• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 18:23
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Культура

В Мирском замке состоялась презентация факсимильного издания Жуховичского Евангелия

by
11.11.2023
в Культура, Лента новостей, Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У Мірскім замку абылася прэзентацыя факсімільнага выдання Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя.

У рамках культурнага праекта “Даследаванне і факсімільнае выданне помніка беларускай пісьменнасці Жухавіцкага Евангелля XVI стагоддзя” была створана факсімільная копія святыні. Арыгінал налічвае 347 старонак, факсімільная копія — 740. Арыгінал святыні захоўваецца ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, дзе яна апынулася не пазней за 1947 г.

Жухавіцкае Евангелле — помнік старабеларускага кнігапісання. Мірскі замак ініцыяваў вяртанне на Радзіму рукапіснай святыні. У верасні гэтага года першы асобнік факсімільнага выдання быў перададзены ў царкву Раства Іаана Прадцечы ў Малых Жухавічах. Тыраж факсімільнага выдання складае ўсяго 99 экземпляраў.

Прэзентацыя пачалася з малебна, які правёў сакратар Навагрудскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Дзмітрый Сёмуха.

Дырэктар музея “Замкавы комплекс “Мір” Аляксандр Лойка адзначыў:

— Вельмі рады вітаць вас у нашым музеі, бо сёння сапраўды свята. Вынікам работы нашых навуковых кіраўнікоў, калектыву Мірскага замка мы можам прэзентаваць факсімільнае выданне Жухавіцкага Евангелля. Многія з вас ведаюць, што арыгінал знаходзіцца ў Вільнюсе, у бібліятэцы імя Урублеўскіх, і, упершыню пазнаёміўшыся з выданнем, з’явілася ідэя зрабіць яго копію. Тры гады мы вялі інтэнсіўныя перагаворы з уладальнікам нашай унікальнай спадчыны, нашай святыні і вось нарэшце можам патрымаць яе ў руках.

Слова ўзяў протаіерэй Дзмітрый Сёмуха:

— Для ўсіх нас сёння вельмі радасна быць на гэтым мерапрыемстве. Вера сапраўды ўмацоўвае ў чалавеку жыццёвыя сілы, дае імпульс, каб чалавек жыў і дзейнічаў, ствараў новае ў гэтым свеце. Калі мы з вамі гаворым аб Евангеллі, якое было напісана ў XVI стагоддзі для Жухавіцкай царквы, мы гаворым аб працы тых людзей, якія шчыравалі над гэтай кнігай, каб слова божае было пачута ўсімі жыхарамі. Кіраўніцтва музея «Замкавы комплекс «Мір» зрабіла вялікую справу, як і тыя людзі, які стваралі Жухавіцкае Евангелле, і мы гэтую працу з удзячнасцю прымаем.

Па благаслаўленні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя Аляксандр Лойка быў узнагароджаны медалём Беларускай праваслаўнай царквы Навагрудскай епархіі прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.

Перад гасцямі выступілі Ірына Будзько і Алена Пікулік, якія даследавалі мову Жухавіцкай святыні. Моваведы адзначылі, што вяртанне страчаных духоўных каштоўнасцей — першасная задача навукоўцаў і ўвогуле беларусаў. Сіламі Акадэміі навук, Нацыянальнай бібліятэкі, музеяў і Беларускай праваслаўнай царквы распачата праграма вяртання кніжнай спадчыны, створанай на нашых землях. Так, у выглядзе факсімільных выданняў былі вернуты Полацкае Евангелле ХІІ ст., Слуцкае Евангелле, Жыровіцкае. Сёння, дзякуючы Мірскаму замку, надыйшоў час для азнаямлення шырокай грамадскасці з Жухавіцкім Евангеллем.

Выдатным завяршэннем прэзентацыі стала выступленне дзіцячага хора “Званочак” СШ №8 г. Слоніма.

Пасля прэзентацыі ўсе жадаючыя маглі наведаць капліцу Святаполк-Мірскіх, дзе была арганізавана выстава праваслаўных ікон, арганізаваная Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».