
15 красавіка ў Гродзенскім аблвыканкаме адбылося пасяджэнне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, у якім прынялі ўдзел губернатар Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, начальнік сакратарыята УНС Валерый Міцкевіч і іншыя запрошаныя. Сярод дэлегатаў – старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук, загадчык аддзела рамеснай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Юлія Баярэнка.
У цэнтры ўвагі былі Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, праекты канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады і Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны да 2040 года.
Старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош:
– Усебеларускі народны сход – адна з важнейшых кропак адліку ў нашай сумеснай дзейнасці на карысць роднай краіны. Атмасфера, якая панавала падчас пасяджэння, настроіла кожнага на далейшую плённую працу, матывавала да новых здзяйсненняў. Наша суверэнная дзяржава Рэспубліка Беларусь, наш Гродзенскі рэгіён дынамічна развіваюцца. За пройдзеныя гады ў нас сфарміравалася ўласная палітычная сістэма са сваімі асновамі і традыцыямі, якая дазваляе адказваць на любыя выклікі часу. Усебеларускі народны сход – гэта інструмент самаарганізацыі і самакіравання народа, які прайшоў праверку часам і даказаў сваю эфектыўнасць. Дзякуючы такому інстытуту ўлады мы забяспечваем захаванне пераемнасці праводзімай палітыкі ўнутры краіны і на міжнароднай арэне. Для мяне важна быць датычным да адной з найважнейшых падзей, якая пройдзе найбліжэйшым часам, – чарговае пасяджэнне УНС. Таму што менавіта ад нас залежыць будучыня не толькі рэгіёнаў, але і ўсёй краіны. Напярэдадні пасяджэння УНС вывучаю пытанні, якія будуць разглядацца. Мы, прадстаўнікі розных галін, і наша задача быць кампетэнтнымі, каб прымаць важныя рашэнні, якія тычацца развіцця Беларусі.
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён” Фёдар Жук:
– 2025 год стаў для Беларусі і нашага народа вызначальным, выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадэманстравалі агульнае жаданне працягваць абраны курс на найбліжэйшыя пяць гадоў. Неабходна адзначыць і той факт, што напрацаваны за гэты час вопыт УНС сведчыць аб тым, што заканадаўства, неабходнае для паспяховага функцыянавання вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя ў краіне, з’яўляецца ў цэлым дастаткова вычарпальным. А такія сустрэчы дазваляюць данесці інфармацыю аб ключавых прыярытэтах у працы УНС, абмяняцца думкамі, атрымаць ад дэлегатаў прапановы аб удасканаленні дзейнасці сходу. Пасяджэнне, якое сабрала дэлегатаў УНС з Гродзенскага рэгіёна, – чарговы крок у гэтым стратэгічным кірунку. Пры гэтым акцэнты рабіліся і на развіцці рэгіёна, укладзе Гродзеншчыны ў агульныя дасягненні рэспублікі. На абласной нарадзе абмеркавалі вынікі пяцігадовага развіцця Гродзеншчыны, акцэнтавалі ўвагу на доўгатэрміновыя напрамкі ў развіцці Беларусі. У чарговы раз звярталася ўвага на тое, што рэгіянальная палітыка як і раней будзе накіравана на павышэнне якасці жыцця. І якім будзе наша жыццё, залежыць ад кожнага з нас, ад нашых памкненняў і працавітасці. ”Расхалоджвацца нельга, трэба працаваць на поўную моц”, – такім быў галоўны пасыл абласнога кіраўніцтва. Задачы пастаўлены. На іх выкананне мы і нацэлены.
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу, загадчык аддзела рамеснай дзейнасці “Карэліцкі Дом рамёстваў” ДУ”Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” Юлія Баярэнка:
– На сустрэчы ў чарговы раз быў зроблены акцэнт на тым, што УНС – гэта вышэйшая форма дэмакратыі, дзе выразна прасочваецца размова ўлады з народам. Ацэньваючы сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны за апошнія гады, асабліва радуе паляпшэння якасці жыцця і дабрабыт насельніцтва. Рэспубліка Беларусь значна палепшыла свой турыстычны патэнцыял і ўваходзіць у топ-50 краін, прывабных для турыстаў. Наша адукацыя цэніцца за мяжой. Доказам гэтаму з’яўляецца тое, што ва ўстановах адукацыі нашай краіны вучыцца больш за 30 тыс. замежных грамадзян. У нас будуюцца ўстановы адукацыі, бальніцы і паліклінікі, спартыўныя аб’екты. І гэта далёка не поўны спіс дасягненняў краіны.
Сёння з упэўненасцю кожны беларус можа адзначыць, што, адносна гістарычных мерак, за невялікі прамежак часу Рэспубліка Беларусь адбылася як суверэнная незалежная дзяржава, квітнеючая краіна, прывабная для жыцця. Наша задача — працаваць дзеля будучага нашай краіны.
Кацярына КУКАНАВА























