• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.11.2026, 04:18
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

В многодетной семье Кадуцких из г.п. Кореличи 8 Марта — один из самых любимых и долгожданных праздников

by Редакция Полымя
08.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Восьмага сакавіка наша краіна адзначае жаночы дзень.  Усе любяць яго за прыемныя клопаты, за ўсмешкі нашых мам і бабуль, а значыць, усіх жанчын. Напярэдадні свята  шматдзетная мама Алена Кадуцкая з г.п. Карэлічы раскрыла сакрэт сапраўднага жаночага шчасця.

Стварылі сям’ю Алена  і Аляксандр Кадуцкія ў  2007 годзе. У 2008 годзе нарадзілася старэйшая дачушка Дар’я,  а праз шэсць гадоў  Кацярына.   У 2020 годзе ячэйка грамадства папоўнілася. На свет з’явіўся сапраўдны бацькаў  памочнік сыночак Дзмітрый.

 Святочны дзень для Алены, як яна прызнаецца, пачнецца з добрай сямейнай традыцыі. Безумоўна, будуць шматлікія званкі ад сваякоў і знаёмых. Але першае віншаванне і вясновыя букеты кветак, вядома, матуля і дачушкі атрымаюць ад самых дарагіх і любімых —  мужа і бацькі Аляксандра, сына і брата Дзмітрыя. Такая вось перавага ў гэтай шматдзетнай сям’і на карысць прыгожага полу. Потым усе разам адправяцца віншаваць сваіх матуль і бабуль. 

Кожны дзень у   дружнай вялікай  сям’і напоўнены  клопатамі і вясёлым  смехам. Алене такі тэмп жыцця, як яна прызнаецца, падабаецца.

— Без дапамогі мужа, вядома, было б цяжка, —  прызнаецца жанчына. —  Ён з работы заўсёды спяшаецца дадому. Шмат у чым можа мяне падмяніць. На кожным этапе сталення дзяцей ён побач. Нам вельмі цікава назіраць, як яны растуць, як праяўляюцца іх характары — у кожнага свой. 

Дзяўчынкі — творчыя асобы. Яны цікавяцца музыкай і цудоўна малююць. Каб удасканальваць свае навыкі, абедзве наведваюць заняткі мастацкага аддзялення  Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў. Дар’я ўдзельнічае ў розных конкурсах і мае шмат узнагарод, а Кацярына  пакуль што развівае талент мастака ў розных тэхніках. У малой усё яшчэ наперадзе.

Сыну Дзмітрыю чатыры гады, але ён ужо і зараз цікавіцца тэхнікай і заўсёды спяшаецца дапамагчы бацьку, калі той нешта рамантуе. 

— Мацярынства навучыла мяне самаму галоўнаму — бачыць і разумець, што ў жыцці сапраўды важна, а што — другараднае. Асноўныя плюсы вялікай сям’і — вядома, самі дзеці. Гэта такія ўнікальныя і глыбокія асобы, якія заўсёды будуць часткай мяне самой. З упэўненасцю магу сказаць: дзеці — гэта вялікае шчасце, — дзеліцца суразмоўца. 

У шматдзетнай сям’і Кадуцкіх аптымістычны погляд на жыццё. Ім удаецца і працаваць на карысць рэгіёна, і дзяцей выхоўваць, развіваючы іх творчыя таленты, і на  ўчастку ўраджай вырошчваць. У вольны час любяць разам падарожнічаць па Беларусі, адкрываючы новыя прыгожыя месцы роднага краю, захапляюцца рыбалкай. У сям’і ёсць дом у  райцэнтры,  які пачалі будаваць, калі толькі стварылі сям’ю. Тады сужэнцы як маладая сям’я вырашылі скарыстаць магчымасць ільготнага крэдытавання на будаўніцтва.

Як прызнаецца Алена, вырашаць жыццёвыя праблемы дапамагае дзяржава.  У сувязі з нараджэннем трэцяга дзіцяці быў прызначаны сямейны капітал. Датэрмінова пакуль не выкарыстоўвалі. Ва ўстановах адукацыі дзеці таксама карыстаюцца льготамі, якія прадугледжаны для дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Галоўны сакрэт шчасця сям’і — працавітасць, любоў, узаемадапамога, сур’ёзнае стаўленне да любой справы і бязмежнае матчына сэрца, у якім хапае месца ўсім.

Кацярына КУКАНАВА 

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».