В Кореличах наградили передовиков народно-хозяйственного комплекса по результатам работы в 2023 году (+видео)


1 сакавіка   на базе  Жухавіцкага  Дома культуры і вольнага часу адбылося раённае свята  “Гонар і слава па працы”, якое сабрала тых,  хто на працягу многіх гадоў сваім прафесіяналізмам і працавітасцю стварае гонар і павагу нашаму раёну. Яны – перадавікі сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы  – заслужылі не толькі высокія ўзнагароды, але і павагу ўсяго Карэліцкага краю.

Святочны настрой дня адчуваўся ўжо пры падыходзе  да Дома культуры: гучалі прыгожыя мелодыі, а ў фае размясцілася выстава, на якой свае поспехі прадэманстравалі грамадскія арганізацыі і прадпрыемствы раёна.

Старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў адзначыў, што галоўнае багацце Карэліцкага раёна — гэта людзі, жыхары раёна, якія кожны дзень сваёй стараннай працай, талентам і творчасцю, укладваючы сэрца і душу, робяць сваю зямлю больш прыгожай, больш яркай і багатай, а родную Карэліччыну больш паспяховай. Кіраўнік раёна выказаў шчырыя словы ўдзячнасці ветэранам працы, прадстаўнікам грамадскасці, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый за вялікі ўклад у развіццё рэгіёна, перадавікам усіх галін народнагаспадарчага комплексу, якія сваімі працоўнымі поспехамі і перамогамі праслаўляюць родную Карэліччыну і Рэспубліку Беларусь.

Пераможцы раённага спаборніцтва за дасягненні высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці:

У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці – КСУП “Племзавод Карэлічы”.

У сферы прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, сферы гандлю і паслуг – дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №158 камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”.

Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – Красненскі сельскі выканаўчы камітэт.

За дасягненне высокіх паказчыкаў у спорце, у вучобе, творчай і грамадскай дзейнасці ў 2023 годзе занесены на раённую Дошку гонару:

Ажгірэвіч Анастасія Мікалаеўна  – навучэнка ўстановы адукацыі “Мірскі дзяржаўны каледж”,

Барысік Дар’я Дзмітрыеўна – вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі  “Цырынская сярэдняя школа”,

Бушэйка Ульяна Паўлаўна – вучаніца 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі  “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,

Горбік Мацвей Дзмітрыевіч – вучань 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.п.  Карэлічы”,

Дораш Максім Дзмітрыевіч – вучань 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”,

Дарашэнка Сафія Іванаўна – спартсменка, навучэнка дзяржаўнай установы “Дзіцячая юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”,

Жук Яраслаў Мікалаевіч – вучань 3 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Мірская дзіцячая школа мастацтваў”,

Знайдзён Арсеній Мікалаевіч – вучань 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Жухавіцкая сярэдняя школа”,

Кадуцкая Дар’я Аляксандраўна – вучаніца 4 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”,

Кузьміч Ксенія Дзянісаўна – спартсменка, навучэнка дзяржаўнай установы “Дзіцячая юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”,

Мініч Ягор Дзмітрыевіч – спартсмен, навучэнец дзяржаўнай установы “Дзіцячая юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”,

Ражко Надзея Уладзіміраўна – вучаніца 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі  “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна”,

Сас Дзіна Алегаўна – спартсменка, навучэнка дзяржаўнай установы “Дзіцячая юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”,

Сіцько Мікіта Аляксандравіч – навучэнец установы адукацыі “Мірскі дзяржаўны каледж”,

Стэльмах Віялета Іванаўна – вучаніца 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай”,

Трусевіч Арына Аляксандраўна – вучаніца 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы”.

За дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай, сацыяльна-эканамічнай, вытворчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай дзейнасці ў 2023 годзе занесены на раённую Дошку гонару:

Баранчык  Аляксандр  Віктаравіч –  аператар кацельні 4 разраду Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія Дары” філіяла ААТ ”Лідскі малочна-кансервавы камбінат”,

Брылевіч Ігар Уладзіміравіч – трактарыст-машыніст ДП “Чарняхоўскі- Агра”,

Валчэцкая Ганна Пятроўна – галоўны спецыяліст карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 423  у г.п.  Карэлічы рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”,

Галушка Анатолій  Паўлавіч – ветэрынарны ўрач СВК “Свіцязянка-2003”,

Дзедуль Таццяна Вячаславаўна  – стараста вёсак Жукі і Востухава Красненскага сельскага выканаўчага камітэта,

Каляда Аляксандр Уладзіміравіч – гукарэжысёр ДУК “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”,

Кузьміч Мікалай Станіслававіч  – варшчык бітуму ДРБУ-158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”,

Кучынскі Андрэй Аляксандравіч – слесар-рамонтнік Мірскага філіяла ААТ  “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”,

Лейка Інэса Фёдараўна – загадчык сектара даходаў бюджэту і фінансаў галін мясцовай гаспадаркі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта,

Мяцеліца Вольга Антонаўна – урач-неўролаг неўралагічнага кабінета паліклінікі УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”,

Мардзіловіч Ігар Уладзіміравіч – трактарыст-машыніст ДП “Лукі-Агра”,

Пранкевіч Мікалай  Іванавіч – слесар па абслугоўванні і рамонце газавыкарыстальнага абсталявання Карэліцкага раёна газазабеспячэння філіяла “Лідскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”,

Прохар Тамара Уладзіміраўна – трэнер-выкладчык па гандболе ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”,

Сялецкі Мікалай Сяргеевіч – трактарыст-машыніст СВК “Маяк Заполле”,

Суднік Іна Мікалаеўна – настаўнік  пачатковых класаў ДУА ”Сярэдняя  школа № 1  г.п.  Карэлічы”,

Фалейчык Яўген Міхайлавіч – трактарыст-машыніст ДП “Малюшычы”.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі:

Валенцюкевіча Аляксандра Уладзіміравіча, старшага інспектара па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыцы міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта,

Гомза Валянціну Вацлаваўну, кіраўніка комплексу “Вялікія Жухавічы” СВК “Жухавічы”,

Дасько Ігара Уладзіміравіча, трактарыста ААТ “Карэлічы-Лён”,

Друцька Мікалая Мікалаевіча, вадзіцеля аўтамабіля СВК “Маяк-Заполле”,

Ждановіча Генадзія Іванавіча, вадзіцеля аўтамабіля ДП “Лукі-Агра”,

Крупца Канстанціна Іосіфавіча, дыспетчара электрычных сетак  Карэліцкага раёна філіяла “Лідскія электрычныя сеткі” Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга”,

Логіш Ганну Мікалаеўну, цырульніка Карэліцкага ўнітарнага камунальнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва,

Орсіч Вольгу Вікенцьеўну, урача-педыятра,  загадчыка паліклінікі УАЗ “Карэліцкая раённая цэнтральная бальніца”,

Пляскач Любоў Іванаўну, настаўніка ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя Уладзіміра Калесніка”,

Сап’яніка Уладзіміра Іванавіча, начальніка ўчастка ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі,

Ціхановіч Галіну Паўлаўну, аператара машыннага даення  СВК “Свіцязянка-2003”,

Шыманскага Уладзіміра Васільевіча, трактарыста-машыніста  ДП “Племзавод Карэлічы”.

За шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце Падзячным пісьмом старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагародзілі:

Акуліка Аляксандра Аляксандравіча, старшага інструктара-выратавальніка пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”,

Андрэюка Анатолія Антонавіча, вадзіцеля аўтамабіля ААТ ”Карэліцкая сельгастэхніка”,

Арцюха Мікалая Міхайлавіча, вадзіцеля аўтамабіля ДРБУ-158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”,

Васіленка Марыну Іванаўну, тэхніка па племянной справе ДП “Царука”,

Грамыка Аляксандра Мікалаевіча, трактарыста-машыніста  ДП “Малюшычы”,

Кадлубай Таццяну Уладзіміраўну, прадаўца прыватнага гандлёвага прадпрыемства “БелТавіс”,

Кірэева Юрыя Аляксандравіча, брыгадзіра вытворчай брыгады па раслінаводстве ДП “Чарняхоўскі-Агра”,

Коўжуць Таццяну Казіміраўну, загадчыка аддзела культуры і вольнага часу “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”

Куканаву Кацярыну Рыгораўну, адказнага сакратара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя”,

Навіцкую Ганну Георгіеўну, аператара машыннага даення ДП  ”Племзавод Карэлічы”,

Слаута Святлану Мікалаеўну,  прадаўца магазіна аграгарадка Ярэмічы Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства,

Шастака Аляксандра Аляксандравіча, вадзіцеля аўтамабіля Карэліцкага раёна газазабеспячэння Лідскага вытворчага ўпраўлення вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”.

