушэнняў,  якія здзейснілі падлеткі. Супрацоўнікаў  ведаюць у кожнай навучальнай установе, таму што яны там частыя госці.

—  Якія найбольш вострыя праблемы турбуюць райаддзел сёння?

— Па-ранейшаму асноўным відам злачынстваў, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі раёна, застаюцца крадзяжы. У мінулым годзе агульная колькасць павялічылася з 56 да 66. Складанасць у іх прафілактыцы заключаецца ў тым, што значная колькасць пацярпелых —  гэта дачнікі, якія пражываюць у Мінску ці іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках.

—  У апошнія гады ўсё часцей даводзіцца чуць пра  кіберзлачынствы. Якое становішча ў нашым раёне?

—   Неабходна адзначыць,  што насельніцтва стала больш абачлівым. Так, на тэрыторыі раёна ў 2022 годзе колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій зменшылася з 20 да 13, як бачым, зніжэнне значнае. Гэта ўсё дзякуючы сістэмнай растлумачальнай рабоце супрацоўнікаў РАУС, якія на сустрэчах з працоўнымі калектывамі расказваюць пра   розныя схемы, якія выкарыстоўваюць зламыснікі.

Старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы Максім Кужалевіч, памочнік дзяжурнага Аляксандр Муравельнік
і міліцыянер-вадзіцель Юрый Радзюк

— У ваша прафесійнае свята давайце пагаворым аб калектыве райаддзела — людзях, якія  служаць на карысць усіх нас.

 — Калектыў працаздольны, згуртаваны. Супрацоўнікі нацэлены на эфектыўнасць работы па папярэджванні злачыннасці, імкнуцца задзейнічаць усе магчымасці і заўсёды гатовыя да павышэння прафесійнага ўзроўню.  Дастатковым вопытам і прафесіяналізмам валодаюць начальнік штаба РАУС маёр міліцыі Аляксей Кот, старшы інспектар групы кадраў маёр міліцыі Аляксандр Шыдлоўскі. Сярод маладых, якія падаюць вялікія надзеі, —  малодшыя сяржанты міліцыі Ілья Мартынчук і Аляксей Мароз, на іх раўняюцца маладыя ўчастковыя інспектары міліцыі Сяргей Развадоўскі і Алег Заблоцкі. Аўтарытэтам у калектыве карыстаюцца маёры міліцыі Арцём Іванчык і Віктар Зінчанка. Не так даўно служаць, але ўжо даказалі сваю прафпрыгоднасць маладыя супрацоўнікі старшы лейтэнант міліцыі Раман Шнок, лейтэнанты міліцыі Анастасія Чартко і Анастасія Палуян.

Радуе і абнадзейвае тое, што за доўгія гады ў райаддзеле склалася сапраўдная дружная каманда з ліку аднадумцаў, якіх не палохаюць ніякія цяжкасці. Іх адрозніваюць высокая патрабавальнасць да сябе, адказнасць, самакантроль, эрудзіраванасць.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара