• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 22:27
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

«Давление снижает и годы продлевает»: почему кореличские ветераны уже много лет поют в народном хоре

by Редакция Полымя
24.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Хор ветэранаў працы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці радуе жыхароў Карэліцкага краю сваімі песнямі і дорыць добры настрой слухачам за межамі раёна. Як гэта ім удаецца, што натхняе, якімі жывуць думкамі, журналіст раённай газеты «Полымя» пацікавілася ў Тамары Пятроўны Пякарскай, Галіны Пятроўны Кузьміч і Неанілы Яўгеньеўны Мірачыцкай. 

— Як даўно вы наведваеце хор ветэранаў працы Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці?

Тамара: «Каля дзесяці гадоў. Змяняліся яго кіраўнікі, прыходзілі новыя члены калектыву — хор прадаўжаў заставацца адной дружнай сям’ёй, які аб’ядноўваў аматараў песні».

Галіна: «Я выйшла на пенсію і адразу прыйшла ў хор ветэранаў працы. Мяне запрасіла былы яго кіраўнік Галіна Бузук, якая ведала мае творчыя здольнасці. Ужо 15 гадоў сябрую з хорам».

Неаніла: «Хор наведваю даўно. У памяці засталіся ўсе гады, а таксама яго наведвальнікі: Васілій Чартко, Алена Арабей, Ніна Яфрэмава і іншыя. Мы любім спяваць песні».

 — Якія мелодыі найбольш любіце?

Тамара: «Люблю народныя песні, у іх — хараство, моц, жыццё беларуса. Спяваеш — і на душы свята».

Галіна: «Найбольш народныя, таксама — аўтарскія. Увогуле, усе мелодыі мне ў радасць».

Неаніла: «І мне даспадобы народныя, любоў да іх перадалася ад бацькоў. Я сама вясковая, з вёскі Русацін. Спявалі ў полі, калі працавалі, і гэта ўзнімала настрой».

 — У вашых сем’ях хтосьці цягнуўся да музыкі?

Тамара: «У маленстве любіла слухаць песні ў выкананні маёй матулі Фёклы Пятроўны. Гэтая любоў да музыкі са мной засталася на ўсё жыццё».

Галіна: «У нас шмат аматараў музыкі і спеваў. Бабуля Вольга спявала народным звонкім голасам. Матуля Марыя Уладзіміраўна і бацька Пётр Канстанцінавіч былі ўдзельнікамі хору калгаса «Чырвоны партызан» Слонімскага раёна. Дачушцы Марыне перадалася любоў да музыкі ад мяне».

Неаніла: «У нашай сям’і спявалі бацька, маці, сёстры.  Спявалі на сенакосе і ў полі. Песня жыць і працаваць дапамагае. Зараз, акрамя хору ветэранаў Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, спяваю ў царкоўным хоры».

 — Што даюць сустрэчы падчас рэпетыцый?

Тамара: «Вывучаем новыя песні. Абмяркоўваем жыццёвыя пытанні і дзелімся навінамі. Сустрэчы даюць двайную карысць: сяброўства з песняй і зносіны з удзельнікамі хору.

Галіна: «Я зараджаюся рэсурсам працаваць, вязаць, шыць да наступнай рэпетыцыі. У хоры адчуваю сябе на сваім месцы, гэта маё, і мне па душы».

Неаніла: «Як гаворыцца, гэта сапраўдная аддушына. Наш калектыў стаў адной дружнай сям’ёй, разам дзелім радасць і смутак».

 — Дзе даводзіцца выступаць?

Тамара: «Выступалі ў Іўі. Добры настрой падарылі пастаяльцам сацыяльнага пансіяната «Івушка». Пабывалі ў Міры, Турцы, Ярэмічах».

Галіна: «Асабліва запомніўся міжрэгіянальны фестываль у Іўі. Ён праходзіў на высокім прафесійным узроўні харавых калектываў і пакінуў незабыўныя ўражанні».

Неаніла: «Надзвычай прыемна дарыць мелодыі пажылым людзям. Іх вочы свецяцца радасцю, і яны не шкадуюць апладысментаў. Нашы старанні не бываюць дарэмнымі, і гэта вялікае шчасце». 

 — У хора — малады кіраўнік. Вас гэта натхняе?

Тамара: «Хорам кіруе Аляксандр Чарапанаў. Малады па ўзросце, ён вельмі душэўны. Мае шмат цярпення і падыход да кожнага.  Дзякуючы яму памаладзелі душой».

Галіна: «Безумоўна, натхняе. Сам добра спявае, а мы стараемся не падвесці кіраўніка, быць на добрым узроўні. Ён падбірае песні, ведаючы нашы творчыя здольнасці».

Неаніла: «Адказны і патрабавальны, кіраўнік любіць музыку і прывівае любоў да яе. Усяляе энергію, паважае наш узрост — і нам камфортна ў калектыве». 

— Вам больш падабаецца быць выканаўцамі ці слухачамі?

Тамара: «Выканаўцам: адчуваецца пад’ём душэўных сіл і ўзлёт станоўчай энергіі. Хочацца лётаць, у такія хвіліны забываецца дрэннае. Хочацца жыць і радавацца жыццю».

Галіна: «І выканаўцам, і слухачом. Стараюся запісаць пачутыя песні, каб потым вывучыць і спяваць».

Неаніла: «Безумоўна, выканаўцам, люблю спяваць. Хаця люблю і слухаць песні. Мелодыі запаўняюць душу дабрынёй — і чалавекам авалодвае радасць».

— Якія раённыя святы бліжэй да душы?

Тамара: «Люблю Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Святы аб’ядноўваюць карэліччан. Яны прыходзяць на галоўную плошчу райцэнтра і радуюцца добраму дню, на душы становіцца хораша.

Галіна: «Усе святы блізкія да сэрца. Падчас правядзення іх удзельнікі абменьваюцца думкамі і весяляцца, дораць пазітыўную энергію, якой хапае надоўга».

Неаніла: «Дзень Перамогі — асаблівы дзень. У раёне заўсёды  святкуецца маштабна. Памятаецца, як мой бацька Яўген Міхайлавіч, удзельнік вайны, інвалід 1-ай  групы, збіраўся на гэтае свята. У Райцаўскім сельсавеце  ветэранам вайны гаварылі добрыя словы і ўручалі падарункі. Гэта самае галоўнае свята са слязьмі на вачах».

 — На календары — вясна. вы адчуваеце яе?

Тамара: «Хочацца хутчэй дакрануцца да зямлі — гэта ў нашай крыві. Зямля поіць і корміць, трэба рухацца і працаваць —  на душы будзе весялей».

Галіна: «Люблю вясну. Яе подых адчуваю ва ўсім. Калі іду па абноўленым парку райцэнтра, заўважаю, як пачынае зелянець трава і з’яўляюцца першыя лісточкі. Каля майго дома пасяліліся шпакі, і я радуюся, што чую і заўважаю іх, што бачу сонца і неба, што сустрэла сваю 65-ю вясну».

Неаніла: «Люблю назіраць, як кіпіць праца на палях. Сэрца радуецца, калі людзі спяшаюцца пасадзіць агародніну і бульбу на сваіх прысядзібных участках. Калі прабуджаецца прырода і ўсё навокал зацвітае, і ўсё цвіце ў душы. Як ні кажыце, цудоўная пара года» .

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена Карэліцкім РЦКіНТ.

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».