Паэтычнае прывітанне Галіны Паўлаўны Калтуновай удзельнікам свята падарыла дзіцячая ўзорная студыя мастацкага слова “Эксперымент”.

Першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспдаркі і харчавання Яўгеній Бусько сказаў:

-Усіх нас сёння аб’ядноўвае жаданне зрабіць свой родны раён прыгожым і квітнеючым, камфортным для жыцця, а для гэтага кожны з нас на сваім працоўным месцы ўносіць свой пасільны ўклад у агульную справу – умацаванне прэстыжу Карэліцкага раёна.

Асновай народнагаспадарчага комплексу Карэліцкага раёна з’яўляецца сельская гаспадарка.

Па выніках работы  за студзень-снежань 2023 года гаспадаркамі раёна выраблена прадукцыі на суму 292 млн. рублёў. У тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі на суму больш за 170 млн. рублёў і  раслінаводства на суму 122 млн. рублёў. Удзельная вага ў вобласці па вытворчасці валавога прадукта  за 2023 – 5,1%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна выраблена 111,9 тысяч тон збожжа з кукурузай у вазе пасля дапрацоўкі. Амаль 7 працэнтаў вырабленага збожжа ў вобласці – гэта ўклад аграрыяў Карэліцкага раёна.

Ураджайнасць у сельскагаспадарчых арганізацыях  раёна склала 55,5 ц/га. У ДП “Племзавод Карэлічы” ў 2023 годзе быў дасягнуты рэкорд – 92,3 ц/га. Выраблена і рэалізавана 165,1 тысяч тон цукровых буракоў пры сярэдняй ураджайнасці 479 ц/га. У раёне лепшай гаспадаркай па вытворчасці буракоў прызнаны  СВК “Свіцязянка-2003”, дзе ўраджайнасць склала 724 ц/га.

Выраблена алеенасення рапсу ў вазе пасля дапрацоўкі 15751 тона, пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 ц/га.  Лепшай гаспадаркай прызнана  ДП “Племзавод Карэлічы”, дзе ўраджайнасць склала 59,6 ц/га.

Атрымана 13627 тон бульбы. Сярод раёнаў Гродзенскай вобласці па валавым зборы бульбы раён займае 3 месца.

Вытворчасць малака па раёне склала 93 тыс. т. Надой на адну карову ўпершыню склаў 7106 кг малака. Наш раён па надоі малака ад адной каровы займае 6 месца ў вобласці і 22  у рэспубліцы.  Лепшая гаспадарка ў раёне –  СВК “Свіцязянка 2003”,  надой на адну карову – 11689 кг, гэта з’яўляецца 4 вынікам у Гродзенскай вобласці. Вытворчасць буйной рагатай жывёлы ў жывой вазе склала 6986 тон. Лепшая гаспадарка па вытворчасці буйной рагатай жывёлы –  СВК “Жухавічы”, тут выраблена 2193 тоны БРЖ.

Сярэднясутачныя прывагі БРЖ па раёне склалі 746 грам і з’яўляюцца 5 паказчыкам сярод усіх раёнаў вобласці.

Высокія сярэднясутачныя прывагі БРЖ на вырошчванні і адкорме атрымалі: СВК “Свіцязянка-2003” – 841 грам, ДП “Племзавод Карэлічы” – 794 грама.

Вытворчасць свініны ў жывой вазе склала 11137 тон. Удзельная вага вытворчасці свініны ў вобласці склала 9,8%.

Лепшым па вытворчасці свініны ў раёне з’яўляецца ЗАТ “БіяМакс”, тут выраблена амаль 5 тыс. тон свініны. Сярод раёнаў Гродзенскай вобласці па сярэднясутачнай прыбаўцы свіней Карэліцкі раён займае 4 месца.

У СВК “Свіцязянка-2003” за кошт уласных сродкаў у пачатку 2023 года быў уведзены ў эксплуатацыю новы цялятнік на 200 галоў.  У СВК “Маяк-Заполле “ з прыцягненнем сродкаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь рэалізаваны праект “Будаўніцтва двух

кароўнікаў на 610 месцаў і даільна-малочнага блока пры МТФ  ў вёсцы  Востухава”. Аб’ём інвестыцый склаў  больш за 9 млн. рублёў.

За дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2022 год СВК “Свіцязянка-2003” у шосты раз занесены на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Адным з асноўных прамысловых прадпрыемстваў раёна з’яўляецца   ААТ  “Карэлічы-Лён”. За 2023 год тут прамысловай прадукцыі  выраблена на суму больш за 27 млн. рублёў або 107,5% да ўзроўню мінулага  года.

Рознічны тавараабарот гандлю і грамадскага харчавання праз усе каналы рэалізацыі за 2023 год склаў больш за 89 млн. рублёў або 105%.

Ад дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, індывідуальных прадпрымальнікаў за 2023 год у бюджэт раёна паступіла 11,6 млн. рублёў або 50,4% ад агульнай сумы.

У апошнія гады ў раёне актыўна развіваецца будаўнічая галіна.

Прамысловая вытворчасць і сфера абслугоўвання закліканы задавальняць матэрыяльныя патрэбы грамадзян, а сацыяльная  спрыяе гарманічнаму развіццю асобы, духоўна-маральнаму і фізічнаму  яе ўдасканаленню.

Годныя вынікі з года ў год дэманструе сістэма адукацыі раёна. Так,  па выніках цэнтралізаванага экзамену атрыманы адзін 100-бальны вынік па беларускай мове. Дзве вучаніцы  XI  класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” сталі прызёрамі ўніверсітэцкіх алімпіяд: Філончык Яна – па беларускай мове,  Стэльмах Ангеліна  – па біялогіі. Чатыры  выпускнікі ўдастоены атэстатаў асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём, 10 дзевяцікласнікаў атрымалі пасведчанне аб базавай адукацыі з адзнакай.  Паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы склала больш за 69%.

Барацьба за жыццё была, ёсць і будзе галоўнай справай людзей, якія прысвяцілі сябе медыцыне. У 2023 годзе ва УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца” набыта медыцынскага абсталявання на суму больш  чым на 465 тыс. Адкрыты пакой спелеалячэння для лячэння, прафілактыкі і рэабілітацыі пацыентаў з хранічнымі неспецыфічнымі захворваннямі лёгкіх, набыты два аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі МАЗ. У раёне адрамантаваны ўсе ФАПы.

У 2023 годзе спартсмены нашага раёна дабіліся высокіх вынікаў на абласных спаборніцтвах і сталі бронзавымі прызёрамі: жаночая каманда па валейболе ў праграме абласной спартакіяды “Залаты Колас”, каманда дзяцей і падлеткаў на турніры па хакеі “Залатая шайба”, мужчынская каманда па цяжкай атлетыцы на Чэмпіянаце Гродзенскай вобласці.

Установамі культуры праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў з мэтай фарміравання духоўна-маральнай асобы. 13 калектываў раёна са званнем “народны”,” узорны” прайшлі творчую пераатэстацыю і  з гонарам пацвердзілі сваё  званне.

У жыцці раёна адбылося шмат змен. Мяняецца многае, але ёсць тое, што застаецца нязменным:  са старажытных часоў і да нашых дзён верныя словы: “Сапраўдны скарб для людзей – уменне працаваць”. Дзякуй вам за працу! – заключыў прамоўца.

Першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Бусько павіншаваў СВК “Свіцязянка-2003”  (старшыня Аляксандр Мяцеліца),  які прызнаны пераможцам у спаборніцтве па вытворчасці буракоў і ўручыў  грашовую прэмію  і пераходны прыз імя Героя Сацыялістычнай Працы Фаменкі Яўхіма Іванавіча.

СВК “Свяцязянка-2003” сёлета прызнаны гаспадаркай “Высокай культуры земляробства” і “Высокай культуры  жывёлагадоўлі”  і ўзнагароджаны грашовай прэміяй  і пераходнымі  прызамі імя Героя Сацыялістычнай Працы Трускоўскай Надзеі Сцяпанаўны і імя Героя Сацыялістычнай Працы Чубрык Тамары Уладзіміраўны.

Пераможцы ў спаборніцтве сярод малочнатаварных ферм па вытворчасці малака:

малочна-таварны комплекс “Райца-1” СВК “Свіцязянка-2003” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі Лінчук Валянціна Сяргееўна),

малочна-таварны комплекс “Райца-2”  СВК “Свіцязянка-2003” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі  Харошка Таісія Уладзіміраўна).

