• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.07.2026, 06:11
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Лента новостей

В этом году коллектив ГП «Племзавод Кореличи» отмечает 85-летний юбилей

by
25.08.2024
в Лента новостей, Новости региона, Общество, Последние новости
В этом году коллектив ГП «Племзавод Кореличи» отмечает 85-летний юбилей
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

20 верасня 1944 года, 80 гадоў таму, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР з частак Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай абласцей была ўтворана Гродзенская вобласць з цэнтрам у Гродне. Паводле дамоваў Ялцінскай канферэнцыі 1945 года заходнія памежныя ўчасткі Гродзенскай вобласці былі перададзены Польшчы. У 1954 годзе пасля ўзбуйнення абласцей Беларускай ССР да Гродзенскай вобласці былі далучаны ўчасткі расфарміраваных Маладзечанскай і Баранавіцкай абласцей. Так Гродзеншчына набыла сучасныя абрысы. У ліку раёнаў, далучаных да рэгіёна ў гэты перыяд, быў і Карэліцкі.

На працягу дзесяцігоддзяў славіўся высокімі паказчыкамі племзавод “Карэлічы”, які ў гэтым годзе, як і Гродзенская вобласць, таксама адзначае юбілей. Прадпрыемству спаўняецца 85 гадоў. У вёсцы Палужжа з’явіўся калгас імя Варашылава, а на базе аддзяленняў “Карэлічы” і “Шчорсы” — саўгас “Карэлічы”. У тым годзе саўгас пад кіраўніцтвам дырэктара Мікалая Войтава атрымаў нядрэнны ўраджай сельгаскультур: кожны з 465 га збожжавых даў па 17,8 ц. З 42 га бульбы сабрана 192,7 ц. На адну карову надаілі тут у сярэднім па 3060 літраў малака. Па выніках работы за 1940 г. саўгас “Карэлічы” быў зацверджаны ўдзельнікам Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі 1941 г.

“Ужо ў 1940 годзе саўгас стаў удзельнікам Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў сельскай гаспадаркі, — піша Карэліцкая раённая газета “Полымя” ў 1989 годзе. — У Маскву ездзілі перадавікі вытворчасці, у іх ліку даярка Г. Шыбут, якая надойвала ад кожнай каровы па 3 тысячы кілаграмаў малака”.

Пасля ваеннага ліхалецця гаспадарка была адноўлена толькі ў жніўні 1949 года.

У розныя гады на чале сельгаспрадпрыемства стаялі дальнабачныя і ініцыятыўныя кіраўнікі: Герой Сацыялістычнай Працы Яфім Фаменка, Павел Буслейка, Аркадзій Віткоўскі, Піліп Богуш, Валерый Чыжык, Ігар Жданаў, Сяргей Брынкевіч. З чэрвеня бягучага года прадпрыемства ўзначальвае Васілій Ляўковіч.

З 1959 года шчыравала ў саўгасе даяркай Герой Сацыялістычнай Працы Таццяна Рыгораўна Арда.

— Бывала, на працы забываліся пра сябе, — успамінае Таццяна Рыгораўна. — Былі ўпэўнены, што думаць у першую чаргу трэба аб тым, якую карысць прынясеш людзям. Кароў даілі тры разы ў суткі. Дойка пачыналася ў чатыры раніцы, а мы, даяркі, уставалі яшчэ раней. А былі ж яшчэ і свае кароўкі, таму часам пра сон увогуле забываліся.

У 1966 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Таццяне Рыгораўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Раённая газета “Полымя” прыводзіць словы тагачаснага кіраўніка саўгаса Яфіма Іванавіча Фаменкі: “Многа ў нас выдатных людзей. Мы навучыліся пры любых умовах надвор’я атрымоўваць штогод высокія і ўстойлівыя ўраджаі, а нашы жывёлаводы значна павялічылі вытворчасць малака.

Самых лепшых поспехаў за апошнія гады дабілася Таццяна Рыгораўна Арда. За сямігоддзе яна надаіла 3500 цэнтнераў малака, а за 1965 год атрымала 4356 кілаграмаў малака ад кожнай каровы.

Высокая Урадавая ўзнагарода — гэта прызнанне поспехаў усяго нашага калектыву. І мы ўпэўнены, што дасягнутыя поспехі будуць з кожным годам памнажацца”.

