Кореличские волейболистки заняли третье место в областных соревнованиях среди сельских команд «Золотой колос»

18-19 сакавіка ў Мастах зборная каманда карэліцкіх валейбалістак прыняла ўдзел у  абласных спаборніцтвах сярод сельскіх каманд “Залаты колас”.  За перамогу змагаліся  10 калектываў з Гродзенскай вобласці.

Удзельнікі былі падзеленыя на тры падгрупы па тры каманды. Нашым спартсменкам прыйшлося змагацца з трыма сапернікамі, а не з двума, як другім раёнам. За выхад у фінал на пляцоўку выйшлі Карэлічы, Іўе, Астравец, Дзятлава. Гульні праходзілі па кругавой сістэме. Па выніках   гульняў  у фінал выйшлі чатыры каманды з Карэліч, Дзятлава, Ашмян і Гродзенскага раёна.  У выніку карэліцкія жанчыны занялі трэцяе месца.

У першай фінальнай гульні з Ашмянскім раёнам карэліцкія валейбалісткі згулялі 1:2, прычым другую партыю завяршылі з лікам 25:17. Наступная гульня была супраць каманды Гродзенскага раёна. Напал эмоцый  зашкальваў. У першай партыі  карэліцкія жанчыны атрымалі перамогу, але саступілі сапернікам у другой. Па выніках дадатковай трэцяй партыі ўдача апынулася на баку Гродзенскага раёна. Апошняя гульня была з Дзятлаўскім раёнам, у якой  нашы жанчыны атрымалі  перамогу.

Сказаць, што фінальныя гульні былі вострымі – нічога не сказаць. Варта адзначыць, што карэліччанкі, у ліку якіх Марыя Грэмяка, Яна Галушка, Наталля Галушка, Анастасія Баранава, Ангеліна Дзямбоўская, Вікторыя Шавейка, Дзіяна Марцінеўская, Вераніка Лабанава, паказалі сапраўдны прафесіяналізм і выдатную камандную гульню.

Кацярына Куканава

Фота прадастаўлена ФСК