8
  • О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
01.05.2026, 05:29
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

    Жительница деревни Полоная Людмила Войнило: «Жизнь на пенсии только начинается»

Главная Лента новостей

Старшеклассники Кореличского района узнали обо всех бонусах целевого обучения во время «Ярмарки профессий»

by
04.03.2023
в Лента новостей, Наука и образование, Последние новости
Старшеклассники Кореличского района узнали обо всех бонусах целевого обучения во время «Ярмарки профессий»
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Не сакрэт, што ў многіх раённых цэнтрах, у сельскай мясцовасці існуе пэўны недахоп кваліфікаваных кадраў у розных галінах і сферах вытворчасці. Вырашаецца гэтае пытанне рознымі шляхамі, адным з якіх з’яўляецца заключэнне мэтавых дагавораў з будучымі абітурыентамі. Аб усіх бонусах мэтавага навучання даведаліся вучні 10-11 класаў устаноў адукацыі Карэліцкага раёна падчас прафарыентацыйнага мерапрыемства “Кірмаш прафесій”, што прайшло на базе ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы”.

Перад прысутнымі выступіла начальнік упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, якая адзначыла, што асноўная мэта мерапрыемства — зарыентаваць выпускнікоў на мэтавую падрыхтоўку, таму што гэта вельмі добрая магчымасць атрымаць адукацыю і набыць прафесію, якая ў будучым будзе прыносіць задавальненне.
— Мэтавая падрыхтоўка з’яўляецца эфектыўнай формай заказу кадраў, — аб гэтым паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення адукацыі Марына Станкевіч. — Мэтавікі сёлета будуць паступаць па новых правілах. Для іх распрацаваны асобны парадак прыёму. Абітурыенты будуць здаваць адзін унутраны экзамен у ВНУ па першым профільным прадмеце, пытанні да якога ўжо ёсць у свабодным доступе на сайце Міністэрства адукацыі. Па кожным прадмеце — 50 пытанняў. У кожную камісію па прыёме вуснага экзамену ў вышэйшых навучальных установах будзе абавязкова ўключаны школьны настаўнік. Такі падыход будзе рэалізаваны для забяспечвання максімальна аб’ектыўнай ацэнкі ведаў абітурыентаў, бо адказ на адно і тое ж пытанне можа быць успрыняты прафесарам і настаўнікам па-рознаму. Калі выпускнік паспяхова пройдзе іспыт, то здаваць ЦТ у гэтым выпадку не трэба. Абітурыент будзе залічаны на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

Мяняюцца і тэрміны падачы дакументаў: тыя, хто заключыць мэтавы дагавор, зробяць гэта раней за ўсіх — з 1 па 5 чэрвеня. З 6 па 12 чэрвеня пройдуць унутраныя выпрабаванні, а ўжо да 13 па 16 чэрвеня стане вядома, ці апынуўся поспех на баку абітурыента. Этапы ўступнай кампаніі спланаваныя такім чынам, што тыя, хто не пройдуць на мэтавыя месцы, змогуць удзельнічаць у агульным конкурсе, паступіўшы на бюджэтнае або платнае навучанне.

— Вось у гэтым выпадку здаваць ЦТ будзе неабходна. Выпускніку трэба мець гэта на ўвазе і ў маі варта зарэгістравацца на ЦТ. Шансы на паступленне такім чынам можна павялічыць у два разы, — дадала Ірына Валер’еўна.

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва — начальнік аддзела дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва Наталля Гоцка паведаміла:

— Калі ў вас ёсць сумненні і вы не вызначыліся са сферай дзейнасці, то вы маеце магчымасць звярнуцца да тэстаў, што ёсць на нашым сайце, і яны вам дапамогуць зарыентавацца ў выбары прафесіі.

Неабходна ведаць і тое, што ў нашым раёне ёсць больш чым 260 працоўных вакансій. Дзе б вы ні вучыліся, якую б прафесію ні атрымалі, у будучым вы ў любы момант маеце магчымасць звярнуцца ў раённою службу занятасці па пытаннях перанавучання. Мы можам накіраваць на вучобу больш чым па 40 спецыяльнасцях.

Спецыяліст па кадрах упраўлення адукацыі Карэліцкага райвыканкама Таісія Яўсей па паліцах расклала алгарытм атрымання мэтавага накіравання на атрыманне спеціяльнасці ў сферы адукацыі, звярнуўшы увагу прысутных на тое, што сёлета дагаворы на мэтавую адукацыю будуць заключаць непасрэдна кіраўнікі тых устаноў адукацыі, дзе маюць жаданне пасля заканчэння вучобы працаваць маладыя спецыялісты. У выпадку, калі на момант заканчэння вучобы ўстанова адукацыі не зможа ўладкаваць маладога спецыяліста, то гэтым будзе займацца ўпраўленне адукацыі. Таісія Мікалаеўна падкрэсліла, што заяўка на мэтавае накіраванне павінна быць зроблена да сярэдзіны красавіка.
Галоўны ўрач Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Германюк давёў да ведама прысутных, што мэтавыя дагаворы для навучання ў Гродзенскім медкаледжы па спецыяльнасці “медыка-прафілактычная справа” і Мінскім медуніверсітэце па той жа спецыяльнасці можна заключыць, калі праз райЦГЭ звярнуцца ў Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Асаблівасць заключэння такога дагавора наступная: пасля заканчэння вучобы спецыялісты размяркоўвацца па ўсёй Гродзенскай воблаці. Сёння ёсць цудоўная магчымасць стаць студэнтам Мінскага медуніверсітэта: на вышэйназваную спецыяльнасць выдзелена 120 месцаў: 20 — на платнае навучанне, 75 — мэтавае, 25 — бюджэтнае.

