Дзённая святочная праграма “Квітней пад сінім небам, Беларусь!” прайшла на галоўнай плошчы райцэнтра. У рамках праграмы ўшанавалі жыхароў раёна, занесеных у Кнігу славы Карэліцкага раёна, узнагародзілі перадавікоў у розных сферах дзейнасці.




Старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей уручыў Падзячнае пісьмо старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта інжынеру па эксплуатацыі машынна-трактарнага парку ААТ “Карэлічы-Лён” Паўлу Бабарыку, пекару ДП “Малюшычы” Алене Гіз, галоўнаму бухгалтару ДУ “Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Таццяне Еўтухоўскай, начальніку аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 423 у г.п. Карэлічы Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці адкрытага акцыянернага таварыства «Балаграпрамбанк» Сяргею Капацэвічу, вядучаму эканамісту па цэнах Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства Ірыне Кергет, спецыялісту сектара спорту і турызму Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Юліі Ліхута, вытворцы казеіну Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія Дары” філіяла ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат” Святлане Максімовіч.







Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны дырэктар ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Алена Вярбіцкая, ветэрынарны ўрач ДУ ”Карэліцкая раённая ветэрынарная станцыя” Алена Ганчар, галоўны інжынер-механік ДП “Лукі-Агра” Генадзій Жыгала, вядучы спецыяліст адасобленай групы (Карэліцкага раёна) ваеннага камісарыята Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў Канстанцін Зарубайка, тэхнік па племянной справе МТФ “Быковічы” ДП “Царука” Таццяна Красніцкая, трактарыст-машыніст ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” Міхаіл Лучко, вадзіцель аўтамабіля ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” Сяргей Сазановіч.


Ёсць у раёне кніга, у якой няма і не будзе апошняй старонкі. Гэта “Кніга Славы Карэліцкага раёна”. У значны для краіны святочны дзень яна папоўнілася яшчэ адным іменем — Прохар Тамары Уладзіміраўны, трэнера-выкладчыка ДУ “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Карэліцкага раёна”.
Для віншавання і ўзнагароджання на сцэну падняўся старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош.


Ён уручыў Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Васілію Богушу, трактарысту Карэліцкага філіяла ДУ “Гроднааблпаліва”, Алегу Бураку, урачу-эндаскапісту УАЗ “Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца”, Святлане Гавіне, намесніку дырэктара ДУА “Карэліцкая дзіцячая школа мастацтваў”, Наталля Драчылоўскай, тэхніку Карэліцкага раёна электрычных сетак, Ніне Дунец, загадчыку сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу Цэнтра банкаўскіх паслуг № 411 у г.п. Карэлічы ААТ “ААБ Беларусбанк”, Святлане Ласоўскай, старшаму аператару свінагадоўчага комплексу і механічных ферм філіяла «Біямакс-Карэлічы» ЗАТ “Біямакс”, Сяргею Напорка, трактарысту-машыністу СВК “МАЯК-Заполле”, Алене Савоська, бухгалтару Мірскага філіяла ААТ ”Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, Уладзіміру Ясевічу, загадчыку мехмайстэрні СВК “Жухавічы”.



Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Дзмітрый Бязмен, начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 12 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях”; Ганна Каляда, старшы інспектар групы абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння аддзела ўнутраных спраў Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта; Вольга Лондар, аператар па штучным асемяненні ДП “Чарняхоўскі-Агра”; Арцём Лазінскі, трактарыст-машыніст ДП “Племзавод Карэлічы”; Міхаіл Расюкевіч, майстар рамонтна-будаўнічага ўчастка Карэліцкага РУП ЖКГ; Аляксандр Самец, кіроўца аўтамабіля дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”; Валерыя Томчык, міліцыянер узвода міліцыі Карэліцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў.

Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан уручыў Падзяку Карэліцкага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Ксеніі Баранчык, майстру змены Карэліцкага сырцэха, Падзячнае пісьмо РА рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” — Ларысе Шуглі, настаўніку сярэдняй школы №2 райцэнтра, Ганаровую грамату Карэліцкай РА ГА “Беларускі саюз жанчын” — сартыроўшчыку доўгага валакна ААТ “Карэлічы-Лён” Марыне Капытко.


Ганаровую грамату Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі члену Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Але Жукоўскай, вядучаму інжынеру па ТБ СВК “Маяк-Заполле”, а Падзячнае пісьмо Карэліцкага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу атрымалі Аляксандр Ложачнік, электрагазазваршчык рамонтна-мантажнага ўчастка ААТ “Карэліцкая сельгастэхніка” і Валерый Рэўкоўскі, загадчык гаспадаркі УА “Мірскі дзяржаўны каледж”.
Па традыцыі падзяліць радасць аднаго з галоўных свят нашай краіны — Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — да нас прыехалі госці з горада-пабраціма Краснагорска.
На сцэну падняліся намеснік начальніка ўпраўлення зямельна-маёмасных адносін адміністрацыі гарадской акругі Краснагорск Аксана Ярмоленка і кансультант аддзела муніцыпальнага зямельнага кантролю упраўлення зямельна-маёмасных адносін адміністрацыі гарадской акругі Краснагорск Арцём Ражкоў.

Прадстаўнікі горада-пабраціма шчыра павіншавалі карэліччан з Днём Незалежнасці, выказалі словы прызнання і ўдзячнасці за шчырыя сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі. Аксана Ярмоленка зачытала прывітальны адрас кіраўніка гарадской акругі г. Краснагорск Дзмітрыя Уладзіміравіча Волкава:
– Паважаныя кіраўніцтва і жыхары Карэліцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды свята. Незалежнасць Беларусі – гэта вынік Перамогі, святы летапіс ваеннай славы і працоўнага подзвігу нашых продкаў. Мы ў даўгу перад тымі, хто заваяваў вялікую Перамогу. Хочацца ў гэты дзень выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам вайны і працы, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Для нашых братскіх народаў гэта свята – вельмі значная падзея. Краснагорск і Карэлічы ўжо доўгія гады звязваюць цесныя сувязі, якія ў далейшым мы маем намер умацоўваць і развіваць. У гэты святочны дзень жадаю здароўя і шчасця, аптымізму, поспехаў у імя працвітання нашых брацкіх народаў.
Старшыня райвыканкама Андрэй Гардзей уручыў памятны падарунк гасцям з г. Краснагорска — карціну з выявай слуцкіх паясоў.
Нумары канцэртнай праграмы удзельнікам мерапрыемства падарылі творчыя калектывы раёна і госці свята.














Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара






