В Кореличском районе на семинаре по животноводству обсудили итоги 2022 года и результаты января 2023 года

На семінары абмеркавалі вынікі працы жывёлаводаў за мінулы год і першы месяц бягучага. Па інфармацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, у 2022 годзе прадпрыемствамі Карэліччыны было выраблена 85 773 тоны малака, што на 1550 тон больш, чым у 2021 годзе. Справіліся з пастаўленай задачай толькі два прадпрыемствы раёна: СВК «Свіцязянка–2003» і «Жухавічы». Калі глядзець вынікі першага месяца бягучага года, то сітуацыя кардынальна змянілася. У студзені 2023 года ў раёне надаілі 7537 тон малака, што на 389 тон больш, чым у студзені мінулага года, заданне выканана на 105,4%. Больш за ўсіх у малочную скарбонку раёна ўклалі жывёлаводы СВК «Свіцязянка-2003», якія надаілі 1869 тон. На другім месцы — працаўнікі СВК «Жухавічы» (1225 т), на трэцім — СВК «Маяк-Заполле» (1131 т). З планам на месяц не справіліся толькі тры прадпрыемствы: ДП «Царука», «Малюшычы» і СВК «Жухавічы».

Аналізуючы надой на адну карову, нельга не адзначыць, што СВК «Свіцязянка-2003» у 2022 г. дасягнула рэкордных 11 268 кілаграмаў. У студзені гэтага года жывёлаводы прадпрыемства атрымалі 984 кілаграмы, што на 11 кг больш, чым у студзені мінулага года. Усяго за студзень 2023 па раёне надаілі 575 кілаграмаў на карову, што на 27 кілаграмаў больш, чым у студзені 2022 года. У цэлым па раёне толькі тры гаспадаркі знізілі паказчыкі ў параўнанні з першым месяцам мінулага года, астатнія прадпрыемствы выйшлі ў плюс. Гэтыя ж тры гаспадаркі не выканалі план на студзень 2023.

Пры аналізе выканання задання па вытворчасці валавой прывагі буйной рагатай жывёлы было адзначана, што ў студзені 2023 года ўсе прадпрыемствы справіліся з пастаўленай на гэты месяц задачай. Усяго прадпрыемствамі раёна было здадзена сыравіны  578,3 т, што на 36,6 т больш, чым у студзені 2022 года.

Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы ў студзені 2023 года складае 747 г, што на 32 г больш, чым у студзені мінулага года. Заданне, пастаўленае перад гаспадаркамі на гэты месяц, выканана на 101,5%. Найбольшых прывагаў дасягнулі ў СВК «Свіцязянка-2003» (824 г, што на 9 г больш, чым у студзені 2022 года), ДП «Племзавод Карэлічы» (782 г), ДП «Малюшычы» (781 г).

У цэлым гаспадаркі раёна ў студзені бягучага года паказалі станоўчую дынаміку. Важна памятаць, што ў жывёлагадоўлі ўсё павінна быць выканана своечасова. Сёння ўсе працуюць у аднолькавых умовах, але тым не менш, тыя, хто прыкладае намаганні, захоўвае тэхналогію, атрымліваюць вынік. Прадпрыемствы, дзе захоўваецца такі падыход у рабоце, маюць высокія вынікі сваёй працы.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара