Райцаўскі сельсавет
Ніхто не забыты

У рамках абласнога патрыятычнага праекта “30 дзён да Перамогі” падчас вясновых канікул рабяты Райцаўскай сярэдняй школы імя У. А. Галавача наведалі помнік загінулым землякам і лётчыку-герою М.Ф. Гастэлу, выставу школьнага музея “Каляндар зваротнага адліку”. Самым запамінальным мерапрыемствам для іх стала экскурсія на гістарычны комплекс “Лінія Сталіна”. Гэты своеасаблівы ўрок гісторыі стаў напамінам пра тое, што боль роднай зямлі дагэтуль не згасла ў людскіх сэрцах.
Аб працы са старымі і пустуючымі дамамі
Для падтрымання належнага санітарнага стану, добраўпарадкавання і навядзення парадку на зямлі на тэрыторыі Райцаўскага сельскага Савета вядуцца работы па зносе пустуючых дамоў. Так, апошнім часам знесены два такіх будынка: у вёсцы Плужыны і ў аграгарадку Райца па вул. Першамайскай.
Выхаваць патрыятызм

На календары хутка май, а значыць, самае галоўнае і самае памятнае веснавое свята — Дзень Перамогі. Ва ўсіх кутках краіны пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, да помнікаў і магіл загінулых абаронцаў Радзімы прыйдуць дзеці і дарослыя, каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці тым, хто ваяваў за мірнае неба, загінуў ад варожых куль. А цяпер самы час навесці парадак на воінскіх пахаваннях і іншых месцах баявой і вайсковай славы. Работнікамі сельсавета і сельгаспрадпрыемства, вучнямі школы наведзены парадак на брацкай магіле загінулым землякам у вёсцы Ятвезь і каля помніка воіну-вызваліцелю ў вёсцы Забердава.
Кацярына КУКАНАВА