І сапраўды, поспехі Таццяны Рыгораўны павялічваліся. У раёнцы ад 23 студзеня 1968 г. чытаем: “… Таццяна Рыгораўна жыла адной запаветнай марай — надаіць ад кожнай каровы па 5 тысяч кілаграмаў малака. У 1965 годзе на яе рахунку было 4356 кілаграмаў. […]. З кожным годам растуць надоі, а разам з гэтым і слава. Ужо ў 1966 годзе надой ад каровы склаў 4575 кілаграмаў. Паспяхова ўзяла намечаны рубеж Таццяна Рыгораўна ў юбілейным годзе (1967 — заўвага рэд.). Ад кожнай каровы надоена па 5036 кілаграмаў”.

У артыкуле “Полымя” аб пяцідзесяцігадовым юбілеі саўгаса прыведзены цікавыя лічбы, якія паказваюць, як пашыралася гаспадарка: “Новы этап развіцця гаспадаркі пачаўся ў пасляваенныя гады […]. На ферме было 10 кароў, 4 авечкі і 2 бараны, 4 свінаматкі. Намалот збожжа з гектара (тады пераважала азімая пшаніца) не перавышаў 11 цэнтнераў, а бульбы — 69 цэнтнераў”. У 1989 годзе “ў гаспадарцы налічваецца 2900 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 800 кароў. […]. За гады дванаццатай пяцігодкі (1986-1990 — заўвага рэд.) валавая вытворчасць малака ўзрасла на 105,3 працэнта, сярэднегадавая ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых склала 48,8 цэнтнера, бульбы — 276 цэнтнераў”.

Ужо ў 1990 годзе на злёце жывёлаводаў раёна адзначалі, што ў ліку лепшых аператараў машыннага даення — “Т. У. Чубрык з племзавода “Карэлічы”, якая летась атрымала ад кожнай каровы па 7211 кілаграмаў малака. Рубеж у шэсць тысяч пераўзышлі яе сяброўкі па працы В. П. Напорка і Л. В. Яроцкая. Блізкая да гэтага паказчыка і А. І. Бондар” (“Полымя” № 30 ад 7 сакавіка 1990 г.).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Ларыса Васільеўна Яроцкая ўспамінае той час з усмешкай на вуснах:

— Працавалася вельмі добра. Былі створаны ўсе ўмовы, і калектыў быў вельмі дружным. Стараліся адзін аднаму дапамагчы. Адчувалася падтрымка калег і кіраўніцтва. Калі я прыйшла ў саўгас, дырэктарам быў Аркадзій Віткоўскі. Адносіны да жывёлаводаў былі вельмі добрымі. Кіраўніцтва разумела, што ў нас складаная і адказная праца, і заўжды ішло нам насустрач. Для нас арганізоўвалі экскурсіі, падарожжы, мы наведалі Рыгу, Вільнюс, былі паездкі ў цырк, тэатр, на канцэрты.

Ларыса Васільеўна прыгадвае, што працаваць ёй было даспадобы. За ўсё жыццё нават думкі не было аб тым, каб змяніць месца работы:

— Даілі тройчы ў дзень. Прачыналася ў тры гадзіны раніцы, хуценька бегла даіць. Акрамя даення, мы павінны былі чысціць сваіх рагуль, нават кончыкі хвастоў чысцілі.

Узнагароды за сумленную працу не прымусілі сябе чакаць: тое, як паклікалі ў Маскву, жанчына памятае добра. Хваляванне, гонар і неапісальная радасць сталі асноўнымі пачуццямі, якія суправаджалі Ларысу Васільеўну падчас узнагароджання. У 1989 годзе ў Крамлёўскім палацы ёй прысвоілі званне Лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, крыху пазней яна атрымала Грамату Вярхоўнага Савета БССР, а ў 2001 годзе жанчыне падарылі новенькія “Жыгулі”. На старонках “Полымя” чытаем, што “з пачатку [2001] года валавы надой малака склаў тут (у племзаводзе “Карэлічы” — заўвага рэд.) 14333 цэнтнеры, што на 1446 цэнтнераў больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. У гэтыя майскія дні сярэднясутачны надой малака ад каровы дасягае 18,4 кг”.

Сёння КСУП “Племзавод Карэлічы” ўваходзіць у лік нямногіх прадпрыемстваў краіны, дзе разводзяць чыстакроўных коней беларускай запражной пароды. Табун складаецца з 67 галоў.

