• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 20:05
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

В Кореличах проведена ХХVІІІ отчетно-выборная конференция Кореличской районной организации Белорусского Красного Креста

by Редакция Полымя
21.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Аб выніках дзейнасці Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа за перыяд з 1 снежня 2020 па 20 мая 2025 года расказала яе старшыня Святлана Санцэвіч. Дзейнасць была арганізавана па пяці накірунках: умацаванне арганізацыйнага патэнцыялу; навучанне і інфарміраванне насельніцтва;распаўсюджванне ведаў аб міжнародным гуманітарным праве, прынцыпах міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і гуманітарных каштоўнасцях; падрыхтоўка і рэагаванне на надзвычайныя і крызісныя сітуацыі; медыцынская, сацыяльная дапамога і догляд на даму.
Адным са звенняў у рабоце Чырвонага Крыжа з’яўляюцца пярвічныя арганізацыі. На 1 мая 2025 года іх налічваецца 60. На дадзены момант на фіксаваным членстве знаходзіцца 48 арганізацый. Прамоўца выказала падзяку ўсім членам, іх кіраўнікам за працу па пераходзе на заяўны прынцып, адзначыўшы, што «планаванне, фарміраванне сістэмы пярвічных арганізацый і пераход на фіксаванае членства — прамы шлях да поспеху па ўмацаванні патэнцыялу».

Раённая арганізацыя налічвае 125 валанцёраў. Функцыянуюць 7 валанцёрскіх атрадаў, сфарміраваных на базах пярвічных арганізацый устаноў адукацыі: СШ № 1 і № 2 г.п. Карэлічы, Красненскай, Мірскай, Жухавіцкай і Райцаўскіх сярэдніх школ, УА «Мірскі дзяржаўны каледж». За прайшоўшы перыяд часу пры іх удзеле праведзена мноства акцый і мерапрыемстваў інфармацыйнай, навучальнай, гуманітарнай накіраванасці: «Цыгарэту — на цукерку», «Веды абараняюць. Ці разам супраць ВІЧ.», «За бяспеку», «Ведай лічбы свайго артэрыяльнага ціску», «Збяром дзяцей у школу», Калядная дабрачынная акцыя «Ёлка жаданняў», «Залаты ўзрост», «Чысты лес», «Падзяліся цяплом сваёй душы», «Ветэран жыве побач», «Спякота», «Холад», «Пачні дапамагаць вясной» і іншыя.
Гаспадарча-бытавая дапамога для пажылых адзінокіх, адзінока пражываючых, уборка пахаванняў, віншаванні са святамі, упрыгожванне зялёнымі насаджэннямі, кветкамі, удзел у інфармацыйнай акцыі ці рэалізацыі праекта — заўсёды гатовыя. Валанцёры раённай арганізацыі — частыя госці Жухавіцкага пансіяната і Палужскага СПЦ з прадстаўленнямі, гульнявымі і канцэртнымі праграмамі да свят, з віншаваннямі і пачастункамі для людзей, якія засталіся без актыўных зносін і ўвагі.
Валанцёры прымаюць удзел у абласных конкурсах і даволі  паспяхова. Неаднаразова адзначаны ўзнагародамі і дыпломамі абласной арганізацыі валанцёры атрада «Стрыж» Мірскага каледжа. Валанцёрскі атрад Мірскай СШ імя Г. І. Сташэўскай «Міласэрнасць» ужо сёлета прыняў удзел у конкурсе-ініцыятыў.
Старэйшы накірунак работы Чырвонага Крыжа — служба догляду на даму. У нашым раёне арганізавана з 2019 года. У 2024 прынята на працу на 0,5 штатнай адзінкі няня, якая аказвае паслугі тром сем’ям, выхоўваючым дзяцей з 4 ступенню страты здароўя.
Гуманітарная дапамога аказваецца асобам з абмежаванымі магчымасцямі, шматдзетным, няпоўным сем’ям, малазабяспечаным, адзінокім і адзінока пражываючым малазабяспечаным пажылым людзям, дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, апякунскім, малазабяспечаным сем’ям і іншым уразлівым катэгорыям грамадзян. За справаздачны перыяд атрымальнікамі дапамогі сталі 1092 чалавекі.
Усяго аказана дапамога ўразлівым  катэгорыям грамадзян на суму амаль 50 тыс. рублёў, у 2025 годзе — 4,6 тыс. рублёў.
Чырвоны Крыж мае мандат на права гуманітарнай дзейнасці, дазваляючай працаваць з мігрантамі, асобамі без грамадзянства, бежанцамі і іншымі замежнымі грамадзянамі. У гэтым накірунку на дадзеным этапе часу работа раённай арганізацыі накіравана на дапамогу мігрантам з Украіны. На 1 мая 2025 года ў раёне атрымальнікамі дапамогі з’яўляюцца 8 сем’яў (16 чалавек) з катэгорый 60+ і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей да 18 гадоў. Акрамя аказання ім дапамогі ў выглядзе адзення, абутку, пасцельных прыналежнасцяў, выдадзена грашова-ваўчурная дапамога на суму 15100 рублёў за 2023-2024 гады і 4000 руб. у гэтым годзе.
З нагоды крызіснай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы калектыў валанцёраў раённай арганізацыі выязджаў для аказання дапамогі, СВК «Жухавічы» прадаставіў каля 300 кілаграмаў яблык, установамі адукацыі былі сабраны і перададзены цацкі, канцылярыя, супрацоўнікі райвыканкама аказвалі грашовую падтрымку. Што датычыць 
COVІD-19, была арганізавана работа па пераадоленні і распаўсюджванні на тэрыторыі раёна. Працавала «прамая лінія» па дастаўцы прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці, рэцэптаў і медыкаментаў для пажылых і адзінока пражываючых. За справаздачны перыяд валанцёрамі выканана каля 100 заявак.
Дапамога пры пажарах, піццявы рэжым пры экстрэмальна халодным ці спякотным надавор’і — пастаянны клопат раённай арганізацыі.
Штогод праводзяцца Адзіныя дні бяспекі сумесна з РАНС і УАЗ «Карэліцкая ЦРБ». Наведванне арганізацый і прадпрыемстваў, навучанне аказанню першай дапамогі — праца па дадзеным накірунку. Толькі за мінулы год праведзена каля 30 майстар-класаў па навыках першай дапамогі.
Прамоўца адзначыла супрацоўніцтва з сельскімі гаспадаркамі раёна і назвала пастаянных і надзейных памочнікаў: СВК «Свіцязянка-2003», «Маяк-Заполле», «Жухавічы», КСУП «Племзавод «Карэлічы», «Лукі-Агра», «Чарняхоўскі-Агра», «Царука». Сума спонсарскай дапамогі пры іх удзеле за пяць гадоў без уліку членскіх узносаў і ахвяраванняў склала 3900 рублёў. Вялікую ўдзячнасць выказала індывідуальнаму прадпрымальніку, пастаяннаму партнёру, чалавеку з актыўнай жыццёвай пазіцыяй Святлане Трусевіч з ПГУП «БелТавіс».

