• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
20.10.2026, 03:07
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    Ветераны труда из Кореличского района совершили увлекательную поездку в парк животных «Диприз»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    С 1 сентября в ЦСОН Кореличского района начинает работу новый кружок по нейрогимнастике «Фитнес для ума»

    Валянціна Уварава з Карэліч на пенсіі не сумуе і радуецца кожнаму дню

Главная Спецпроекты Блог Галины Смолянко

ПУНКТ ПОГЛЯДУ ЖУРНАЛІСТА: «РАДЗІМА, ДЗЕ ХОЧАЦЦА ЖЫЦЬ»

by Редакция Полымя
17.09.2025
в Блог Галины Смолянко, Мнения и комментарии
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Маленькая радзіма. Што можа быць даражэй за родны куточак, дзе прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады? Калі ж прысвяціў ёй усё свядомае жыццё — можаш па праве лічыць сябе шчаслівым чалавекам. Тут дыхаецца лягчэй і на сэрцы спакойна.

Карэліччына — мая радзіма. Родная вёска Вялікая Слабада знаходзіцца ў дзесяці кіламетрах ад райцэнтра. Там стаіць бацькоўская хата, а вокны глядзяць у малады сад. Яго з дзецьмі садзілі двойчы, каб не было так сіратліва роднаму куточку, а восенню сад мог радаваць яблыкамі. Побач з хатай узвышаецца 80-гадовы дуб-волат —  з’яўляецца ахоўнікам і прыцягвае сваёй веліччу. Тут ужо ніхто не жыве, але дом напамінае пра родных, іх годнае жыццё, шчырую працу на роднай зямлі. 
Усё свядомае жыццё я прысвяціла Карэліччыне і не пакідала надоўга. Вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце атрымала завочна. Першыя гады працы звязала са спажыўкааперацыяй раёна, затым стаяла каля вытокаў адкрыцця аддзялення сацдапамогі на даму аддзела сацзабеспячэння райвыканкама — была першай яго  загадчыцай, але пераважную большасць працоўнага шляху прысвяціла журналістыцы. Любімая справа жыцця мне дала шмат, галоўнае ж — сустрэчы з цікавымі людзьмі. Многія з іх сталі добрымі настаўнікамі і надзейнымі сябрамі. У кожнай вёсцы раёна давялося пабываць і адчуць яе непаўторнасць.
На Карэліччыне жыве шмат працавітых, таленавітых, улюблёных у свой край людзей. У гэтым у чарговы раз пераканалася на свяце з нагоды 85-годдзя Карэліцкага раёна, 630-годдзя Карэліч, раённага свята хлебаробаў «Дажынкі-2025». Урачыстасць прайшла на высокім узроўні. У ёй прымалі ўдзел ганаровыя госці і ветэраны народнай гаспадаркі раёна, ушаноўваліся лепшыя працаўнікі розных галін раёна, добры настрой падарылі мясцовыя і сталічныя артысты, працавалі розныя лакацыі, гандлёвыя рады здзіўлялі сваім вялікім асартыментам прадуктаў, ласункаў, сувеніраў.
Сапраўды, карэліччане любяць шчыра працаваць і добра ладзіць святы. Землякі сябруюць са спортам і вядуць актыўны лад жыцця. Яны дбаюць пра сваю заўтрашнюю змену, і ўжо сёння вучні школ раёна дабіваюцца выдатных вынікаў на алімпіядах, конкурсах, спартакіядах.
Мой родны край мае сваю багатую гісторыю. Карэліччане яе захоўваюць і імкнуцца паведаць нашчадкам. Памятаюць пра ветэранаў вайны, і ў святы кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны працы і моладзь ідуць да помнікаў загінулым у гады вайны, каб ушанаваць памяць пра іх. Яны застаюцца вернымі слаўным традыцыям, у падрастаючага пакалення выхоўваюць пачуццё патрыятызму і любові да роднага краю.
На Карэліцкай зямлі ўмеюць вырошчваць хлеб і дабівацца высокіх ураджаяў. Гэта паказаў і сёлетні год, калі  хлебаробы раёна сталі прызёрамі ў вобласці і рэспубліцы па ўраджайнасці збожжавых. Лепшыя з лепшых з іх былі ўшанаваны і на раённым свяце. Вялікі гонар перапаўняў за перадавікоў сельскай гаспадаркі, калі яны ўзнімаліся на святочную сцэну і кіраўнік раёна ўручаў ім узнагароды і дзякаваў за шчырую працу.
Мае землякі таксама ўмеюць цаніць сяброўства. Шмат гадоў жыхары нашага краю падтрымліваюць цеснае супрацоўніцтва з горадам Краснагорскам Маскоўскай вобласці. Карэліччане не толькі абменьваюцца дэлегацыямі, а дзяўчаты і юнакі адпачываюць у летні час у сяброў-пабрацімаў. Аб Карэліччыне і земляках у краснагорцаў  самыя добрыя водгукі, аб чым яны гавораць падчас сустрэч на нашай Карэліцкай зямлі.
Я люблю свой родны край. З замілаваннем у сэрцы любуюся збожжавымі і льнянымі палеткамі, навакольнымі краявідамі і маладымі садамі, прыгожымі дамамі і дагледжанымі падворкамі, заасфальтаванымі вуліцамі і новымі крамамі, дзіцячымі пляцоўкамі — і нізка схіляю галаву перад тымі карэліччанамі, якія годна жывуць, шчыра працуюць, выхоўваюць дзяцей і ўпэўнена глядзяць у заўтрашні дзнь. Гэта мая маленькая радзіма — найлепшая ў свеце. І яе ніколі і нічым не замяніць. Гэта яны, творцы ўсяго карыснага і прыгожага, — працаўнікі роднага краю. Побач з імі жыву і працую, падтрымліваю ўзаемаадносіны, і разам радуемся імгненням жыцця. Пра годных, сумленных, працавітых, — мае аповеды і замалёўкі. За гэта ім удзячна шчыра і ад душы.

Галіна СМАЛЯНКА 

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».