• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 00:45
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

Главная Последние новости

В Кореличах прошли соревнования санитарных и пожарных дружин

by Редакция Полымя
23.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У г.п. Карэлічы  на  стадыёне “Юнацтва”  прайшлі раённыя спаборніцтвы санітарных і пажарных дружын. 

З самай раніцы на раённым стадыёне 5 каманд санітарных  і 11 каманд пажарных дружын арганізацый і прадпрыемстваў выстраіліся на ўрачыстае адкрыццё. “Раўняйся! Смірна!” – гучыць загад, і ўдзельнікі спаборніцтва зладжана выконваюць каманду, дэманструючы сваю гатоўнасць да маючых адбыцца выпрабаванняў.

Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта  Яўгеній Чычкан, які пазначыў важнасць і прэстыж дадзенага мерапрыемства і пажадаў усім удзельнікам поспехаў пры праходжанні этапаў спаборніцтваў. 

– Сучаснае грамадства ўсё часцей сутыкаецца з небяспекай прыроднага і тэхнагеннага характару, пагрозамі ваенных канфліктаў. Адной з асноўных задач абароны насельніцтва ад надзвычайных сітуацый з’яўляецца падрыхтоўка санітарных і пажарных дружын на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, падтрыманне іх пастаяннай гатоўнасці. Такія  спаборніцтвы   –  гэта добрая пляцоўка для эфектыўных формаў навучання і атрымання практычных навыкаў ва ўмовах, набліжаных да экстрэмальных сітуацый. У любой нестандартнай сітуацыі асноўная мэта – прыкласці максімум намаганняў для таго, каб выратаваць людзей і аказаць ім першую дапамогу, – адзначыў  начальнік Карэліцкага раённага аддзела МНС Дзяніс Стадольнік.

Каманды сандружын  павінны былі пераадолець 5 этапаў: праверку табельнага абсталявання санітарнага фарміравання, тэарэтычны конкурс па аказанні першай даўрачэбнай дапамогі, працу ў ачагу камбінаванага і хімічнага паражэння, працу ў ачагу інфекцыйнага захворвання. “Як рыхтуецца  раствор для дэзынфекцыі?”, “Як правільна даглядаць за чалавекам з інфекцыйным захворваннем?” – на гэтыя і іншыя пытанні суддзі, кваліфікаваныя медыкі, чакалі дакладныя адказы.

Адкрыла спаборніцтва   сандружына  СВК “Маяк-Заполле”. Так, бадзёра, адна за адной набліжаліся дружыны да першага этапу, на якім правяралася табельнае абсталяванне і ўменне ім карыстацца. Далей байцы атрадаў пераходзілі ў ачаг камбінаванага паражэння. Яны спынялі крывацёк, накладвалі шыны, абязбольвалі, транспартавалі  хворых. 

Удзельнікі пажарных дружын павінны былі пераадолець 100-метровую паласу перашкод, паўдзельнічаць у  эстафеце,  выканаць баявое разгортванне.  Добрая фізічная падрыхтоўка і зладжаныя дзеянні дапамагалі дружынам справіцца з задачамі.
Упартая і справядлівая барацьба, камандны дух, стойкасць і кемлівасць – гэта ўсё можна было ўбачыць на любым з этапаў спаборніцтва. 
Варта адзначыць, што важную ролю ў спаборніцтвах адыграў і строгі судзейскі персанал, які ў выпадку няпоўнага адказу або няправільных дзеянняў  указваў удзельнікам на недахопы: канструктыўная крытыка дазволіць камандам удасканаліць веды  і навыкі.

Па выніках спаборніцтва пераможцы і каманды, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны дыпломамі і  каштоўнымі падарункамі ад арганізатараў спаборніцтваў.
Лепшай санітарнай дружынай  раёна  прызнана дружына  ДП “Лукі-Агра”, другое месца заняла санітарная дружына СВК “Маяк-Заполле”, трэцяе месца – у санітарнай дружыны СВК “Свіцязянка-2003”.
Сярод пажарных дружын  па выніках   месцы размеркаваліся наступным чынам:  першае месца – ДП “Чарняхоўскі-Агра”, другое – Карэліцкі раён газазабеспячэння, трэцяе – СВК “Маяк-Заполле”. 
Віншуем пераможцаў і прызёраў і жадаем поспехаў на абласным этапе!

Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».