Святлана Санцэвіч паведала аб мэтах і задачах на будучую пяцігодку. Сярод іх: прапагандаваць гуманізм як ідэалогію сацыяльнай дзяржавы, паважаць годнасць супрацоўнікаў, валанцёраў, а таксама правы падапечных; развіваць медыка-сацыяльную службу; развіваць устойлівы валанцёрскі рух з удзелам рознаўзроставых груп; прадаўжаць аказанне дапамогі перамешчаным асобам, мігрантам і бежанцам і многія іншыя.

З дакладам выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Надзея Пянькоўская.
Затым адбыліся выбары новых кіруючых органаў арганізацыі. Напачатку членаў прэзідыума (рэзервовага саставу). Старшынёй прэзідыума зноў абраны намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан, старшынёй арганізацыі — Святлана Санцэвіч. Яны будуць прадстаўляць Карэліччыну на канферэнцыі Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа. Выбраны і члены рэвізійнай камісіі (рэзервовы састаў) арганізацыі.
Слова трымала спецыяліст па навучэнні Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Алена Паўлянковіч, якая выказала словы ўдзячнасці членам раённай арганізацыі за іх імкненне з акрытым сэрцам дапамагаць людзям і спадзяванні на тое, што яны і надалей будуць з’яўляцца флагманамі ў абласной арганізацыі. 

Яна ўручыла Падзякі намесніку старшыні райвыканкама Яўгену Чычкану, дырэктару ЦСАН Карэліцкага раёна Інэсе Сямібратавай, начальніку Карэліцкага РАНС Дзянісу Стадольніку, кіраўнікам валанцёрскіх атрадаў «Стрыж» Вікторыі Сакалоўскай і «Міласэрнасць» Таццяне Пілецкай.
Старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Святлана Санцэвіч адзначыла плённую працу Наталлі Дасько (ААТ «Карэлічы-Лён»), Цырынскай АУАП, Наталлі Дубковай (КУСП «Чарняхоўскі-Агра»), Алены Кадуцкай (сектар культуры райвыканкама), Святланы Трусевіч (індывідуальны прадпрымальнік ПГУП «БелТавіс»), Ганны Манюк (Аюцавіцкі ФАП),валанцёрскага атрада «Міласэрнасць»(СШ г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай), Аляксандра Мяцеліцы (СВК «Свіцязянка-2003»).

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан назваў Чырвоны Крыж сімвалам дапамогі і заклікаў і надалей аказваць падтрымку людзям у складанай жыццёвай сітуацыі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».