Главный специалист Кореличского районного Совета депутатов Ольга Куляко: «Война в Украине не нужна ни украинцам, ни европейцам»

У інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка чырвонай ніткай прайшла галоўная думка: войны ва Украіне трэба і можна было пазбегнуць. І самае галоўнае — неабходна як мага хутчэй сесці за стол перагавораў і спыніць кровапраліцце. Такое меркаванне выказала галоўны спецыяліст Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Вольга Куляка.

Народ Украіны, дзе яшчэ не загаіліся раны Вялікай Айчыннай вайны, не хоча вайны. Нацыяналістычна настроеныя ўкраінцы ўжо загінулі, а ў акопах знаходзяцца звычайныя людзі, якія хочуць мірнага жыцця, імкнуцца вярнуцца дадому да сваіх сем’яў.

Ды і многія еўрапейцы, напрыклад, французы і немцы адкрыта выказваюць сваю пазіцыю: ваенныя дзеянні трэба спыніць, бо дапамога Украіне адбіваецца на іх кашальках. Каму гэта ў першую чаргу выгадна? Безумоўна, Злучаным Штатам Амерыкі, якія з дапамогай вайны, па-першае, хочуць аслабіць Расію, а па-другое, нажываюцца на гэтай вайне. Іх палітычныя эліты і фінансавыя варацілы становяцца яшчэ багацейшымі. Нездарма ў народзе кажуць, каму — вайна, а каму – маці родная. Расія даўно гатова да перагавораў, але Украіна не можа прыняць такога рашэння самастойна, яна чакае ўказкі ад ЗША.

Прэзідэнт Беларусі яшчэ раз падкрэсліў: трэба сесці за стол перагавораў як мага хутчэй, інакш Украіны як самастойнай дзяржавы проста не застанецца. Ён прадказвае перамогу Расіі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі. У інтэрв’ю з’явіўся новы цікавы факт: у Расіі ў рэзерве маецца 250-тысячны добраахвотніцкі корпус, які ў любы момант можа ўступіць у дзеючую армію.

Кіраўнік нашай дзяржавы яшчэ раз нагадаў і сваім грамадзянам, і тым, хто слухае яго за мяжой: мы ваяваць не збіраемся, але калі над Беларуссю навісне пагроза гарачай вайны, мы адкажам. Пры гэтым марудзіць і назіраць доўга не будзем. Урокі Другой сусветнай вайны добра засвоены, а мір сёння занадта далікатная матэрыя, якую так лёгка разбурыць.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара