• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
18.11.2026, 23:40
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Лента новостей

6 апреля жительница деревни Миратичи Зоя Николаевна Кардаш отмечает 100-летний юбилей

by
06.04.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости
6 апреля жительница деревни Миратичи Зоя Николаевна Кардаш отмечает 100-летний юбилей
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

“Дажыць да 100 гадоў!” — такое пажаданне звычайна гучыць у адрас імянінніка. А ў Зоі Мікалаеўны Кардаш з вёскі Міратычы Райцаўскага сельскага Савета яно стала рэальнасцю.  6 красавіка жанчына адзначае свой трохзначны юбілей.

Яна пражыла доўгае і насычанае жыццё. Выгадавала  двух  дзяцей, якія падарылі шчаслівай бабулі чатырох унукаў, а яны — трох праўнукаў.

Нарадзілася Зоя Мікалаеўна ў вёсцы Краснае Красненскага сельскага Савета ў вялікай і дружнай сям’і,  у якой выхоўвалася сямёра дзяцей.  Бацька  Мікалай Паўлавіч Барысенка  быў шаўцом, а маці Аляксандра Васільеўна працавала на падсобнай гаспадарцы. Дзяцінства  прыйшлося на час паслярэвалюцыйнай разрухі. Яна была сведкам таго, як паступова аднаўлялася народная гаспадарка, як зараджалася новае жыццё пасля аб’яднання  Усходняй і Заходняй частак Беларусі, як адбудоўваліся гарады і вёскі, як у іх кіпела жыццё.

— Пры паляках скончыла сямігодку. У Вільню паехала, хацела паступаць у Віленскую гімназію, але падзеі 1939 года змянілі планы. Вярнулася на Радзіму. Яшчэ два гады вучылася ў школе. Як раз у сорак першым атрымлівала атэстат, — дзеліцца ўспамінамі жанчына.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла на акупіраванай тэрыторыі. Было цяжка, страшна, але ўсё роўна працягвала вучобу. Нават пад немцамі ў Навагрудку працавалі педагагічныя курсы, якія скончыла Зоя Мікалаеўна. Пасля працавала настаўнікам пачатковых класаў у Запольскай 8-гадовай школе Красненскага сельскага Савета. У 1952 годзе скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча. А ў 1956-м уладкавалася на працу ў школу ў вёсцы Міратычы. Настаўнічала, аж пакуль на пенсію не выйшла. Тут сустрэла будучага мужа Канстанціна, з якім пражыла доўгае і шчаслівае жыццё. Любімая справа аб’яднала маладых.
— Мой Канстанцін Уладзіміравіч быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пасля вайны працаваў настаўнікам, выкладаў працоўнае навучанне ў Валеўскай школе. Быў добрым чалавекам, майстрам на ўсе рукі. Хату сам паставіў, сталярская справа ішла спарней у яго працавітых руках, — з удзячнасцю ўспамінае мужа суразмоўца.
Зоя Мікалаеўна больш сарака гадоў прысвяціла педагагічнай дзейнасці. Да гэтага часу памятае школьную праграму. Яна, як “белы ветразь” М.Ю. Лермантава, насуперак лёсу пераадолела ўсе цяжкасці і пабудавала сваё шчасце. Узіраючыся ў прамяністыя вочы гэтай цудоўнай жанчыны, якія свецяцца цяплом і любоўю, разумееш, што чалавек — сам гаспадар свайго лёсу.
— У чым сакрэт Вашага даўгалецця? — пацікавілася на развітанне ў юбіляршы.
— Думаю, што яго сакрэт у добрым стаўленні да людзей, любові да справы, якой прысвячаеш сябе, да дзетак, якія ніколі не даюць сумаваць. Таксама энергіі для жыцця дадае і лад у сям’і, клопат блізкіх людзей. Не нарадуюся, калі за сталом збіраюцца дзеці, унукі, праўнукі. Хочацца ўсіх накарміць, абагрэць. У гэтым маё шчасце, — кажа Зоя Мікалаеўна.
Выпала на долю жанчыны нямала пазбаўленняў. Яна перажыла вайну, разруху, смерць блізкіх і многіх сваіх аднагодкаў, але нягоды аказаліся слабейшымі за яе любоў да жыцця і жаданне перадаць наступнаму пакаленню: вучням, унукам, праўнукам — сваё душэўнае багацце.

Запольская 8-гадовая школа, 1951 год. Зоя Мікалаеўна Кардаш (злева) з вучнямі і калегай па працы

У Карэліцкім раёне

пражываюць 3 чалавекі, якія дасягнулі стогадовага ўзросту

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара і з архіва сям’і КАРДАШ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».