• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
07.11.2026, 18:25
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Людміла Хвясько: «Люблю несці людзям радасць»

by Редакция Полымя
25.05.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

У кожнага свая восень жыцця. Многія на пенсіі імкнуцца знайсці занятак для душы. Нярэдка гэта мары юнацтва. І вось надышоў час, калі можна іх ажыццявіць, выбраць тое, што прыносіць радасць.

Людміла Вячаславаўна Хвясько з г.п. Карэлічы не сядзіць склаўшы рукі. Яна не толькі знайшла любімую справу, але дзеліцца сваім майстэрствам з іншымі. Мы пацікавіліся ў майстрыхі: з чаго ўсё пачалося, як ёй гэта ўдаецца, што ад гэтага атрымлівае, пра яе задумкі.

— Людміла Вячаславаўна, што Вас прывяло ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна?

— Увесь час любіла маляваць, вышываць, вязаць кручком. Калі ў ЦСАН Карэліцкага раёна адкрываўся гурток, мяне запрасілі  кіраўніком «Кудесницы» — і я дала згоду. 

— Зараз прадаўжаеце наведваць Цэнтр і па-ранейшаму тварыць сапраўдныя цуды. Як Вам гэта ўдаецца?

— Мне тут вельмі рады, а я рада сустрэчы з наведвальнікамі. Раблю вырабы са скуры — шкатулкі і пано. Ёсць спецыяльная літаратура, па якой вучылася апрацоўваць скуру. Затым прымяняю сваю фантазію. Рыхтую дэталі, абпальваю іх і склейваю  — і атрымліваецца сувенір.

— У Вас гэта сямейнае? Магчыма, перадаўся талент ад мамы ці бабулі? Ці адкрылі яго ўжо на пенсіі?

— Матуля рабіла рышэлье-фіранкі на вокны, вышывала крыжыкам карціны, якія захаваліся да гэтага часу. Таксама вышывала ручнікі і накідкі на падушкі. Ад бабулі засталося шмат саматканых абрусоў, якія ўпрыгожаны карункамі. На ручніках такія ж упрыгажэнні. Мне з дзяцінства падабалася ўсё прыгожае, таму вучылася майстэрству. 

— Абраная прафесія мае адносіны да сённяшніх заняткаў для душы?

— Я па адукацыі настаўнік хіміі. Справай для душы занялася падчас працы ў дзіцячым садку № 1 г.п. Карэлічы, калі была выхавальнікам. Да выхаду на пенсію вяла гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Карэліцкім Доме пазашкольнай работы. Больш дасканала занялася творчасцю на пенсіі, каб ажыццявіць сваю мару з дзяцінства. Вырабы са скуры таксама пачала рабіць на заслужаным адпачынку.

— Вы любіце ўсё прыгожае і самі імкняцеся тварыць  прыгажосць. Адкуль чэрпаеце задумкі?

— Мабыць, з прыроды. Яна добры настаўнік, дарадца, мастак. Кожны лісточак і кожная кветачка розныя па форме і колеру, і хочацца ствараць падобную прыгажосць.

 — Ці прысутнічалі Вашы вырабы на выставах? Магчыма, камусьці служаць як падарунак?

— Так, мае вырабы бяруць на розныя выставы. Яны выстаўляюцца на раённых святах. Дару іх родзічам і сябрам   на добрую памяць.

— У людзей залатога ўзросту розныя адносіны да жыцця на заслужаным адпачынку. Што параіце тым, хто з хваляваннем чакае прыходу пенсіі?

— На пенсіі шмат вольнага часу, можна заняцца любімай справай, ажыццявіць задуманае ў юнацтве.

— Акрамя тварэння для сваіх рук, што яшчэ сустрэлі ў ЦСАН Карэліцкага раёна?

— Прызнанне маёй творчасці. Пазнаёмілася з аматарамі рукадзелля. Мы вучыліся адзін у аднаго, дзяліліся вопытам — час праходзіў незаўважана.

— На зыходзе — трэці месяц вясны. Усё навокал абуджаецца і з’яўляюцца кветачкі. Вы любіце кветкі? Ці выкарыстоўваеце іх у сваіх вырабах?

— Люблю. Кветкі — радасць і прыгажосць. Прыглядаюся да формы лісточка і пялёсткаў кветак. Больш за ўсё люблю палявыя: яны адначова незвычайныя і простыя, але моцна кранаюць душу.

— Людміла Вячаславаўна, у Вас ёсць творчыя задумкі?

— Хочацца намаляваць зімовы пейзаж. Я люблю гэтую пару года і сумую па ёй. Хачу, каб мая задумка ажыццявілася.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва героя публікацыі

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».