• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 16:54
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Побывали на полях в КСУП «Птицефабрика «Красноармейская» и СПК «Жуховичи»

by Редакция Полымя
23.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Ранні пачатак пасяўной, якая стартавала на Карэліччыне ў пачатку сакавіка, даў магчымасць аграрыям без аўралаў праводзіць якасную кампанію, укладваючыся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Хвалі цяпла мінімум двойчы змяняліся рэзкімі пахаладаннямі, але нягледзячы на гэта сёлетнюю вясну нельга назваць шчодрай на ападкі. Перыядычна яны выпадаюць, але на ўзровень грунтовых водаў істотна не ўплываюць. Ды і верхні пласт глебы пад цёплым красавіцкім сонцам высыхае вельмі хутка.

У такіх умовах на Карэліччыне завяршылі сяўбу ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур яшчэ ў сакавіку і пачалі высяваць цукровыя буракі. Пад іх у раёне адведзена 4063 га.

Дапамагаюць суседзям

У КСВУП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” сяўба буракоў ідзе ўжо чацвёрты дзень. Засеяць неабходна 350 га. Аграрыі імкнуцца выкарыстаць кожны дзень цёплага надвор’я. Едучы па дарозе Мір-Жухавічы, заўважаем на полі клубы пылу. Тут шчыруе тэхніка з розных сельгаспрадпрыемстваў Карэліччыны, дапамагае работнікам птушкафабрыкі засеяць палеткі. За дзень атрымліваецца апрацаваць больш за 80 га. 

— Цукровыя буракі — культура, якая любіць вільгаць, таму спадзяёмся, што надвор’е будзе нам спрыяць, — кажа галоўны аграном птушкафабрыкі Аляксандр Русецкі. — Зразумела, не забываемся пра агратэхнічныя мерапрыемствы, каб восенню атрымаць добры ўраджай. У мінулым годзе ўраджайнасць была каля 400 ц/га.

Знаёмімся з Мікалаем Карпейчыкам, які прыехаў сюды з СВК “Свіцязянка-2003”. Мужчына шчыруе механізатарам больш за 20 гадоў. За дзень паспявае апрацаваць 35 га.

Мікалай Карпейчык працуе ў СВК «Свіцязянка-2003» больш за 20 гадоў

— Галоўнае, каб тэхніка не падводзіла, — кажа мужчына. — А са сваёй задачай справімся!

Насупраць спыняецца трактар Дзмітрыя Лапшы з суседняга СВК “Жухавічы”.

Дзмітрый Лапша з СВК «Жухавічы» працуе ў сельскай гаспадарцы больш за 15 гадоў

— Здаецца, толькі ўчора вы прыязджалі да нас у Жухавічы на сяўбу цукровых буракоў, — кажа мужчына з усмешкай. — А ўжо прайшоў цэлы год. 

Мужчына працуе ў сельскай гаспадарцы больш за 15 гадоў, паспявае засеяць 25-30 га ў дзень. Усё залежыць ад поля.

— Мы заўжды гатовы прыйсці на дапамогу, калі гэта патрэбна. Няважна, дзе працаваць, галоўнае — выканаць усё якасна.

Крыху далей спыняем трактар Уладзіміра Бялевіча з ДП “Малюшычы”. 

Уладзімір Бялевіч з ДП «Малюшычы»

— На зямлі павінен быць парадак, — упэўнены мужчына. — Таму стараемся агульнымі намаганнямі зрабіць так, каб на палетках вырас добры ўраджай. 

Сеюць па тэхналогіі

Тэхналогія апрацоўкі глебы strip-till паступова прыжываецца на карэліцкіх палях. Падчас яе няма звыклага адвальнага ўзворвання з пераваротам пласта глебы. А глебаапрацоўчы апарат, які выкарыстоўваецца пры рабоце, выконвае некалькі задач адначасова: рыхтуе глебу пад сяўбу, уносіць комплекснае ўгнаенне, апускае насенне і ўтрамбоўвае рады. 

Менавіта па гэтай тэхналогіі высяваюць кукурузу ў СВК “Жухавічы”, куды мы завіталі па дарозе з поля птушкафабрыкі.

— Strip-till дазваляе выконваць некалькі задач за адзін праход, — тлумачыць галоўны аграном сельгаскааператыва Андрэй Бараноўскі. — А гэта эканомія і грашовых сродкаў, і часу. Да таго ж, тэхналогія дапамагае захоўваць вільгаць у глебе, што вельмі важна, калі надвор’е не цешыць нас ападкамі. 

Пакуль мне тлумачаць тонкасці тэхналогіі, да мяжы поля пад’язджае энерганасычаны трактар “РОСТСЕЛЬМАШ”, за рулём якога Дзмітрый Сяляўка. Агрэгат HORSCH Focus TD, які выкарыстоўваецца пры сяўбе па моднай тэхналогіі, пацягне за сабой не кожны трактар. 

Дзмітрый Сяляўка з СВК «Жухавічы»

— Звярніце ўвагу, тут у пэўным парадку размешчаны розныя працоўныя органы. У выніку адбываецца ўзворванне, дыскаванне глебы, унясенне ўгнаенняў, пасеў. Кожную раніцу мне неабходна прывесці абсталяванне ў працоўнае становішча, прасачыць за спраўнасцю механізмаў па ўнясенні ўгнаенняў і закладцы насення.

У СВК “Жухавічы” царыца палёў зойме 1455 га, у тым ліку кукуруза на зерне будзе пасеяна на 364 га, на сілас — 1091 га.

— Пачалі рана, у пачатку красавіка, — кажа Андрэй Бараноўскі. — Потым пахаладала, узялі паўзу. Падчас яе яшчэ раз праверылі спраўнасць тэхнікі, каб у разгар пасяўной яна не падвяла. Надвор’е зноў палепшылася, таму сеем далей.

Андрэй Бараноўскі адзначае, што кукурузу сеюць у асноўным на сілас. У гаспадарцы разлічваюць атрымаць высокую аддачу ад каласавых культур. Калі ж фуражу будзе недастаткова, частку каралевы палёў абмалоцяць на зерне.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».