• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
14.05.2026, 11:46
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

    Ад душы і для душы

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    Пункт погляду журналіста: «Родная мова! Самая шчырая і мілагучная!»

    99-летний кореличчанин Александр Данилович Плескач поделился секретами долголетия

Главная Лента новостей

Настоящий хозяин своей земли Дмитрий Янковский

by
25.09.2024
в Лента новостей, Общество, Последние новости
Настоящий хозяин своей земли Дмитрий Янковский
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ранняя восень пахне яблыкамі. Калі мы гаворым пра гэтую духмяную садавіну, то падразумяваем СВК “Жухавічы”, адзіную гаспадарку ў раёне, дзе ў вялікіх аб’ёмах вырошчваюць гэтую садавіну. Калі мы чуем пра СВК “Жухавічы”, міжволі ўзнікае вобраз кіраўніка гаспадаркі Дзмітрыя Янкоўскага, сапраўднага гаспадара, адданага сваёй справе і сваёй гаспадарцы. Ён заўжды стараецца зрабіць усё, каб прадпрыемства развівалася, а людзі, якія працуюць тут, жылі ў камфорце.

СКАЗАНА

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

«Нам трэба, каб перасталі кланяцца імпартнаму яблыку. Каб быў свой яблык. Каб былі забяспечаны. У нас вялікая патрэбнасць у яблыках. Але для гэтага патрэбны сховішчы. Трэба сваё.»

Падчас наведвання фермерскай гаспадаркі «СПАРТАН-АГРА» пад Маладзечна,

20 верасня 2024 года.

Мы сустракаемся з Дзмітрыем Дзмітрыевічам у яблыневым садзе гаспадаркі, дзе на дрэвах буйнымі гронкамі вісіць спелая садавіна. Уборка ўраджаю ў самым разгары.

— Першыя дрэвы былі пасаджаны тут у 2000 годзе. У асноўным мы вырошчваем яблыкі беларускай селекцыі, — расказвае Дзмітрый Дзмітрыевіч. — “Імант”, “Беларускае салодкае”, “Алеся” — выдатныя гатункі, якія вельмі добра захоўваюцца. Плошча сада — 48 гектараў. Кожны год стараемся абнаўляць каля двух гектараў, па-мінімуму выкарыстоўваем хімію, праводзім толькі самыя неабходныя апрацоўкі ад шкоднікаў.

У мінулым годзе жухавіцкія садаводы назбіралі 588 т яблыкаў ураджайнасцю 123 ц/га. На сённяшні дзень сабрана 247 тон ураджайнасцю 150 ц/га.

Недалёка ад сада размяшчаецца плодаагародніннае сховішча на 400 тон, дзе створаны ўсе неабходныя для захоўвання ўраджаю ўмовы.

— Прыкладна чвэрць ураджаю рэалізуем насельніцтву. Нашы яблыкі добра купляюць як работнікі нашага СВК, так і іншых прадпрыемстваў раёна, выязджаем у суседнія аграгарадкі, дзе людзі з задавальненнем купляюць яблыкі, бо яны больш танныя, чым тыя, што прадаюцца ў буйных гандлёвых сетках. Астатні ўраджай рэалізуем на Гарадзейскі цукровы камбінат, — уводзіць у курс справы дырэктар.

Ідучы сярод яблынь, Дзмітрый Янкоўскі ўспамінае дзяцінства, калі маленькім хлопчыкам абразаў старыя галіны на дрэвах, а восенню збіраў яблыкі ў бацькоўскім садзе.

— Я быў малодшым сынам у сям’і, — расказвае Дзмітрый Дзмітрыевіч. — Калі памёр тата, старэйшыя брат і сястра ўжо паехалі вучыцца, таму ўся мужчынская работа лягла на мае плечы. Касіў, араў, цягаў ваду, дапамагаў даглядаць гаспадарку, сад. Па вечарах дапамагаў маме Зінаідзе Сямёнаўне, якая працавала швачкай на даму, абмётваць сукенкі. Калі скончыў Варанчанскую школу, бабуля пайшла да старшыні саўгаса “Варонча” за накіраваннем. На той момант у гаспадарцы патрабаваліся ветурачы. Трэба сказаць, што ў нас тады кватараваў малады і паважаны на вёсцы ветурач Вячаслаў Калтуноў, дзякуючы якому я адчуў цягу да гэтай прафесіі. Так у 1974 годзе я стаў студэнтам Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1979-м вярнуўся працаваць у саўгас “Варонча”, пасля службы ў арміі некалькі месяцаў адпрацаваў у калгасе імя Гастэлы.

Дзмітрый Дзмітрыевіч сціпла расказвае пра сваё жыццё, але можа вельмі доўга расказваць пра СВК “Жухавічы”, гаспадарку, якой ён прысвяціў усё сваё жыццё.

На жухавіцкую зямлю прыйшоў у сакавіку 1982 года па запрашэнні галоўнага ветурача Піліпа Богуша і намесніка кіраўніка калгаса “Жухавічы” Баляслава Мяця працаваць старшым ветурачом. Праз пяць гадоў стаў намеснікам старшыні. На гэтай пасадзе Дзмітрый Янкоўскі адпрацаваў 14 гадоў. У лютым 2002 года прыняў абавязкі кіраўніка прадпрыемства.

У спадчыну Дзмітрыю Дзмітрыевічу дасталася моцная гаспадарка. Калгас імя Жалезняковіча, як раней называлася прадпрыемства, заўжды быў жытніцай Карэліччыны. Але ў пачатку 2000-х у сельскай гаспадарцы быў крызіс: сказаліся неўраджаі, былі праблемы з заробкам. Першае, што зрабіў новы кіраўнік, дэцэнтралізацыю ацяпляльнай сістэмы ў аграгарадку, калі замест старой кацельні, якая не давала цяпла, пабудавалі 5 модульных, новыя ачышчальныя збудаванні. Жыллё прадалі вяскоўцам, аб’екты сацыяльнай сферы перадалі на баланс ЖКГ.

Зэканомленыя “газавыя” грошы, а гэта сума немалая, укладваліся ў развіццё вытворчасці, эфектыўнасць працы якой забяспечваюць тыя самыя кадры, якіх да працоўных месцаў прывязала ўласнае жыллё. У выніку Жухавічы — маляўнічы аграгарадок, і квітнеючае, адно з найлепшых не толькі ў раёне, але і ў вобласці сельгаспрадпрыемства: больш за 9 тысяч га сельгасугоддзяў, якія ў гэтым годзе далі 90,6 ц/га зерневых і зернебабовых — лепшы паказчык у раёне. Свая лінія па перапрацоўцы рапса. Чатыры малочнатаварных комплекса з даільнымі заламі, дзе штогод вырабляецца больш за 16000 тон малака пераважна гатунку “экстра”. Велізарны комплекс па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, які выдае каля дзвюх тысяч тон мяса ў год, і многае іншае. За 8 месяцаў бягучага года вырабілі 12166 тон малака — 115,7% да ўзроўню мінулага года. Атрымана 1451 тона буйной рагатай жывёлы. Выручка за 8 месяцаў склала 26,1 млн рублёў.

— Гэтыя лічбы дасягнуты дзякуючы граматным інвестыцыям у галіну жывёлагадоўлі, — расказвае намеснік старшыні па жывёлагадоўлі Аляксей Рафаловіч. — У 2023 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы малочна-таварны комлекс “Кожава” на 610 галоў, памяшканні старой фермы мадэрнізаваны, і цяпер тут утрымліваецца жывёла другога перыяду сцельнасці, размяшчаюцца радзільнае аддзяленне і маладняк. Праводзіцца мадэрнізацыя фермы “Радунь”, дзе будзе адрамантавана два памяшканні для вырошчвання буйной рагатай жывёлы.

Прыязджаем на МТФ “Юравічы” — жывы прыклад таго, як граматная мадэрнізацыя станоўча ўплывае на вытворчасць малака. Каля аднаго мільёна рублёў было выдзелена на будаўніча-мантажныя работы, 320-350 тысяч — на абсталяванне. Рэканструкцыю праводзілі паступова, амаль год. За 8 месяцаў мінулага года на ферме надаілі 1089 т малака. А за 8 месяцаў бягучага года — 1112,9 т (+24 т, або 102%), ад кожнай каровы атрымана 7420 кг. Усё малако, атрыманае на гэтай ферме, рэалізуецца гатункам “экстра”.

На тэрыторыі фермы растуць кветкі, у памяшканнях — санітарныя чысціня і парадак. Усё гэта створана намаганнямі работнікаў фермы на чале з загадчыкам Юрыем Глушкевічам.

Загадчык МТФ «Юравічы» Юрый Глушкевіч

У гаспадарцы робяць стаўку на захаванасць пагалоўя, у першую чаргу маладняка, бо чым большай будзе колькасць буйной рагатай жывёлы, тым больш будзе малака і прываг. Такім чынам, і прадпрыемства будзе мацней стаяць на нагах. Безумоўна, многае залежыць ад кармавой базы, але з гэтым у гаспадарцы праблем няма. У штодзённы рацыён дойнага статка, згодна з тэхналогіяй кармлення, акрамя збалансаваных грубых кармоў, абавязкова ўваходзіць камбікорм уласнай вытворчасці.

У 2024 годзе аграрыямі гаспадаркі намалочана 17384 тоны зерневых і 3456 тон алеенасення рапса. Каб цалкам забяспечыць патрэбы буйной рагатай жывёлы, СВК “Жухавічы” нарыхтавана 872 тоны сена, 33309 — сенажа і 21052 — сіласа. Але работы па нарыхтоўцы працягваюцца, план будзе выкананы і жывёла будзе з кармамі.

— Усе рашэнні, якія прымае Дзмітрый Дзмітрыевіч, узвешваюцца і старанна абдумваюцца, — кажа галоўны аграном СВК “Жухавічы” Андрэй Бараноўскі. — Не магу ўспомніць ні аднаго выпадку, калі кіраўніком было прынята паспешнае рашэнне, ён заўжды думае аб прадпрыемстве і кіруецца практычным сэнсам.

Галоўны аграном СВК «Жухавічы» Андрэй Бараноўскі

Галоўны аграном кажа, што ў гаспадарцы актыўна ідзе абнаўленне машынна-трактарнага парку. У 2024 годзе набылі зерняўборачны камбайн, трактар МТЗ-3522, дзве жаткі, 20-тонны МАЗ, пагрузчык сухіх кармоў і раскідвальнік мінеральных угнаенняў. Літаральна на днях набылі энерганасычаны трактар Ростсельмаш 2400 магутнасцю больш за 400 конскіх сіл і васьмімятровую сеялку да яго.

Андрэй Бараноўскі расказвае, што дзякуючы Дзмітрыю Дзмітрыевічу ён вярнуўся на родную Карэліччыну:

— Я пачынаў працаваць у ДП “Цырын-Агра”, але так склаліся абставіны, што трапіў на працу ў Стаўбцоўскі раён. Дзмітрый Дзмітрыевіч запрасіў мяне працаваць на жухавіцкую зямлю, дзякуючы яму я вярнуўся на Карэліччыну.

Добрыя водгукі пра кіраўніка давялося пачуць і ад працаўнікоў СВК. Трактарыст Дзмітрый Сяляўка шчыруе ў гаспадарцы з 2000 года:

Механізатар Дзмітрый Сяляўка

— Дзмітрый Дзмітрыевіч заўсёды клапоціцца пра звычайных працаўнікоў. Вельмі чалавечны кіраўнік. Калі ўзнікаюць пытанні ці праблемы, дапамагае іх вырашаць.

Аператар машыннага даення МТФ “Юравічы” Святлана Ерамецька кажа, што дзякуючы граматнай арганізаванай мадэрнізацыі значна палепшыліся ўмовы працы, работнікі прыходзяць на ферму з усмешкай на вуснах, у чыстых памяшканнях прыемна шчыраваць, і работа выконваецца лягчэй.

Аператар машыннага даення МТФ «Юравічы» Святлана Ерамецька

Дзмітрый Янкоўскі аддаў на карысць гаспадаркі больш за сорак гадоў. За гэты час ён удастоены званняў “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”, “Чалавек года Гродзеншчыны”, медаля “За працоўныя заслугі”, у 2023 годзе яго імя ўнесена ў Кнігу Славы Карэліцкага раёна.

20 верасня калектыў СВК праводзіў кіраўніка на заслужаны адпачынак. Выказаць словы падзякі Дзмітрыю Дзмітрыевічу прыехалі старшыня Карэліцкага райвыканкама Андрэй Гардзей і старшыня Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.

Ірына Пянькоўская і Андрэй Гардзей выказалі Дзмітрыю Янкоўскаму словы падзякі за шматгадовую працу

— СВК “Жухавічы” горда нясе сваю назву, — адзначыў Андрэй Гардзей. — Сельгаскааператыў прыносіць у капілку раёна амаль чвэрць валавой вытворчасці. Вы лідары па многіх паказчыках, і гэта заслуга ўсяго калектыву. Пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Дзмітрыевіча зроблена многае ў плане тэхнічнага ўзбраення малочнай галіны, у добраўпарадкаванні аграгарадка Жухавічы і навакольных вёсак. Праца Дзмітрыя Дзмітрыевіча і ўсяго калектыву прыносіць дастойны вынік. Я жадаю работнікам сельгаскааператыва захаваць імкненне рухацца наперад, развівацца і працаваць на карысць прадпрыемства, трымаць тую высокую планку, якой вы дасягнулі.

— Мне пашанцавала ў жыцці, — кажа Дзмітрый Дзмітрыевіч. — Я 42 года адпрацаваў на жухавіцкай зямлі, 22 з якіх узначальваў прадпрыемства. За гэты час мы шмат чаго зрабілі, за што я ўдзячны ўсім работнікам прадпрыемства. Сёння наш калектыў налічвае 470 чалавек, 90 спецыялістаў. Разам мы праводзілі работу па добраўпарадкаванні аграгарадка, насычэнні машынна-трактарнага парка, мадэрнізацыі малочна-таварных фермаў, будаўніцтве новых комплексаў. Праведзена вялікая работа, але перад калектывам яшчэ многа задач. Я ўпэўнены, што разам работнікі СВК дасягнуць новых вышынь.

  Сяргей СТОЛЯР

  Фота аўтара

Лента новостей

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

Ко Дню семьи в Кореличском ЗАГСе состоялся диалог поколений

14.05.2026
14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14 мая 2026 года в ГУО «Средняя школа №2 г.п. Кореличи» прошел единый урок, посвященный Дню семьи

14.05.2026
Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

Форум медийного сообщества Беларуси проходит в Гродно 14-15 мая

14.05.2026
Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

Синоптики обещают сухой и теплый день в большинстве районов Беларуси

14.05.2026
Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

Старшеклассники из Кореличского района побывали на экскурсии в СПК «Свитязянка-2003»

13.05.2026
С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

С 14 по 20 мая в Кореличском районе ГАИ усилит контроль за большегрузами

13.05.2026
Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

Председатель Кореличского райисполкома Александр Курило провел прием граждан

13.05.2026
Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

Коллектив Лукской СШ помог ГП «Луки-Агро» с посадкой лука-севка

13.05.2026
15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

15 мая госконтроль проводит горячую линию по закреплению молодых специалистов в сфере АПК

13.05.2026
Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

Госконтроль проверил качество и безопасность семян и средств защиты растений

13.05.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».