• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 22:11
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Газета Полымя
Нет результата
Просмотреть все результаты
Главная Последние новости

В деревне Горная Рута модернизировали электрические сети. У сельчан появилась возможность подключить электроотопление

by Редакция Полымя
19.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

СКАЗАНА

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

– Самае галоўнае – абнаўляць электрасеткавую інфраструктуру з улікам нарастаючага попыту насельніцтва і рэальнага сектара эканомікі на электраэнергію. Гэта 5700 км электрасетак. Гэта найважнейшы напрамак. Гэта звязана з людзьмі, гэта электрамабілі, гэта наша ўсё.

Жыхары вёскі Горная Рута Ніна Суран і Ганна Кошур дзякуючы новаму таршэрнаму асвятленню з задавальненнем прагульваюцца па вуліцы Цэнтральнай не толькі днём, але і вечарам

Выкарыстанне электрычнасці ў мэтах ацяплення становіцца ўсё больш папулярным у жыхароў Карэліччыны. Гэта бяспечны, зручны, экалагічна чысты і выгадны для сямейнага бюджэту варыянт. Але не заўсёды  даступны: у некаторых населеных пунктах магутнасць электрасетак недастатковая.

Журналіст «Полымя» пабывала ў в. Горная Рута Красненскага сельсавета, калі будаўніча-мантажныя работы па рэканструкцыі электрычных сетак ужо дасягнулі  свайго лагічнага завяршэння. Тут, на вуліцы Цэнтральнай, сіламі  работнікаў РЭС  праведзена рэканструкцыя электрычных сетак. У цёмны час сутак вясковая вулачка прыкметна папрыгажэла. З’явіліся сучасныя мачты асвятлення, абсталяваныя святлодыёднымі лямпамі.  Дэманціраваны ранейшыя апоры – грувасткія бетонныя слупы. Пэўны фронт работ выканалі і спецыялісты філіяла «Лідскія электрычныя сеткі» РУП ”Гроднаэнерга».  Імі было ўстаноўлена і падключана спецыяльнае абсталяванне, якое захоўваецца ў акуратных шэрых скрынях, размешчаных уздоўж вуліцы перад дамамі.  Гэта размеркавальныя шафы, у якіх знаходзяцца лічыльнікі індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі. Яны бескантактныя.   Гэта значыць кантралёру цяпер не важна, дома гаспадар ці не. Прыборы ўліку вынесены за межы двара. Адкрываць размеркавальную шафу таксама няма неабходнасці: інфармацыя счытваецца з пульта, што вельмі зручна.

Жыхары вёскі  атрымалі магчымасць выкарыстоўваць электраэнергію не толькі для асвятлення сваіх дамоў, працы бытавых прыбораў  – энергія мірнага атама хутка будзе падаграваць ваду і ацяпляць жылыя памяшканні вяскоўцаў.

Ганна Кошур 

Падчас майго візіту жыхароў-пенсіянераў застаць дома было немагчыма. У такі цудоўны  сонечны дзень усе разам,  яны і работнікі Красненскага сельсавета, вырашылі заняцца навядзеннем парадку ўздоўж Цэнтральнай вуліцы. І калі машына прыпынілася каля працуючых людзей, вяскоўцы паспяшаліся падзяліцца сваёй радасцю. І кожны імкнуўся выказаць словы падзякі кіраўніцтву раёна і работнікам электрасетак за тое, што іх жыццё па-новаму заіграла яркімі фарбамі.

 Стараста вёскі Ніна Суран адзначае:

– Мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву раёна за тое, што нашу просьбу  па рэканструкцыі электрычных сетак і ўстаноўцы дадатковай трансфарматарнай падстанцыі ў вёсцы не пакінулі без увагі. Зараз ўвечар нашы вуліцы падобны на сапраўны праспект. А  самае галоўнае, што ва ўсіх жадаючых  з’явілася цудоўная магчымасць перавесці сваё жыллё з пячнога ацяплення на электрычнае. Многія ўжо пачалі збіраць патрэбныя дакументы, каб паспець да наступнага ацяпляльнага сезона. А  новае асвятленне ў вёсцы быццам удыхнула ў яе новае жыццё.  І зараз усе жыхары  стараюцца зрабіць усё,  што ад іх залежыць, каб усюды адчувалася рука гаспадара,  было ўсё дагледжана. Вось і сёння мы дружна выйшлі  на суботнік, каб навесці парадак уздоўж Цэнтральнай вуліцы: выдалім непатрэбную расліннасць, выграбем сухое лісце і смецце.   

Жыхарка дома № 71  в. Горная Рута Ганна Кошур расказала:

– Жыву я  ў васьмікватэрным доме. Мая сям’я  ў ліку тых, хто вырашыў пераабсталяваць дом пад ацяпленне электрычнасцю. У летні перыяд падагрэў вады бойлерам абыходзіцца ў 150 рублёў за кілават. З ільготным тарыфам на электраэнергію для абагравання і гарачага водазабеспячэння  за кілават выйдзе ў разы танней. Акрамя таго, абслугоўванне цвёрдапаліўнага катла, якім цяпер карыстаемся, патрабуе шмат часу і сіл, а мы не маладзеем. Але самы вялікі плюс электраацяплення ў наяўнасці сістэм аўтаматычнага кантролю і адсутнасці адкрытага агню, што робіць прыбор больш пажарабяспечным. Мы ўжо атрымалі дазвол на правядзенне электраацяплення і зараз чакаем,  пакуль будзе зроблены праект. А ўвогуле,  над пытаннем электраацяплення ў вёсцы задумаліся парадку 20 сем’яў,  шэсць з іх пражываюць у нашым доме. 

Кампетэнтна

Сацыяльныя стандарты і магчымасць жыць камфортна забяспечваюцца паўсюдна, нават у маленькіх і аддаленых населеных пунктах, і  гэта палітыка нашай дзяржавы ў дзеянні.

Нагадаем,  што 14 красавіка 2020 года Кіраўнік дзяржавы прыняў Указ № 127 “Аб кампенсацыі выдаткаў на электразабеспячэнне эксплуатуемага жыллёвага фонду”. Як пракаменціравала галоўны спецыяліст упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Карэліцкага райвыканкама Аляксандра Крупец, дакумент стымулюе грамадзян пераводзіць свае індывідуальныя жылыя дамы на выкарыстанне электрычнай энергіі для мэт ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. Гэта павышае камфорт пражывання людзей у першую чаргу ў сельскіх населеных пунктах, дзе няма цэнтралізаванага газазабеспячэння і (або) цеплазабеспячэння.

– Мясцовыя бюджэты кампенсуюць частку выдаткаў, панесеных на выкананне работ па электразабеспячэнні эксплуатуемага жыллёвага фонду для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы, а менавіта: у аб’ёме 20 працэнтаў ад іх кошту, але не больш як 40 базавых велічынь. Яшчэ больш выгадныя ўмовы  для малазабяспечаных грамадзян і іншых сацыяльна неабароненых катэгорый – 40 працэнтаў, але не больш за 80 базавых велічынь. На такую дапамогу дзяржавы могуць разлічваць толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць у жылых дамах, дзе няма цэнтралізаванага газа- і цеплазабеспячэння, і толькі адзін раз. Таксама абавязковай умовай пры кампенсацыі часткі выдаткаў з’яўляецца наяўнасць акта выкананых работ па дамове са спецыялізаванай арганізацыяй, якая павінна займацца ўстаноўкай электраабсталявання ў жылым памяшканні. Нюансаў пры кампенсацыі выдаткаў на электраацяпленне больш, пры звароце да нас мы заўсёды гатовы дапамагчы ў іх разабрацца. Так,  за перыяд дзеяння Указа на Карэліччыне ў спісы на пакрыццё часткі расходаў на выкананне работ па электразабеспячэнні былі ўключаны 368 чалавек.  Згодна з прынятымі рашэннямі аб кампенсацыі выдаткаў на выкананне работ па электразабеспячэнні насельніцтву кампенсавана амаль 460 тыс. рублёў. Па стану на 6 сакавіка бягучага года, электраацяпленне правялі 513 спажыўцоў,  – адзначыла спецыяліст.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».