• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
04.11.2026, 17:47
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

Главная Последние новости

Как и где работает кореличская молодежь летом?

by Редакция Полымя
21.06.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Тэндэнцыя апошніх гадоў паказвае, што ўсё больш навучэнцаў у перыяд летніх канікул імкнецца знайсці часовую працу, каб менш залежаць ад бацькоўскага бюджэту. Дзяржава ў сваю чаргу зацікаўлена ў забеспячэнні працоўнай занятасці моладзі, так як гэта зніжае сацыяльную рызыку і дае магчымасць маладым людзям набыць першыя працоўныя навыкі.

У Карэліцкім раёне садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнцаў у вольны ад вучобы час аказвае ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама.  Гэтая праца вядзецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гады” і фінансуецца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

— Працаўладкаванне моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб працы Рэспублікі Беларусь, згодна з якім удзельнікамі часовай працоўнай занятасці моладзі з’яўляюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі, — тлумачыць намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік  аддзела дзяржаўнай службы  занятасці  насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Лазарэвіч. – Магчымасць далучыцца да грамадска-карыснай працы і атрымаць працоўныя навыкі юнакам і дзяўчатам прадастаўляецца на працягу ўсяго года, але найбольш запатрабавана ў летні перыяд. Моладзь працуе афіцыйна і ў строгай адпаведнасці з нормамі заканадаўства, якое рэгулюе і час працы, і ўмовы.

Вольга Пятроўна падкрэслівае, што прымаюцца на працу маладыя людзі з захаваннем нормаў па лёгкасці працы і па працягласці працоўнага часу – для работнікаў, якім няма  18 гадоў, яна скарочаная: ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў рабяты працуюць не больш за 23 гадзіны на тыдзень, а ад 16 да 18 гадоў – не больш за 35 гадзін у тыдзень. Абавязковай умовай працаўладкавання з’яўляецца таксама праходжанне медкамісіі і пісьмовая згода аднаго з бацькоў для падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

Сярод прыярытэтных формаў – працаўладкаванне непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Спецыялісты  аддзела дзяржаўнай службы лічаць, што самае галоўнае ў арганізацыі другаснай занятасці – гэта жаданне маладых людзей папрацаваць, а іх супрацоўнікі  ім у гэтым абавязкова дапамогуць. І тады наймальнікі атрымліваюць  работніка,  моладзь – першы працоўны  вопыт і ўласныя грошы, а бацькі – спакой за занятасць і карыснае баўленне часу сваіх дзяцей.

У 2025 годзе другаснай занятасцю, якая фінансуецца са сродкаў фонду сацыяльнай абароны, будзе  ахоплены 101 чалавек.

 Для пяці вучняў Жухавіцкай сярэдняй школы другасная занятасць была арганізавана ў канцы мая бягучага года на базе пансіяната “Івушка”. У чэрвені працоўныя месцы ў Карэліцкай раённай бібліятэцы, Мірскім дзяржаўным каледжы, двух дзіцячых садках райцэнтра,  шасці школах раёна  атрымалі  52 навучэнцы. Карэспандэнт газеты “Полымя” завітала ў Карэліцкую раённую бібліятэку, тут сёлета працуе пяць вучняў сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы.

Сваю працу школьнікі Ягор Калеснік, Яўгеній Стальмашка і Ілья Сакаловіч выконваюць з энтузіязмам і не лічаць яе складанай:

 – Усё, што мы робім,  – гэта сабе ж і на карысць. Летам часу на адпачынак шмат. Чаму б і не сумясціць прыемнае з карысным,  зразумець, што значыць праца,  і самае галоўнае – падзарабіць. Загадзя распланавалі, куды патрацім заробак.  І ўжо будуем планы на перспектыву. Адназначна: у наступным годзе зноў будзем працаваць, – адзначаюць юнакі.

Для Дар’і Гурын і Дзмітрыя Васілеўскага другасная занятасць – гэта першы працоўны вопыт. Рабяты  ўпэўнены: чым раней пачнеш працаваць, тым лепш:

– Праца, якую нам даверылі, зусім не складаная. У бібліятэцы мы падклейваем кнігі, робім падшыўку часопісаў і газет, выціраем пыл на паліцах. Ну чым не ідэальныя ўмовы працы? Вядома, усё выконваем адказна, стараемся. Не хочацца дарэмна атрымліваць сваю першую заработную плату. Ведаем, што людзі старэйшага пакалення таксама працавалі ў вольны ад вучобы час. Выдатна, што такая магчымасць ёсць і ў нас, – дзеляцца сваімі ўражаннямі рабяты.

Свой прыпынак зрабілі каля сярэдняй школы № 2 райцэнтра. Тут заўзята працуюць васьмікласнікі Аляксей Дораш, Максім Пільжыс і Ягор Мацюшэнка. 

– Вырашылі правесці канікулы з карысцю і таму ўладкаваліся на працу ў родную школу. Даводзіцца выконваць розныя работы. Сёння вось рыхтуем плот да афарбоўкі.   Цудоўны вопыт і адпачынак з карысцю, – гавораць навучэнцы. 

Пакуль юнакі працуюць на двары, Дар’я Урбановіч і Юлія Трыбуць шчыруюць у школьнай бібліятэцы.  Дзяўчынкі фарміруюць камплекты падручнікаў для вучняў школы  на наступны вучэбны год.  Яны ўжо ведаюць, як распарадзяцца сваім заробкам,  і лічаць, што для іх гэта добры жыццёвы вопыт.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».