• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 08:14
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Многодетная семья Лещинских построила дом, воспользовавшись господдержкой

by Редакция Полымя
15.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Вялікая сям’я — гэта любоў, павага, разуменне, клопат. Тут камфортна і ўтульна жывецца, адпачывае душа. Тут можна быць самім сабою, не хаваць сакрэтаў, заўсёды разумець блізкіх. І быць проста шчаслівым.

Пяць радасцей

Ева была жаданай у шматдзетнай сям’і Ляшчынскіх. Дачка аказалася пятай радасцю для бацькоў, якой зараз споўнілася адзін год і чатыры месяцы. У сям’і падрастаюць яшчэ чацвёра сыноў: трохгадовы Іван, дзевяцігадовы Арцём, дванаццацігадовы Яраслаў і чатырнаццацігадовы Аляксандр.

— Сыны вучацца ў школе і займаюцца спортам. Дапамагаюць на прысядзібным участку. Сястрычку больш глядзіць Яраслаў. Яны растуць добрымі памочнікамі ў сям’і, — не нарадуецца матуля.

Адкуль карані

Вольга родам з аграгарадка Гавяды Шклоўскага раёна. Мама працавала загадчыцай малочнатаварнага комплексу ў мясцовай гаспадарцы, бацька — паляводам. У сям’і выхоўвалася двое дзяцей: яна і сястра Марына. Так распарадзіўся лёс, што сястра жыве і працуе на Карэліччыне, і ў яе таксама шматдзетная сям’я, яны з мужам выхоўваюць чацвёра дзяцей.

Зараз жанчына з асалодай ўспамінае сваё дзяцінства. Тады яна любіла на канікулах бываць у бабулі ў вёсцы, а там бегала з сяброўкамі на рэчку. Навакольныя краявіды моцна  заварожвалі, і ў памяці засталіся самыя цёплыя ўспаміны, а любоў да роднага куточка сагравае сэрца. Менавіта таму свой выбар яна спыніла на сельскагаспадарчай галіне. Закончыла Навагрудскі аграрны каледж па спецыяльнасці «эканаміст», але працаваць не давялося. «Ёсць такая прафесія — быць маці, яна таксама патрэбная», — удакладняе субяседніца.

Малая радзіма мужа Юрыя — Карэліччына. Вырас у невялікай сям’і: ён і сястра Насця. Зараз мужчына працуе ў тэлекампаніі «Анкор-ТВ». «Майстар на ўсе рукі, спагадлівы і добры па характары», — так гавораць пра яго тыя, хто добра ведае земляка.

«Свая крэпасць»

У 2018 годзе сям’я Ляшчынскіх купіла дом у вёсцы Стрэльнікі Красненскага сельсавета. Хацелася, як гаворыцца, мець  «сваю крэпасць». У снежні 2019 года атрымалі дазвол на набыццё сямейнага капітала. Дабудоўваць дом і праводзіць у ім будаўнічыя работы пачалі з красавіка 2020 года. Выкарысталі і субсідыю. Такім чынам фінансавая падтрымка ад дзяржавы для шматдзетнай сям’і стала вельмі трывалым падмуркам. 

— Агульная плошча дома складае 213 квадратных метраў, — апавядае маладая гаспадыня. — У ім пяць пакояў: чатыры дзіцячыя і спальня. Каля дома маецца зямельны  ўчастак. Рамонт стараемся рабіць сваімі сіламі. У асноўным будаўнічымі работамі займаецца муж, дапамагаюць і сваякі.

Вольга паведала, што ёсць яшчэ домік у вёсцы Загор’е Красненскага сельсавета, які застаўся ў спадчыну. Там яны праводзяць з дзецьмі вольны час, вырошчваюць агародніну. «Вёску любім. Хочацца для дзяцей цішыні і хараства прыроды», — прывяла маці свой важкі аргумент наконт выбару месца для жыцця і адпачынку.

Апора і падтрымка

— Мы адзін аднаго падтрымліваем, — патлумачыла жанчына наконт сямейных узаемаадносін у сям’і. — Мае бацькі памерлі, у мужа толькі мама. Спадзявацца прыходзіцца  на саміх сябе.

— А хто ў сям’і ўсё ж такі галоўны? — цікаўлюся ў субяседніцы.

— Я адказваю за арганізацыйныя пытанні, а муж стараецца зарабіць грошы для сям’і, — гаворыць Вольга і дадае, — мы вырашаем усё разам. Садзімся і абмяркоўваем — і прыходзім да кампрамісу.

Сям’я Ляшчынскіх імкнецца арганізаваць адпачынак для дзяцей. Найчасцей гэта бывае ў вёсцы Загор’е, дзе вельмі прыгожыя мясціны. Недалёка ад дома праведзена рэканструкцыя мясцовай крынічкі.

Зараз яны часова здымаюць кватэру ў райцэнтры. Праўда, дзеці вучацца ў Красненскай сярэдняй школе — гэта, як гаворыцца, з поглядам у будучае. «Муж завозіць дзяцей у школу, а калі працуем на ўчастку, то тэлефануем у навучальную ўстанову. На школьным аўтобусе іх прывозяць у вёску Стрэльнікі,» — удакладняе матуля.

Аб тых, хто побач

Сям’я Ляшчынскіх не застаецца сам на сам са сваімі радасцямі і клопатамі. Ёсць тыя, хто падзяляюць іх, радуюцца поспехам і аказваюць дапамогу. Супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна   запрашаюць на мерапрыемствы і дораць падарункі. У Красненскай сярэдняй школе да Калядных свят дзецям уручылі харчовыя наборы. Мужава матуля імкнецца падтрымаць у складанай сітуацыі, а сястра Вольгі стала  вельмі блізкім чалавекам, з ёй можна падзяліцца сакрэтамі і папрасіць парады.

— Самае галоўнае ў сям’і — любоў і ўзаемаразуменне. Трэба слухаць і чуць адзін адаго. Быць клапатлівай маці і жонкай, надзейным і верным мужам, і проста любіць, — лічаць Вольга і Юрый Ляшчынскія. 

Хочацца верыць, што іх задумкі абавязкова збудуцца, і шчасце надоўга паселіцца ў доме.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Іны ЛЕЙКІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».