Работников КСУП «Царюка» поощрили в рамках акции «Наш животновод»

Акцыя “Наш жывёлавод” стала на Карэліччыне традыцыйнай. У час яе правядзення ўшаноўваюць лепшых працаўнікоў сельскай гаспадаркі. На гэтым тыдні павіншавалі жывёлаводаў КСУП “Царука”. Звяртаючыся да іх, старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская         адзначыла, што дзякуючы акцыі, якая праводзіцца ў Беларусі ўжо сёмы раз, узнагароды атрымліваюць самыя годныя працаўнікі жывёлагадоўлі.

— Жывёлагадоўля — гэта не проста прафесія, гэта лад жыцця, — звярнулася да работнікаў Ірына Леанідаўна. — 2024 год аб’яўлены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Годам якасці, таму я жадаю, каб ваша праца заўсёды прыносіла якасны вынік. Вашай гаспадарцы ёсць да чаго імкнуцца, таму не спыняйцеся на дасягнутым, і тады вам скорацца новыя вышыні.

Падзячным пісьмом Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК і памятнымі падарункамі ўзнагародзілі  вартаўніка малочнатаварнай фермы “Баўцічы” Марыну Грышан, жывёлавода МТФ “Пагарэлка” Уладзіміра Красніцкага, жывёлавода МТФ “Малая Вобрына” Алену Крамплеўскую, жывёлавода МТФ “Лядкі” Дзмітрыя Мацолу, жывёлавода па доглядзе за цялятамі да 4-х месяцаў МТФ “Пагарэлка” Наталлю Сіневіч.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара