• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
29.06.2026, 00:36
ru
ru en be
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: ЖЫЦЬ У СУЛАДДЗІ З ПРЫРОДАЙ

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    Анатолій і Аліна Адзярэйка з Карэліцкага раёна адсвяткавалі залаты юбілей сумеснага жыцця

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ЗА ШТО ЛЮБЛЮ ДЗЕНЬ ДРУКУ?»

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Пенсионер Николай Василевский каждый день проходит несколько километров скандинавским шагом и выращивает гигантские помидоры

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    Елена Шахова из Жуховичей создаёт самобытных кукол изо льна и обучает этому ремеслу детей и взрослых

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «ДОБРЫЯ СЛОВЫ ГАВАРЫЦЕ НЕ ТОЛЬКІ Ў СВЯТЫ…»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Лідзія Брылевіч з аграгарадка Турэц: «Люблю сваю справу ўсім сэрцам»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Таіса Ламан: «Як сябе настроіць — так і будзе ў жыцці»

    Ад душы і для душы

Главная Последние новости

Медосмотр на рабочем месте. В Кореличском районе мобильный ФАП ездит по организациям

by Редакция Полымя
24.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

На працягу ўсяго тыдня, з 21  па 26 красавіка ўключна,  мабільны ФАП  Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы пабывае ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах райцэнтра   для правядзення дыспансерызацыі  работнікаў.

Дыспансерызацыя дарослага насельніцтва, якая  праходзіць у адпаведнасці  з Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2024  № 173, набывае зручныя   для людзей формы. Напрыклад, выязныя. Дыспансерызацыя дзицячага насельніцтва праходзіць у адпаведнасці  з Пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2024  № 174.
У канцы мінулага года ў ЦРБ з’явіўся мабільны ФАП, што дазволіла прайсці дыспансерызацыю жыхарам аддаленых населеных пунктаў раёна. А зараз спецыялісты ў белых халатах  з візітам наведаюцца ў арганізацыі раёна.
Першымі выпрабавалі на сабе перавагі праходжання дыспансерызацыі практычна без адрыву ад вытворчасці супрацоўнікі РУП ЖКГ,  гаргаза і гартопа райцэнтра.  На чарзе па дамоўленасці з кіраўнікамі арганізацый  – РАНС, аўтапарк, Біямакс Карэлічы, Белдзяржстрах, РВЭС і РВПС, РАУС і Дэпартамент аховы, ВІВАКА-тэхна. У перспектыве – сельскагаспадарчыя арганізацыі.
Дыспансерызацыя дарослага і дзіцячага насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца ўжо шмат гадоў. З 1 студзеня 2025 года пастанова па дыспансерызацыі зведала некаторыя змены. Асноўны ўпор робіцца на павядзенне ацэнкі фактараў рызыкі  і ацэнка сімптомаў предопухалевых і опухалевых захворванняў.
Услед за мабільным ФАПам адправілася і карэспандэнт раённай газеты “Полымя”.   Сёння  згодна з графікам  прыём пацыентаў  Белдзяржстраху, раённых вузлоў паштовай  і электроннай  сувязі    праводзяць  урач  функцыянальнай дыягностыкі, загадчык аддзялення прафілактыкі  Вольга Баршчэўская і  фельчар-акушэр Юлія Няборская.
Вольга Іванаўна  адзначыла:
– Наша сацыяльна арыентаваная дзяржава імкнецца стварыць усе ўмовы для таго, каб людзі жылі з камфортам, карысталіся разнастайнымі сучаснымі выгодамі і, самае галоўнае, былі здаровыя. Справа за малым. Кожны, хто пражывае ў райцэнтры, на тэрыторыі раёна ў абавязковым парадку павінен кантраляваць стан здароўя і клапаціцца пра сваё самаадчуванне сістэмна і паслядоўна. А для гэтага неабходна рэгулярна праходзіць дыспансерызацыю. Інакш як урачы будуць арыентавацца пры зваротах і скаргах людзей на тую ці іншую праблему са здароўем? Неабходна нагадаць, што дарослыя праходзяць дыспансерызацыю па двух узроставых інтэрвалах: з 18 да 39 гадоў і з 40 і старэй. Калі ўсё добра па анкетаванні і па аглядзе і ніякіх фактараў рызыкі не выяўлена, то асобы першай групы дыспансерызацыю праходзяць раз у тры гады. Пацыенты старэйшыя за 40 гадоў праходзяць дыспансерызацыю адзін раз у год. Пасля сарака абавязкова патрэбны  аналізы мачы, агульны і біяхімічны аналізы крыві. Жанчыне прызначаецца мамаграфія і агляд гінеколага. Мужчынам –  аналіз крыві на прастат-спецыфічны антыген  і агляд прадстальнай залозы. Калі выяўляецца фактар рызыкі, то адпрацоўваем дадатковыя даследаванні згодна з пратаколамі Міністэрства аховы здароўя. Да прыкладу, калі ёсць рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў, прызначаем дадаткова біяхімічны аналіз крыві з ліпідным спектрам, УГД сэрца, сасудаў, агляд акуліста. Тыя пацыенты, у якіх ёсць хранічныя захворванні, назіраюцца паводле асобных пратаколаў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, дзе апісаны кратнасць назірання пацыентаў і тыя абследаванні, якія яны абавязаны прайсці для таго, каб хранічнае захворванне не абвастралася. У апошні час пратакол дыспансерызацыі прадугледжвае таксама  наведванне ЛОР-ўрача ці стаматолага.
Самастойна дарослыя могуць прайсці дыспансерызацыю ў  29 кабінеце  райпапаліклінікі з 8.00 да  17.00, дзеці – у  дзіцячай кансультацыі паліклінікі. Калі гэта сельскае насельніцтва, то ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ці на фельшерско-акушэрскім пункце.
Падчас размовы  ўрач  адзначыла, што асноўная  частка насельніцтва праходзіць  дыспансерызацыю  ў райпаліклініцы ці амбулаторыі.   А выязны агляд –    добрая альтэрнатыва: у рабочы час чалавек на працы,  кіраўніцтва арганізацый разумее важнасць такой формы медыцынскага абследавання і ідзе насустрач,   арганізуе і нацэльвае  работнікаў. 
Фельчар-акушэр Юлія Няборская дадае:
– Дыспансерызацыя накіравана на першасную прафілактыку і дазваляе выявіць фактары рызыкі захворванняў. Для гэтага трэба знайсці час прыйсці ў  медустанову і сумленна адказаць на пытанні анкеты, распрацаванай Міністэрствам аховы здароўя. Абапіраючыся на атрыманую інфармацыю, доктар ці памочнік урача, які працуе на прыёме, накіроўвае пацыента да вузкіх спецыялістаў, а таксама  на аналізы ці дадатковае абследаванне. 

Мы не так даўно пачалі праводзіць выязныя абследаванні, але ўжо можна назваць адну тэндэнцыю – у многіх пажылых людзей выяўляецца цукровы дыябет 2 тыпу, пра які яны не ведалі. Павышанае ўтрыманне глюкозы ў крыві выяўляецца падчас лабараторных даследаванняў. Цукровы дыябет – сур’ёзнае захворванне, якое патрабуе лячэння і назірання. Таму пацыентам абавязкова трэба звярнуцца да свайго тэрапеўта па назначэнні.
Насустрач працаўнікам

– Медагляды і дыспансерызацыя патрэбныя для таго, каб выяўляць небяспечныя хваробы і не даваць ім развівацца. Чым хутчэй небяспечная хвароба будзе выяўлена, тым хутчэй будзе прызначана лячэнне,    – такое меркаванне выказалі  кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра.
Начальнік аддзела МНС Карэліцкага раёна Дзяніс Стадольнік сказаў:
– Пры ўсёй важнасці такіх працэдур людзі часта адкладваюць іх з-за шчыльнага графіка работы: для таго, каб наведаць урача, трэба вылучыць дзень і пайсці ў паліклініку. Таму, калі кіраўніцтва раённай медустановы прапанавала дыспансерызацыю работнікаў на месцы працы, а дакладней у поўнай меры выкарыстаць магчымасці ФАПа на колах,  мы вырашылі  падтрымаць гэтую ініцыятыву. Лічу, што кожны кіраўнік павінен быць зацікаўлены, каб яго работнікі былі здаровыя і шчаслівыя. Бо толькі здаровы калектыў можа дасягнуць высокіх вынікаў і паспяхова вырашаць усе пастаўленыя задачы.
Начальнік Карэліцкага раённага газазабеспячэння Вячаслаў Шавейка адзначыў:
– Усім добра вядома, што  здароўе і дабрабыт працаўнікоў – самы каштоўны актыў, а разнастайныя сферы захавання дабрабыту фарміруюць “пазл клопату” пра супрацоўнікаў. Нягледзячы на тое, што работнікі нашай арганізацыі штогод праходзяць абавязковую медкамісію,  усё гэта ў канчатковым рахунку ўплывае на прадуктыўнасць працы  работнікаў, а значыць, і на вынікі ўсяго прадпрыемства.  А прапанаваная форма правядзення дыспансерызацыі вельмі зручная для работнікаў.

Работнік прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Карэліцкім раёне Алена Ляшчынская падзялілася:
– Праходзіць дыспансерызацыю на рабочым месцы вельмі зручна.  Тут можна і аналізы здаць, і ціск вымераць, і каштоўныя рэкамендацыі атрымаць.
Жанчына не лічыць гэта дарэмна патрачаным часам  і задаволена новай формай  дыспансерызацыі.  Яе калега па працы Вялянціна Чабатарэвіч таксама  паспела ацаніць перавагі выязной дыспансерызацыі:
– Вельмі зручна і хутка. Не трэба марнаваць час на паходы ў паліклініку.  Я  пакуль не атрымала поўнай карціны скрынінгу свайго арганізму, але гатова прыняць і выконваць рэкамендацыі ўрача, калі  гэта будзе неабходна. 
Сваё здароўе – гэта, вядома, справа кожнага. Але і не толькі. Здаровая нацыя – залог  моцнай дзяржавы, а ранняя дыягностыка – важкі аргумент у тым, каб своечасова прадухіліць горшыя наступствы верагоднага зыходу ўзніклай праблемы. Таму не варта баяцца ісці да ўрача. Баяцца трэба абыякавага і безуважнага падыходу да сябе самога.

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Лента новостей

Красный уровень опасности и до +38°C: погода в области 29 июня

Красный уровень опасности и до +38°C: погода в области 29 июня

28.06.2026
Уголовное дело возбуждено по факту ДТП в Островецком районе

Уголовное дело возбуждено по факту ДТП в Островецком районе

28.06.2026
Обязанности работодателя в жару в Беларуси: требования закона и СанПиН

Обязанности работодателя в жару в Беларуси: требования закона и СанПиН

28.06.2026
С Владимиром Путиным на Валдае, гости из Украины и живая ткань братских отношений. Итоги недели Президента

С Владимиром Путиным на Валдае, гости из Украины и живая ткань братских отношений. Итоги недели Президента

28.06.2026
Красный уровень опасности из-за жары: важная памятка для водителей

Красный уровень опасности из-за жары: важная памятка для водителей

28.06.2026
Дневник партизана из Кореличского района Вячеслава Хилимонова

Дневник партизана из Кореличского района Вячеслава Хилимонова

28.06.2026
Комфортно, современно и доступно: в Кореличском районе завершилась модернизация сельских медучреждений

График выезда передвижного ФАПа в Кореличском районе с 1 по 10 июля

28.06.2026
Куда приедет библиобус в октябре?

Куды прыедзе бібліобус у Карэліцкім раёне з 1 па 16 ліпеня

28.06.2026
Александр Лукашенко направился с официальным визитом в страны Азии

Александр Лукашенко направился с официальным визитом в страны Азии

28.06.2026
Бассейн с джакузи, сказочный сад со световым фонтаном. Кореличи примеряют обновки к областным «Дожинкам»

Бассейн с джакузи, сказочный сад со световым фонтаном. Кореличи примеряют обновки к областным «Дожинкам»

28.06.2026

Год благоустройства

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта
Год белорусской женщины

В Кореличах сотрудники ГАИ и ЧП «Биола» поздравили автоледи с 8 Марта

08.03.2026

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

В Кореличском районе стартовала серия субботников к областным «Дожинкам»

27.12.2025
По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

По улице Негневичской в Кореличах теперь можно идти и ехать с комфортом

13.12.2025
Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».