В рамках акции «Наш животновод» поздравили работников КСУП «Племзавод Кореличи»

Павіншаваць жывёлаводаў прыехала  старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская. У ліку ўзнагароджаных — работнікі МТФ “Людвікава” жывёлавод Ігар Блізняк і аператар машыннага даення Галіна Мураўская. Ім былі ўручаны Падзячнае пісьмо Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК і прыемнымі падарункамі.

— Жывёлагадоўля — фініш сельскагаспадарчага працэсу, — адзначыла Ірына Пянькоўская. — Менавіта работнікі гэтай галіны пры бяспрэчнай падтрымцы раслінагадоўлі забяспечваюць канечны валавы прадукт, які дазваляе нашаму раёну развівацца.

Таксама ў рамках акцыі павіншавалі работнікаў ДП “Лукі-Агра”: жывёлавода МТФ “Далматаўшчына” Антаніну Грыцкевіч, жывёлавода фермы “Кайшоўка” Анжэлу Гулецкую і жывёлавода МТФ “Лукі” Аляксандра Маўровіча.