Загадчык раённай паліклінікі Вольга Орсіч у сваёй прамове заклікала навучэнцаў раёна выбіраць медыцынскія спецыяльнасці і прапанавала да ўвагі слухачоў прафарыентацыйны ролік аб рабоце ва УАЗ ”Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”.

Аб запатрабаваных сельскагаспадарчых спецыяльнасцях раёна, аб магчымасці заключэння мэтавых дагавораў на навучанне і іх перавазе расказала галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Таццяна Новік:

— Калі вы вырашыце заключыць мэтавы дагавор з адной з гаспадарак раёна, вас чакае дадатковая стыпендыя. Да таго ж усе вытворчыя практыкі вы будзеце праходзіць на базе абранага вамі сельгаспрадпрыемства. А прыемныя бонусы пры паступленні чакаюць тых, хто навучаўся ў аграрных класах: яны маюць магчымасць паступлення без уступных іспытаў, калі бал атэстата будзе не менш сямі. Нароўні з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі вы маеце магчымасць заключыць мэтавыя накіраванні і для навучання ў сярэднеспецыяльных установах адукацыі.

Асноўнай крыніцай папаўнення кадравага складу сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў ва ўстановах аграрнай адукацыі. У цяперашні час спецыялістаў-аграрыяў па ўсім спектры запатрабаваных спецыяльнасцяў у асноўным рыхтуюць чатыры ВНУ: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (г. Горкі), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (г. Мінск); Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (г. Гродна), Акадэмія ветэрынарнай медыцыны (г. Віцебск). Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Іна Кулеш, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Пётр Клаўсуць, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Уладзімір Правашынскі расказалі пра спецыяльнасці, на якія сёлета будуць ажыццяўляцца мэтавыя прыёмы.

Загадчык аддзела метадычнай работы ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Шпакоўская зрабіла агляд вакантных рабочых месцаў у сферы культуры і расказала аб установах адукацыі, дзе можна набыць адпаведныя спецыяльнасці.

Мэтавае накіраванне, па словах намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана, мае шэраг пераваг. У ліку асноўных – гарантыя стапрацэнтнага працаўладкавання выпускнікоў пасля заканчэння ўстаноў адукацыі.

— Заказчыкі кадраў зацікаўлены ў мэтавіках, — падкрэсліў ён. — Ды і той, хто ў сваю чаргу ўжо першапачаткова ведае, дзе будзе праходзіць вытворчую практыку, куды прыйдзе маладым спецыялістам пасля навучання, таксама будзе знаёмы з умовамі працы той ці іншай арганізацыі. Так значна прасцей нават у псіхалагічным плане, а мы зробім ўсё магчымае, каб вам добра працавалася. Выбар прафесіі ў жыцці кожнага чалавека — цяжкі, важны і адказны крок, бо ад гэтага рашэння залежыць яго будучыня. У адзінаццацікласнікаў часу на роздум засталося вельмі мала, а вось дзесяцікласнікі яшчэ маюць магчымасць узважыць усе “за” і “супраць”.

Вучаніца 11класа ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Дар’я Казарэз падзялілася:

— Даведалася шмат новага аб перспектывах мэтавага навучання. Думаю, што такія сустрэчы карысныя, яны дапамагаюць выпускнікам школы канчаткова вызначыцца з выбарам сферы дзейнасці, усё ўзважыць. Асабіста я ўжо зрабіла свой выбар. А пасля гэтага мерапрыемства, думаю, большасць задумаецца, ці трэба выкарыстаць удвоеную магчымасць стаць студэнтам. Гэта таксама паўплывае на больш усвядомлены выбар прафесіі. Ёсць разуменне, што трэба будзе адпрацаваць у пэўным месцы, вобласці, раёне.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Лента новостей

Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

Старейшую жительницу Кореличского района поздравили с Праздником труда

30.04.2026
Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

Теплую одежду пока не убираем. Будут ли заморозки в Беларуси 1 мая, рассказали синоптики

30.04.2026
В Кореличах состоялась премьера фильма «Одно на двоих»

В Кореличах состоялась премьера фильма «Одно на двоих»

30.04.2026
Заместителя председателя по идеологической работе СПК «Маяк-Заполье» Ольгу Григорович торжественно проводили на пенсию

Заместителя председателя по идеологической работе СПК «Маяк-Заполье» Ольгу Григорович торжественно проводили на пенсию

30.04.2026
Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

Кореличский район занял третье место в сфере развития сельхозпроизводства

30.04.2026
В Кореличском районе включили отопление в связи с понижением температуры

Отопление в Кореличах отключают 30 апреля

30.04.2026
В БелТПП рассказали, в каких отраслях заняты лучшие экспортеры Беларуси

В БелТПП рассказали, в каких отраслях заняты лучшие экспортеры Беларуси

30.04.2026
Брыгадзір вытворчай брыгады ДП «Лукі-Агра» Марына Забенька: «Праца для чалавека — гэта сэнс жыцця»

Брыгадзір вытворчай брыгады ДП «Лукі-Агра» Марына Забенька: «Праца для чалавека — гэта сэнс жыцця»

30.04.2026
В Кореличском районе завершен сев льна-долгунца (инфографика)

ДОШКА ПАШАНЫ ПЕРАДАВІКОЎ КАРЭЛІЦКАГА РАЁНА на веснавой сяўбе (на 30 красавіка 2026 года)

30.04.2026
Литва и Польша планируют обсудить возможность повысить уровень политического диалога с Беларусью

Литва и Польша планируют обсудить возможность повысить уровень политического диалога с Беларусью

30.04.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».