• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
09.11.2026, 00:04
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Что думают кореличчане об Основном Законе своей страны

by Редакция Полымя
15.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

— Канстытуцыя — той дакумент, на які мы павінны раўняцца і па якім павінны жыць, — лічыць ветэран Вялікай Айчыннай вайны Вольга Іосіфаўна Хіневіч. — Яна адна і для простага чалавека, і для прадстаўніка ўлады, таму што асноўныя правы і свабоды не толькі прызнаюцца дзяржавай, але і абараняюцца ёй. У Канстытуцыі напісана, што беларусы абавязаны захоўваць памяць пра сваю гісторыю. І гэта вельмі важна, памятаць аб тым, што сфарміравала нас як нацыю, што дазваляе нам ганарова называцца беларусамі. Мы сапраўды адваявалі права людзьмі звацца. Мы заўжды былі мірнымі і хацелі толькі аднаго — жыць на сваёй зямлі, працаваць на ёй. Але ў нас хацелі адабраць гэту магчымасць. Цяпер, успамінаючы жудасныя дні і ночы вайны, партызанскае быццё, пасляваеннае аднаўленне, я разумею, што самае каштоўнае для чалавека — гэта жыццё. Дзеля яго мы змагаліся, перамаглі, аднавілі вёскі і гаспадаркі. Мы зрабілі гэта разам. Самым важным, што гарантуе нам Канстытуцыя, з’яўляецца права на жыццё. Дзяржава адказная перад намі за стварэнне ўмоў для жыцця і развіцця, але і мы павінны прыкладаць намаганні для таго, каб дзяржава магла развівацца і квітнець. Будучае за моладдзю, і яна павінна пераняць усё лепшае, чаму мы і наступныя пакаленні іх вучылі, не страціць мудрасць папярэднікаў, імкнуцца зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць паўтарэння вайны. 

Я ўсё жыццё рупліва шчыравала ў калгасе, старанна выконвала свае працоўныя абавязкі, але час бярэ сваё. Лёс склаўся так, што цяпер жыву ў пансіянаце, але і тут адчуваю падтрымку дзяржавы, якая забяспечвае нам дастойнае жыццё. Дзякуючы дзяржаве і намаганням работнікаў пансіяната мы не адчуваем сябе забытымі. Нам забяспечваюць побыт, аб нас клапоцяцца. Як прыемна, калі наведваюцца вучні школ. Бачыш жывыя агеньчыкі ў іх вачах — самой хочацца ўскочыць з месца і танчыць! Не забываецца пра нас і раённая ўлада, прыязджаюць на святы, завітваюць у буднія дні.

— Дзень Канстытуцыі для мяне — асаблівы дзень, бо 15 сакавіка я адзначаю свой дзень нараджэння і заснаванне галоўнага Закона краіны, які гарантуе нам права жыць у развіваючымся грамадстве, — лічыць вучаніца 8 «А» класа СШ № 1 г.п. Карэлічы Анастасія Шпакоўская. — Нам давялося пазнаёміцца з гэтым дакументам на ўроках, падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў. У ім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Асаблівая ўвага ў Канстытуцыі надаецца абароне сям’і і дзяцей. У ёй замацаваны гарантыі правоў і свабод для кожнага, а гэта важны крок на шляху да стварэння спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця. Я і мае аднагодкі ўпэўнены ў сваім будучым, бо Канстытуцыя гарантуе нам якасную адукацыю і магчымасць атрымання пэўнай прафесіі, першае працоўнае месца і падтрымку дзяржавы. Але і мы павінны прыкладаць усе намаганні, каб быць годнымі грамадзянамі сваёй краіны. 

Канстытуцыя адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні сацыяльнай справядлівасці і роўнасці. Яна гарантуе роўнасць усіх грамадзян перад законам і судом, незалежна ад іх полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, становішча ў грамадстве, месца жыхарства і іншых абставінаў. Гэта спрыяе стварэнню роўных магчымасцяў для ўсіх і ўмацаванню сацыяльнай згуртаванасці.

Сяргей СТОЛЯР

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».