• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 17:49
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

Обед с доставкой в поле, или О том, как организовано питание механизаторов в сельхозорганизациях Кореличского района

by Редакция Полымя
30.03.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться
Повар КУСП «Чарняхоўскі-Агра» Алена Рудзяк, Ірына Пянькоўская і повар Таццяна Забаўская

Правядзенне пасяўной кампаніі — адказны перыяд для хлебаробаў. Не менш важна — накарміць працаўнікоў, бо, як кажуць у народзе, добры работнік — сыты работнік. Таму сталовыя сельгаспрадпрыемстваў знаходзяцца зараз на лінейцы гатоўнасці. Як да важнай падзеі падрыхтаваліся ў сельгаспрадпрыемствах раёна, высвятлялі ўдзельнікі маніторынгу, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі райкама прафсаюза работнікаў АПК, Карэліцкага райЦГЭ і раённай газеты «Полымя».

Да справы — адказна

Першая сустрэча адбылася ў сталовай КСУП «Племзавод Карэлічы». Алена Акулік загадвае ёю чатырнаццаты год, і да сваёй справы адносіцца адказна. Тут праведзены пэўныя рамонтныя работы, абнавілі інвентар і посуд, таму гатовы прыняць працаўнікоў.

У КСУП «Лукі-Агра» сталовая працуе з 10 сакавіка. На дзень нашага візіту абеды гатавалі для 53 чалавек. У меню: капуста, бульбяное пюрэ з мясам, морс. Яе работнікі настроены аптымістычна: абеды павінны быць смачнымі і каларыйнымі.

Свае сумленныя адносіны да справы праяўляюць і ў КСУП «Царука». Увагу прыцягнула прыбраная тэрыторыя каля будынка сталовай, у зале і на кухні таксама чысціня і парадак. У гэты дзень аграрыяў чакалі боршч, смажаніна па-дамашняму, салат са свежай капусты, гарбата.

У вялікім асартыменце

Не хавалі свайго задавальнення ад даручанай справы і работнікі сталовай КУСП «Чарняхоўскі-Агра». Больш таго, тут ёсць чым пахваліцца: абедзенная зала і ўсе памяшканні маюць прывабны выгляд. Галоўнае: чарняхоўцы дбаюць аб якасці прыгатаванай стравы і гатуюць яе для 50 чалавек. У дзень  наведвання гатавалі боршч, галубцы, гарбату. Увогуле, асартымент вялікі: з першых страў — супы, капуста, боршч, з другіх — грэчневая каша, гуляш, рагу з агародніны, тушаная капуста, смажаніна, плоў з курыцай і мясам, тэфтэлі; салаты з капусты, буракоў, «гарошак», «вінегрэт»; з напіткаў — гарбата, кісель, кава. «Мне падабаецца, калі з’яўляюцца навінкі і калі чуеш словы ўдзячнасці», — гаворыць загадчыца сталовай Вольга Вінаградава.

Пра асартымент прыгатаваных страў расказалі і работнікі сталовай ДП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская». Пры гэтым адзначалі адну важную акалічнасць: рыхтуюць па-хатняму, і ад гэтага самі атрымліваюць вялікае задавальненне. Месціцца сталовая ў невялікім будынку, дзе ўсё нагадвае пра хатнюю атмасферу. Да пасяўной кампаніі тут правялі рамонтныя работы.

Дбаюць пра добрыя абеды і ў СВК «Маяк-Заполле». У дзень рэйду гатавалі суп з макаронамі, апетытныя купаты, грэчневую кашу, салат са свежай капусты, гарбату. Клапоцяцца маякоўцы і аб абслугоўванні ў полі: набылі рукамыйнікі і раскладныя крэслы для тых, хто абедае, а таксама посуд і інвентар. 

Загадчыца сталовай Вольга Раковіч трынаццаць гадоў працуе па прафесіі, па адукацыі тэхнік-тэхнолаг па прыгатаванні страў, сваю справу добра ведае. Падчас правядзення маніторынгу яна не засталася раўнадушнай: задавала пытанні работніку райЦГЭ і атрымлівала адказы на іх.

Цуда-памочнік 

Сталовая СВК «Жухавічы». Тут светла, прасторна, чыста. Маюцца цэхі пярвічнай апрацоўкі, мясны, варачны,  пасудамыечны, хлебабулачны, пральня, раздатачная. Радуе вочы абедзенная зала з падсветкай, прыгожымі абрусамі на сталах і фоташпалерамі на сценах, банкетная зала.

— Да новага сезона набылі посуд для варкі абедаў і транспарціроўкі ў поле, 5-літровыя бідончыкі для вады, — гаворыць загадчыца Святлана Сасімовіч.

Гутару з паварамі. Жана Пляскач адзначае: «Працую ў сталовай трыццаць шэсць гадоў. Умовы працы раней былі іншымі. Цяпер на кухні працуе цуда-памочнік — параканвектамат. Можна прыгатаваць смачную, што не менш важна, карысную страву: катлеты, рыбу, запяканку і іншае. У сваю чаргу Алена Пашкевіч дабаўляе, што працаваць стала лягчэй, зроблены рамонт у сталовай, калектыў падабраўся дружны.

З тэрмасамі — у поле

Наш маршрут прадаўжаецца, і мы наведваем сталовую СВК «Свіцязянка-2003». Тут сустракае загадчыца Кацярына Мурашка і зазначае:

— Сёння падрыхтавалі 103 абеды, у планах — 10 падвячоркаў. У поле выедуць чатыры машыны. На абед — капуста, смажаная курыца, бульбяное пюрэ з соусам, гарбата. Да хлебаробаў у поле едзем з тэрмасамі, каб надалей захаваць каларыйнасць і свежасць страў.

У размову ўступае раздатчыца Алена Арцюх. Жанчына ў захапленні ад сваёй справы: «Вельмі цікавая праца. Ведаеш кожнага, яго любімую страву. Прыемна, калі ежа прыходзіцца даспадобы». 

Апошні наш візіт у сталовую КСУП «Малюшычы». Тут гатуюць 40-45 абедаў. 19 працаўнікоў харчуюцца ў полі. «Яшчэ ў мінулым годзе для гэтых мэт набылі спецыяльную машыну, — тлумачыць шэф-повар Дзіяна Гіз. — Дбаем і пра асартымент страў, каб яны былі каларыйнымі і апетытнымі.

Раўнадушных няма

Сапраўды, раўнадушных у гэтай важнай справе няма. Работнікі сталовых сельгаспрадпрыемстваў раёна стараюцца выканаць свае прафесійныя абавязкі, і робяць гэта шчыра і ад усёй душы. Таму не было выяўлена значных парушэнняў у ходзе рэйду. Памочнік урача-эпідэміёлага Карэліцкага райЦГЭ Кацярына Варанцова давала рэкамендацыі работнікам сталовых па выкарыстанні мыючых сродкаў і кантэйнераў для збору смецця і харчовых адходаў.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская засцерагала работнікаў сталовых ад парушэнняў правілаў аховы працы і жадала плёну ў кожным дні.

Як паказалі гутаркі з работнікамі сталовых, большую частку расходаў па аплаце за абеды бярэ на сябе сельгаспрадпрыемства. Працаўнікі аплачваюць толькі невялікую суму. Як гаворыцца, аплата чыста сімвалічная — не больш 20 працэнтаў ад кошту абеда. І што немалаважна: абеды прыгатаваны смачна, сытна, па-хатняму.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена райкамам прафсаюза АПК

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».