Узнагароды лепшым працаўнікам і святочны канцэрт. У Карэлічах адбылося ўрачыстае мерапрыемства ў гонар Дня працы (+відэа)

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці  шматлюдна. Напярэдадні 1 Мая на святочны канцэрт з усяго раёна з’ехаліся тыя, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, уносіць важкі ўклад у росквіт і дабрабыт роднай краіны. У цэнтры ўвагі апынуліся кіраўнікі   сельгаспрадпрыемстваў раёна, працаўнікі палёў, работнікі вытворчай і сацыяльнай сфер. Кожны абсалютна заслужана атрымаў сваю долю апладысментаў і ўвагі за адданасць справе, якой шчыра верны.

Першамай – усенародна любімае свята, маляўнічае. Гэта дзень вясны і цяпла, узаемаразумення і радасці, а яшчэ тых людзей, якія бесперапынна ўслаўляюць наш Карэліцкі край, не шкадуючы сіл, гатовыя вырашаць самыя складаныя задачы, якія стаяць перад дзяржавай.  Тон усяму мерапрыемству  задавала  атмасфера, якая панавала ў фае Цэнтра культуры: фотавыстава “Чалавек працы”, кніжная выстава “2023 – Год міру і стварэння”,  прыцягвала ўвагу гасцей і   фотазона “Першамайская паштоўка”, а на другім паверсе рэкламу сваёй прадукцыі рабілі арганізацыі і прадпрыемствы раёна.

Са святам  Працы ўдзельнікаў мерапрыемства павіншаваў старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр  Шкадаў. Былі выказаны  шчырыя   словы ўдзячнасці за  прафесіяналізм, цярпенне і настойлівасць усім працаўнікам, асобыя словы  адрасаваў   ветэранам працы, чыімі рукамі ствараўся дабрабыт Карэліцкага раёна.  Аляксандр Віктаравіч упэўнены, што  сумесныя намаганні стануць трывалай асновай развіцця і росквіту раёна, нашай роднай Беларусі.

За плённую працу, асабісты ўклад у развіццё раённай газеты “Полымя” Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджана рэдактар тэхнічны Анжаліка ЗАБРОДСКАЯ.

 

Са словамі віншавання звярнулася да прысутных старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія  Шэўка.

–        Дарагія сябры! Ідуць гады, мяняюцца пакаленні, але як эстафета перадаецца ўсё тое, што створана было нашымі продкамі, што стала добрай традыцыяй і святам. Адно з іх  быў і застаецца Першамай. Ён прыходзіць да нас з красаваннем садоў, з першай зелянінай, з тым выдатным часам, калі закладваюць падмурак будучага ўраджаю. Мір, праца, май. У гэтым спалучэнні закладзены самыя цёплыя словы, бо гэта свята працоўнага чалавека, таго, хто сваёй працай будуе дабрабыт дзяржавы.

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва за шматгадовую і добрасумленную працу і актыўнае садзейнічанне ў рабоце галіновага прафсаюза ўзнагароджана спецыяліст па кадрах, ветэран прафсаюзнага руху Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Валянціна ЖАРСКАЯ.

Ганаровай граматай Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, спорту і турызму за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць узнагароджана рэдактар літаратурна-стылістычны ўстановы «Рэдакцыя газеты «Полымя» Марына ЛАШЧ.

Ганаровай граматай Аб’яднанай прафсаюзнай арганізацыі ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз” узнагароджаны дырэктар цэха газавай гаспадаркі Карэліцкага ВУ «Лідаміжрайгаз»  Вячаслаў ШАВЕЙКА.

Граматай Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны: начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Валянціна СІЎКО, старшыня пярвічнай арганізацыі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Ала ГРОМАВА, вядучы інжынер ДРБУ №158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” Наталія МАЛАХОЎСКАЯ.

Падзячным пісьмом Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за паспяховае правядзенне вясенне-палявых работ 2023 года і ў сувязі са святам Працы ўзнагароджаны: трактарыст-машыніст КСУП  “Царука”  Мікалай Гінак, трактарыст-машыніст КСВУП «Птушкафабрыка» Чырвонаармейская” Віктар Грышчук, трактарыст-машыніст КУСП  “Чарняхоўскі-Агра” Мікалай Жук, вадзіцель ААТ “Карэлічы-Лён” Сяргей Жыдко, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Аляксей  Кавальчук, трактарыст-машыніст  СВК “Жухавічы” Аляксандар Касцюк, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Аляксандр Падпалуха, аператар аўтазаправачнай станцыі СВК “Маяк-Заполле” Алена Прохар, трактарыст-машыніст КСУП “Племзавод Карэлічы” Аляксандр  Салавей, загадчык нафтавай гаспадаркі КСУП “Малюшычы” Марына  Саладуха, токар СВК “Свіцязянка-2003” Віктар Урбановіч.

Падчас святочнага мерапрыемства былі ўручаны  ўзнагароды  ўдзельнікам конкурсу дзіцячага  малюнка “Першамайская паштоўка”, прысвечанага Дню працы.

Дыпломамі ІІІ ступені ў катэгорыі 7-11 гадоў Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў узнагароджаны навучэнцы ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя Уладзіміра Калесніка” Паліна Жук, ДУА “Турэцкая сярэдняя школа” Максім Брылевіч.

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджваюцца навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Аляксандра  Бязмен,   ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Іван  Кавалёў.

Дыпломам І ступені ўзнагароджваецца навучэнка ДУА ”Аюцавіцкая базавая школа” Лізавета Дрык.

Дыплом І ступені ў катэгорыі 12-17 гадоў атрымала вучаніца ДУА “Райцаўская сярэдняя школа” Анастасія  Саўко.

Праца надае высакароднасць чалавеку, робіць наша жыццё прыгажэйшым і цікавейшым, напаўняе яго сэнсам, імкненнем і жаданнем дасягнуць мэтаў. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі  падведзены і  вынікі раённага конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Велікодная радасць” і раённага конкурсу калажаў у рамках Дня здароўя “Я выбіраю здароўе”, якія праходзілі па ініцыятыве раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Словы ўдзячнасці і віншавання    выказала дырэктар ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Наталля Гароднік і ўручыла ўзнагароды.

Дыпломы у раённым конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Велікодная радасць” атрымалі вучаніцы ДУА “Карэліцкая ДШМ” Дар’я Кадуцкая, Арына Чычкан, УА «Мірскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж”  Святлана Швайкоўская, майстар разьбы па дрэве Сяргей Упіравец.

Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” ўзнагароджаны вучань ДУА “Мірская ДШМ” Ілля Прахарэнка.  Дыпломы І ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” атрымалі  Кацярына Урублеўская з ДУА “Лукскі яслі-сад”,  Ілля Жук з ДУА “Карэліцкая ДШМ”.

Дыплом за ўдзел у раённым творчым конкурсе  ўручаны вучаніцы ДУА “ Жухавіцкая сярэдняя школа” Алене Жынко.

Дыпломы пераможцаў у намінацыі “Мы выступаем за здаровы лад жыцця”  былі ўручаны навучэнцам   ДУА ”Сярэдняя школа №2 г.п. Карэлічы” Аляксандры Клаўсуць, ДУА «Карэліцкая ДШМ” Арыне Чычкан; ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Анастасіі Дужай.

Святочны  настрой і пазітыўныя эмоцыі прысутным падарылі  яркія і эмацыянальныя  нумары ў выкананні работнікаў   культуры, дзіцячай школы мастацтваў,  а таксама творчы калектыў ДУ “Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры” .

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны Лейкі