На полях Кореличского района: первый укос трав, химпрополка посевов и борьба с вредителями

 

Скончана сяўба  кукурузы на зерне (2505 га) і грэчкі (270 га). На сілас пасеялі 5412 га з 5440 га кукурузы (99%). Гародніну пасеялі на 0,6 га з 1 га (60%). Пасаджана 85 га бульбы (100%).

У раёне актыўна ідзе ўборка азімых культур на харчовыя мэты. Убрана 1044 га, нарыхтавана 10505 т зялёнай масы.

На Карэліччыне скошана 5015 га траў першага ўкосу, што складае 30% ад плана. Убрана 71% ад скошанага. Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (61%), ДП “Лукі-Агра” (44%) і СВК “Жухавічы” (34%).

У раёне нарыхтавана 24273 т сенажу (14% ад планавых паказчыкаў), 6157 т сіласу (3%). На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 2,85 ц кармавых адзінак.

Хімпраполка яравых зерневых і зернебабовых культур выканана на 3821 га з 4104 (93%), цукровых буракоў у другі раз на 1570 га (42%), лёну-даўгунцу ў другі раз на 286 га (13%). Падкормлена 280 га траў пасля першага ўкосу.

З палёў сабраны камяні на плошчы 13513 га, у тым ліку з азімых — 6529 га. Сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна нарыхтавана 521,1 тыс. тон арганічных угнаенняў (запланавана 497 тыс. тон, працэнт выканання — 105). На палі раёна вывезена 483,9 тыс. тон (93%), унесена 428,6 тыс. тон арганікі (82%).

Падсеў шматгадовых траў выкананы на 1398 га (62%). Перазалужэнне лугапашавых угоддзяў праведзена на 891 га, або 35%. Ад шкоднікаў апрацавана 9740 га (245%) азімага рапсу, ад хвароб — 5370 га (135%).

 

Сяргей СТОЛЯР