


У 2021 годзе па ініцыятыве дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая былі створаны помнікі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” у трох кропках саюзнай прасторы: гарадах-героях Мінску, Маскве і Брэсцкай крэпасці-героі.
Для першага помніка сабралі больш за 130 тысяч манет ад больш чым 100 тысяч сем’яў Беларусі і Расіі. Прыняў удзел у акцыі і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, які перадаў манеты ад сваёй сям’і.
Першы памятны знак быў усталяваны ў 2022 годзе ў Парку Перамогі ў Мінску.
У стварэнні другога помніка прынялі ўдзел больш за 500 тысяч сем’яў з Саюзнай дзяржавы і суайчыннікі за мяжой. Ён усталяваны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці каля будучага маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў 2024 годзе. У гэтым жа годзе дадзены старт збору манет для ўстаноўкі трэцяга помніка ў Маскве ў 2025 годзе.
Да збору манет далучыўся і Карэліцкі раён. У чытальнай зале Карэліцкай раённай бібліятэкі ўстаноўлена скарбонка для збора манет. Аднымі з першых яе папоўнілі намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня Карэліцкага РА Беларускай партыі “Белая Русь” Яўген Чычкан, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Наталля Гоцка, члены грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “Беларускі саюз жанчын”.

Збор манет працягнецца да 12 красавіка, у ім прымуць удзел усе школы, арганізацыі і прадпрыемствы раёна.






