4 марта — День милиции. Поздравление от Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны органаў унутраных спраў!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём міліцыі!
Беларуская міліцыя прайшла гераічны шлях станаўлення і развіцця, упісала шмат слаўных старонак у гісторыю нашай дзяржавы. Сёння праваахоўныя органы працягваюць адыгрываць значную ролю ў справе забеспячэння грамадскай бяспекі, ахоўваюць жыццё і спакой грамадзян, цвёрда стаяць на варце законнасці і правапарадку.
Глыбокая ўдзячнасць ветэранам, тым, хто многія гады верай і праўдай служыў Айчыне, тым, хто выхаваў годную змену прафесіяналаў.
Упэўненыя, што ў вырашэнні пастаўленых задач пры актыўным супрацоўніцтве з дзяржаўнымі структурамі і грамадскасцю вы і надалей будзеце з’яўляцца прыкладам добрасумленнага выканання службовага абавязку, узорам асабістай прыстойнасці і прынцыповасці.
Паважаныя сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай высакароднай справе!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў