Открытая приемная для бизнесменов состоялась в Кореличах

13 красавіка ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры прайшла акцыя “Адкрытая прыёмная для бізнесу”.
Мерапрыемства накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці прадпрымальніцкай супольнасці.
Выязная адкрытая прыёмная для бізнесу – гэта адкрыты дыялог і магчымасць на месцы атрымаць індывідуальную кансультацыю прадстаўнікоў розных службаў і ведамстваў па любых пытаннях, а таксама агучыць свае праблемы.
Спецыялісты сфер эканомікі, гандлю, землеўпарадкавання, падаткавых органаў, сацыяльнай абароны, санітарнай і пажарнай службаў працавалі ў фармаце “круглых сталоў”, даючы кансультацыі грамадзянам па самых розных пытаннях.
– Мы гатовыя аказаць садзейнічанне ўсім, хто звяртаецца да нас, – адзначыла начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Алена Валько. – Віды падтрымкі прапануюцца розныя. Тых, хто звяртаецца да нас, хвалююць розныя пытанні, але адназначна можна зрабіць выснову, што калі перажывае змены заканадаўства, а на сучасны момант гэта змены ў Падаткавым кодэксе, пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 713 “Аб рэгуляванні цэн на тавары, якія вырабляюцца, увозяцца і рэалізуюцца на ўнутраным рынку Беларусі”, то і пытанняў больш да прадстаўнікоў гэтых службаў.
Форма зносін у такім фармаце – яшчэ адзін са спосабаў дапамагчы і прастымуляваць тых карэліччан, якія маюць прадпрымальніцкую жылку. І нават калі хтосьці яшчэ не вызначыўся, чым ён хоча займацца, а проста мае сваю ідэю – спецыялісты падкажуць, як увасобіць яе ў жыццё, з чаго пачаць або якія зрабіць першыя крокі.
Наведвальнікі адкрытай прыёмнай выказалі словы падзякі ў адрас арганізатараў мерапрыемства.
Як запэўнілі прадстаўнікі адказных структур, усе агучаныя пытанні будуць узяты на кантроль.
Дырэктар ПГУП “ЛавСтори” Сяргей Саўко адзначыў:
– Гэта вельмі патрэбная і карысная сустрэча. Можна прыйсці і атрымаць кансультацыі ў адным месцы ад некалькіх спецыялістаў. Вельмі зручна і хутка. Я атрымаў адказы ад спецыялістаў падаткавай інспекцыі, санітарнай і пажарнай службаў. Парады падрабязныя і грунтоўныя.
Індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Сянюта падзяліўся:
– У прадстаўнікоў бізнесу нярэдка ўзнікаюць пытанні, якія неабходна аператыўна вырашаць. Такая пляцоўка дазваляе не толькі пракансультавацца, але і выказаць пажаданні, данесці праблемы ў вышэйстаячыя органы.













Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара