• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.11.2026, 04:18
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Директор центра селекции и генетики по Кореличскому району Галина Карп: Медаль «За трудовые заслуги» — прекрасный подарок к 8 Марта»

by Редакция Полымя
08.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Кожны з нас аднойчы робіць выбар, які вызначае ўвесь  яго далейшы лёс. І ад таго, наколькі абдуманым і ўзважаным аказалася гэтае рашэнне, будзе залежыць не толькі наша жыццё, але і тая карысць, якую мы зможам прынесці акружаючым нас людзям і сваёй краіне. Сёлета  дырэктар Цэнтра селекцыі і генетыкі па Карэліцкім раёне Гродзенскага племпрадпрыемства Галіна Карп удастоена ганаровага  медаля “За працоўныя заслугі”.  Дзяржаўная ўзнагарода такога высокага узроўню – падзяка  за шматгадовы прафесійны падыход і любоў да сваёй дзейнасці.

У пярэдадзень 8 Сакавіка карэспандэнт газеты “Полымя” сустрэлася з Галінай Георгіеўнай  і,  перш чым завесці гутарку,  спытала ў яе: “Ці павінна быць у чалавека мара?” На гэтае пытанне яна адказала сцвярджальна. Толькі проста мець мару, на яе думку, недастаткова. Трэба абавязкова прыкладаць намаганні, каб задуманае ажыццяўлялася. Так і ідзе па жыцці: ставіць мэту, старанна працуе, а як толькі задуманае спраўджваецца, тут жа імкнецца да новага.

Нарадзілася Галіна Карп на Гомельшчыне ў 1963 годзе  ў вялікай  сям’і, дзе было шасцёра дзяцей. Адразу пасля школы дзяўчына вызначылася з будучай прафесіяй. Яна накіравалася ў г. Белгарад і паступіла ў сельгасакадэмію. Дарэчы, старэйшы яе брат Адам Занкевіч быў доктарам сельскагаспадарчых навук, членам Навуковага савета гэтай установы.

– Калі паехала на вучобу за межы краіны, то  па-сапраўднаму зразумела,  наколькі дарагія  майму сэрцу беларускія краявіды. Таму праз год вучобы ў Расіі я прыняла рашэнне перавесціся ў Гродзенскі аграрны ўніверсітэт на зоаінжынерны факультэт. Гэтыя перамены ў вучобе сталі вызначальнымі і ў асабістым  лёсе. Тут сустрэлася  з юнаком Святаславам,  з якім пазней ажаніліся.  Пасля вучобы прыехалі працаваць на радзіму мужа, у ДП “Чарняхоўскі-Агра”. Потым некаторы час жылі і працавалі   ў Расіі, але ў 1997 годзе вярнуліся ў Беларусь, – падзялілася ўспамінамі суразмоўца.

У Цэнтры селекцыі і генетыкі па Карэліцкім раёне Галіна Георгіеўна шчыруе з 2003 года. Яна не любіць сядзець у кабінеце, большую частку працоўнага дня праводзіць на фермах, размаўляючы са спецыялістамі-жывёлаводамі.  Для таго, каб паляпшаць паказчыкі  па атрыманні моцнага маладняка,  яны з калегамі штодня кантралююць штучнае асемяненне кароў, ацэньваюць генатыпічныя і фенатыпічныя прыкметы жывёл, вызначаюць іх прадуктыўнасць.

– Прыемна адзначыць такі факт, што ў 2003 годзе надой на адну карову складаў 3155 кг  пры генетычным патэнцыяле  3600 кг.  Зараз  гэтыя паказчыкі значна вышэйшыя: надой на адну карову – 7475 кг і генетычны патэнцыял складае 9873 кг. Усё гэта дасягнута  дзякуючы сучаснай селекцыі. Так, напрыклад,  за час працы статус племянной гаспадаркі прысвоены СВК “Свіцязянка-2003” і  свінагадоўчай ферме ДП “Чарняхоўскі-Агра”. Жывёлы гэтых гаспадарак некалькі гадоў запар прадстаўлялі нашу вобласць на міжнароднай выставе “Белагра” ў г. Мінску. Свіцязянскія рагулі вярталіся дадому з дыпломамі і кубкамі, – з гонарам расказвае Галіна Карп. 

Навіну аб высокай узнагародзе жанчына ўспрыняла як высокі давер на будучае.  А настрой кіраўніка племцэнтра  заўсёды падтрымлівае сям’я: муж Святаслаў Аляксандравіч, ужо дарослыя сыны Аляксандр і Юрый і іх сем’і.

Толькі ў вёсцы сэрцам адпачываеш, лічыць жанчына:

— Чыстае паветра, цішыня, прастор — што яшчэ трэба для шчасця?.. Мабыць, толькі здароўе, мір і дастатак, якія кожны з нас стварае сваімі ж рукамі. 

Нягледзячы на сур’ёзную нагрузку на працы і дома, яна стараецца не «зацыклівацца» на будзённых клопатах. Жанчына, акрамя ўсяго іншага, любіць ціхім ранкам схадзіць з кошыкам у лес па грыбы, бываць на сваёй маленькай радзіме, у Петрыкаўскім раёне, што на Гомельшчыне,  дзе па яе словах, падзараджаецца выключнай энергіяй. 

Вось такая жывая, непадробная цікавасць да таго, што адбываецца вакол: да працы, да людзей, да прыроды — гэта тое, што характарызуе Галіну Георгіеўну як асобу, як жанчыну.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».