• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 14:14
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Электромонтер Кореличского РЭСа Сергей Шимко: «Мы каждый день как солдаты на передовой»

by Редакция Полымя
30.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Сёння  немагчыма ўявіць сучаснае жыццё без электрычнасці, і  калі здараецца так, што яго па нейкай прычыне няма некалькі гадзін, то здаецца, жыццё спынілася. Дзякуючы працы электраманцёраў у жылыя дамы, дзіцячыя сады і школы, бальніцы і крамы, у офісы і на прадпрыемствы бесперабойна падаецца святло. Аднак іх праца, як правіла, застаецца за кадрам. Між тым, каб не здарылася “канца свету”, як метафарычна называюць аварыйнае адключэнне электраэнергіі, на нябачным фронце электрычных сетак на Карэліччыне працуюць работнікі Карэліцкага раёна электрычных сетак філіяла “Лідскія электрычныя сеткі”, у тым ліку электраманцёры аператыўна-выязных брыгад, як і герой сённяшняга аповеду Сяргей Шымко. Сёлета за высокія дасягненні ў працы і адданасць абранай прафесіі ён занесены на раённую Дошку гонару.

Сяргей Аляксеевіч родам з вёскі Літараўшчына  былога Варанчанскага сельсавета. Нарадзіўся ў кастрычніку 1970 года. Скончыў Варанчанскую сярэднюю школу і адразу пайшоў вучыцца ў сталічнае  будаўнічае ПТВ-125. Пасля вучобы быў накіраваны на працу  ў г. Ялта, адкуль быў прызваны ў рады Узброеных Сіл.

– Адразу пасля арміі вярнуўся ў Ялту, але неяк вельмі цягнула дадому, на маленькую радзіму. Таму прыняў канчатковае рашэнне і прыехаў да бацькоў. Хутка ажаніўся. Некаторы час працаваў у г. Баранавічы ў будаўнічай арганізацыі, а потым пераехалі на радзіму жонкі Святланы,  у вёску Варонча. На той час там быў Варанчанскі ўчастак  Карэліцкіх раённых электрычных сетак, мне прапанавалі там працу, а потым  перавялі ў райцэнтр,  – дзеліцца ўспамінамі суразмоўца.

Прафесія электраманцёра не была марай Сяргея Аляксеевіча, але за трыццаць гадоў у прафесіі яна стала для яго любімай справай.

– Праца электраманцёра – гэта не проста фізічная праца і рабочы спрыт. Нам часта даводзіцца вырашаць важныя, часам і экстраныя задачы, думаць, як хутка, але эфектыўна выканаць тое ці іншае заданне. У апошні час стала нашмат цікавей працаваць, таму што ўкараняюцца новыя тэхналогіі, мы іх асвойваем, а гэта магчымасць павысіць свой прафесійны ўзровень, атрымаць больш высокую кваліфікацыю. Неабходна  адзначыць, што ў гэтай прафесіі  патрэбны асаблівы склад характару: удумлівасць, уседлівасць, каб выконваць карпатлівую працу.  Сумна тут таксама ніколі не бывае.  Мы кожны дзень як салдаты на перадавой,  – патлумачыў Сяргей Аляксеевіч. – Нюансаў у прафесіі шмат, усяго не перадаць. Як і  не выказаць словамі пачуццё, якое адчуваеш, калі “напружанне пададзена”. Я ў гэты момант уяўляю мноства светлых вокнаў і ўсмешкі людзей на тварах. І ў тысячны раз разумею: мне пашанцавала ў жыцці і  ў выбары прафесіі не памыліўся. Я на сваім месцы. 

У калектыве пра Сяргея Аляксеевіча гавораць, што ён надзейны ў працы, нават у цяжкіх умовах захоўвае таварыскі дух, гатовы пры неабходнасці незалежна ад часу сутак, у любое надвор’е выехаць для выканання тэрміновага вытворчага задання. 

Такім суразмоўца з’яўляецца і ў жыцці.

Сяргей Аляксеевіч любячы муж і цудоўны гаспадар. Ён  выхаваў сына Яўгенія і дачку Анастасію,  цешыцца маленькай унучачкай Варварай.  У вольны ад працы час любіць пасядзець з вудай на беразе вадаёма.

– А што для Вас галоўнае ў жыцці? – пытаюся ў суразмоўцы.

– Яшчэ ў дзяцінстве бацькі вучылі мяне: “Людзі павінны быць людзьмі: жыць і працаваць добрасумленна, паважаць сябе. Таму што чалавек з самапавагай гэтак жа будзе ставіцца і да ўсіх тых, хто яго акружае. І вядома, трэба дапамагаць адзін аднаму, быць уважлівым да людзей, бо жыццё пралятае вельмі хутка.”

Пажадаем і мы Сяргею Аляксеевічу на працы спакойных безаварыйных працоўных будняў, у сям’і — дабрабыту, узаемапавагі, здароўя блізкім і ўсім мірнага бясхмарнага неба!

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».