
Іван ГАВАКА,
начальнік цэха па перапрацоўцы рапсу
СВК «Маяк-Заполле»,
узнагароджаны ордэнам Пашаны,
жыхар аграгарадка Краснае:
— Галоўным дасягненнем нашай дзяржавы лічу мір на зямлі. Падзяляю тую міралюбівую палітыку, якую праводзіць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, а таксама сяброўскія адносіны, якія наладжаны з многімі краінамі свету. Як важна, што дзеці і ўнукі могуць спакойна хадзіць па вуліцах, і дарослыя не хвалююцца за іх бяспеку. Яшчэ акцэнт хачу зрабіць на развіцці важнай галіны — сельскай гаспадаркі. Даўно на змену ручной працы прыйшла сучасная тэхніка, будуюцца новыя малочнатаварныя комплексы і адкрываюцца вытворчыя цэхі. Патрабуецца толькі сумленна працаваць, што і трэба рабіць. Чалавек працы ў нашай краіне цэніцца.

Аксана ДЗІВАК,
загадчык ДУА «Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы»:
— Галоўным дасягненнем я лічу клопат пра дзяцей. Дзякуючы мудрым рашэнням нашага кіраўніцтва, створаны шырокія магчымасці для бацькоў, якія выхоўваюць малалетніх дзетак. У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы” створаны варыятыўныя формы наведвання: група кароткачасовага знаходжання, санаторныя групы для дзяцей часта і доўга хварэючых, ясельная група. Вялікая ўвага надаецца карэкцыі моўных і іншых парушэнняў дзяцей праз стварэнне інтэгрыраваных і спецыяльных груп. Зменены падыходы да арганізацыі харчавання выхаванцаў розных узроставых груп, распрацавана меню для дзяцей, якім неабходна дыетычнае харчаванне. Узмоцнены патрабаванні да бяспекі выхаванцаў у час знаходжання ў дзіцячым садзе. Клопат дзяржавы пра дзяцей дае магчымась бацькам, якія заняты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, іншых галінах, спакойна і якасна працаваць на карысць нашай краіны.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота з архіва «Полымя» і героя публікацыі