Ветурач Юстына Янкоўская

— Беларуская запражная з’яўляецца адзінай нацыянальнай пародай Беларусі, — расказвае дырэктар КСУП “Племзавод Карэлічы” Васілій Ляўковіч. — Цікавы факт: яе называюць самай старой пародай коней у Еўропе. У асноўным жарабят купляюць для спартыўных школ Беларусі і Расіі. У іх вельмі спакойны нораў, яны лёгка ідуць на кантакт з людзьмі. Аб’езджаныя коні падыходзяць для нявопытных наезнікаў або маленькіх дзяцей. Таксама коні гэтай пароды выкарыстоўваюцца для іпатэрапіі — спосабу псіхалагічнай рэабілітацыі з ужываннем верхавой язды.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў ДП “Племзавод Карэлічы” — 2069 галоў, з іх 800 дойнага статку. Тэмп росту валавой вытворчасці малака за 7 месяцаў у 2024 годзе складае 103,5 %. 94,3% малака рэалізуецца гатункам экстра.  Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы складаюць 807 г, што на 10 г больш, чым у мінулым годзе.

Памочнік брыгадзіра Вольга Ківель

— Кіраўніцтва прадпрыемства стараецца стварыць умовы для якаснай працы і добрага адпачынку работнікаў, — расказвае памочнік брыгадзіра МТФ “Людвікі” Вольга Ківель. — У нас ёсць гардэробы, дзе жывёлаводы могуць пераапрануцца, пакой для прыёма ежы. У планах — адрамантаваць адно з памяшканняў і паставіць там пральную машыну.

Не адстаюць у выніках і хлебаробы. Сёлета аграрыі прадпрыемства намалацілі 6336 тон зерневых і зернебабовых, дасягнуўшы ўраджайнасці 88,6 ц/га.

— Галоўны сакрэт высокай ураджайнасці, безумоўна, у захаванні тэхналогій земляробства: неабходна своечасова пасеяць культуру, унесці неабходныя ўгнаенні, — кажа галоўны аграном прадпрыемства Іван Кошур. — Аднак немалаважным фактарам застаецца адданасць справе ўсіх работнікаў прадпрыемства: механізатараў, вадзіцелей, паляводаў, брыгадзіраў. Хацелася б адзначыць механізатараў Аляксандра Алесюка, Леаніда Русака, Сяргея Лагуту, Васілія Лазінскага, вадзіцелей Леаніда Мураўскага і Рустама Бабакулыева.

Аператары машыннага даення Марыя Бабакулыева і Алена Бабакулыева
Механізатары Аляксандр Алясюк, Сяргей Лагута, Аляксандр Акулік

Аляксандр Алясюк шчыруе механізатарам на прадпрыемстве больш за 10 гадоў. Расказвае, што да вясковай працы прывык і іншага лёсу для сябе не бачыць:

— Неабходна краіну карміць. Гэта вельмі пачэсная і неабходная місія.

У гэтым годзе разам з памочнікам Ільёй Мураўскім Аляксандр намалаціў амаль дзве тысячы тон зерневых. Мужчына кажа, што пра лічбы не думае, галоўнае — адносіцца да працы па-гаспадарску:

— На зямлі павінен быць гаспадар. Не важна, што ты робіш: арэш, сееш ці ўбіраеш — трэба рабіць гэта з аддачай. Толькі тады будзе вынік.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара і з архіва “Полымя”

Лента новостей

Навстречу дружбе, отдыху и веселью: в детском оздоровительном лагере «Вясёлка» стартовала третья смена

13.07.2026
Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

Вузы Беларуси начали публиковать стоимость обучения на 2026/2027 учебный год

13.07.2026
Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

Президентский спортивный клуб запускает новый республиканский проект — «Марафон 10 000 шагов»

13.07.2026
Что грозит Украине: расплата за политическую слепоту

Что грозит Украине: расплата за политическую слепоту

13.07.2026
Безопасность с доставкой на дом

Безопасность с доставкой на дом

13.07.2026
III Международная специализированная выставка жилищно-коммунального хозяйства «НАШ ДОМ»

III Международная специализированная выставка жилищно-коммунального хозяйства «НАШ ДОМ»

13.07.2026
18-19 июля в аэропорту Гродно проведут соревнования по дрэг-рейсингу 2026

18-19 июля в аэропорту Гродно проведут соревнования по дрэг-рейсингу 2026

13.07.2026
Озимый ячмень в Беларуси убран на 40% площадей

Озимый ячмень в Беларуси убран на 40% площадей

13.07.2026
Александр Лукашенко на примере агросервиса в Шклове рассмотрит перспективы развития подобных организаций в стране

Александр Лукашенко на примере агросервиса в Шклове рассмотрит перспективы развития подобных организаций в стране

13.07.2026
Как сделать каникулы яркими и безопасными

Как сделать каникулы яркими и безопасными

13.07.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».