Сярод аператараў машыннага даення малочна-таварных ферм з прывязным утрыманнем дойнага статка, пры замацаванні за аператарам не менш за 50 галоў, прызнаны пераможцамі:

Глушкевіч Аксана Іванаўна, аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Юравічы”  СВК “Жухавічы”,

Кошур Таццяна Антонаўна, аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы “Востухава” СВК “Маяк-Заполле”.

Сярод аператараў механізаваных ферм, занятых дагадоўваннем маладняку буйной рагатай жывёлы, прызнаны пераможцамі:

Жыгалка Уладзімір Аркадзьевіч, аператар па дагадоўванні жывёлы да шасцімесячнага ўзросту ферма “Францішкова” СВК “Свіцязянка-2003”,

Мацейковіч Надзея Лявонцьеўна, аператар па дагадоўванні жывёлы да шасцімесячнага ўзросту комплексу “Пясочная” СВК “Жухавічы”,

Звяно Чамбровіча Мікалая Аляксандравіча і Кулака Валерыя Віктаравіча, аператараў па дагадоўванні жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту малочна-таварнага комплексу “Райца-1” СВК “Свіцязянка-2003”,

Шыш Анатолій Мікалаевіч, аператар па дагадоўванні жывёлы старэй шасцімесячнага ўзросту фермы “Палужжа” ДП “Племзавод Карэлічы”.

Сярод механізатараў на ўборцы цукровых буракоў пераможцам прызналі Піляка Віктара Мікалаевіча, трактарыста-машыніста СВК “Жухавічы”.

Сярод механізатараў на падрыхтоўцы глебы прызналі пераможцамі:

ворыва на трактары RSM2375, плуг ППА-8-40, Кавальчука Аляксея Вітальевіча, трактарыста-машыніста ДП ”Лукі-Агра”,

ворыва на трактары К-742М, плуг ППА-8-40, Варановіча Сяргея Яўгеньевіча, трактарыста-машыніста СВК “Маяк-Заполле”,

ворыва на трактары МТЗ-1523, плуг Бесон-4-40, Патрашэўскага Мікалая Сяргеевіча, трактарыста-машыніста ДП “Лукі-Агра”.

На сцэну былі запрошаны сем  удзельнікаў праекта “Равеснікі маладой Беларусі”, якія годна прадстаўлялі Карэліцкі раён на маладзёжным форуме ў г.Г родна і сталі героямі кнігі  “Равеснікі маладой Беларусі”. Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр  Шкадаў  уручыў кожнаму з іх  і сааўтару кнігі, намесніку галоўнага рэдактара ўстановы “Рэдакцыя газеты “Полымя” Сяргею Столяру  памятныя выданні  “Равеснікі  маладой Беларусі”.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама старшыня РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан уручыў Ганаровыя граматы Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў:

Вясна Аляксандру Уладзіміравічу, столяру Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Баярэнка Юліі Аляксандраўне, загадчыку аддзела рамеснай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” ДУК “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці”.

Ганаровую грамату Карэліцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі:

Гавіна Мікалай Аляксандравіч, дырэктар ДП “Лукі-Агра”,

Фурс Юрый Георгіевіч, член прафкама, брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК “Свіцязянка-2003”,

Дасько Наталля Уладзіміраўна, старшыня прафкама,  майстар ААТ ”Карэлічы-Лён”.

Грамадскія арганізацыі сталі вядомымі і прыносяць істотную карысць у развіцці грамадзянскай супольнасці. Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан узнагародзіў актыўных прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый раёна.

Падарункавы сертыфікат атрымала   пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання  “Белая Русь” ДУА “Сярэдняя школа  № 1 г.п. Карэлічы”; Падзяка Карэліцкага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ аб’яўлена Максіму Папляўко, старшаму следчаму Карэліцкага раённага аддзела следчага камітэта, маёру юстыцыі; Падзяку за актыўны ўдзел у дзейнасці раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ўручылі Алене Хвясько, настаўніку ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна».

Госці свята, прадстаўнікі ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, дэлегацыі з Нясвіжскага і Стаўбцоўскага раёнаў пажадалі поспехаў  працаўнікам раёна і выказалі словы падзякі за супрацоўніцтва.

Святочны настрой стваралі работнікі галіны культуры.

Кацярына КУКАНАВА

Фота Іны ЛЕЙКІ, відэа Сяргея СТОЛЯРА

6