• О газете
  • Рекламодателям
  • Обращения
  • Подписка
  • Контакты
  • Вакансии
Нет результата
Просмотреть все результаты
Газета Полымя
08.11.2026, 16:58
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
    • Все
    • Активное долголетие 65+
    • Блог Галины Смолянко
    • Блог Инны Лейко
    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Восеньская хандра: як з ёй змагацца людзям пажылога ўзросту?

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Марыя Бучацкая з Карэліч на пенсіі не смуткуе — займаецца фізкультурай і чытае кнігі

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    Как при реставрации историко-культурного наследия используется ИИ, рассказал эксперт

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    У Карэлічах праведзены 5-ы рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзе «Крок да даўгалецця» 16-й абласной дэкады «Залаты ўзрост»

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    В Кореличах ветераны труда принимают поздравления от профсоюза АПК

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    80-я восень жыцця Тэрэсы Рылкевіч

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    ГТК: на границе 4-5 сентября возможны перебои в оказании электронных услуг

    В последние выходные лета ГАИ применяет дополнительные меры для безопасности на дорогах страны

    Члены экипажа «Шэньчжоу-23» завершили первую внекорабельную деятельность

Главная Последние новости

«Беларусь стала для нас вторым домом». Как семья из России переехала на Кореличчину

by Редакция Полымя
02.04.2025
в Последние новости
ПоделитьсяПоделитьсяПоделиться

Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек – дзе лепш. Так,  сям’я Вячаслава  і Алены Бяловых, пераехаўшы з горада Варкута, што  ў Рэспубліцы Комі,  у беларускую глыбінку – вёску  Краснае Цырынскага сельсавета, вырашыла, што менавіта так для іх будзе лепш. Ужо шэсць гадоў сужэнцы з сынам Паўлам жывуць у Беларусі. І, па іх словах, яны  тут здабылі свой другі дом. Чаму яны зрабілі такі выбар і што прыцягвае ў нашай краіне, высвятляла карэспандэнт газеты “Полымя”.

Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў Рэспубліцы Удмурція ў горадзе Іжэўску. Але жыццё  сям’і склалася так, што  пераехалі жыць  у Варкуту,   за Палярны круг, у горад  вечнай мерзлаты. Там атрымала адукацыю. Вывучылася на прадаўца,  працавала па прафесіі, але потым пайшла  на ТЭЦ.

Вячаслаў Анатольевіч нарадзіўся ў 1961 годзе на Урале. Калі яму было восем гадоў, сям’я пераехала  ў  горад Новалукомль Віцебскай вобласці.  Скончыўшы школу, юнак вывучыўся на энергетыка. Большую частку свайго жыцця заставаўся верным абранай аднойчы прафесіі. 

– У 1990 годзе   вырашыў паехаць  у Варкуту, як гавораць у народзе, “па доўгі рубель”. Шчыраваў на шахце па здабычы вугалю.  Працуючы на ТЭЦ,   сустрэўся з Аленай. Хутка  ажаніліся  і разам пражылі ўжо 24 гады, выгадавалі трох сыноў. Хоць шмат гадоў пражыў далёка за межамі Беларусі, але заўсёды цягнула туды, дзе прайшло дзяцінства, дзе застаўся бацькоўскі дом,  дзе ёсць родныя і блізкія людзі. Калі гады падбіраліся бліжэй да пенсійнага ўзросту, усё часцей і часцей дома сярод сямейнікаў вялася гаворка пра пераезд. Доўга маніторылі старонкі інтэрнэту, выбіралі месца будучага  жыхарства і ўрэшце рэшт знайшлі.  У 2013 годзе ўпершыню прыехалі  на Цырыншчыну ў вёску Краснае. Нам спадабалася месца, прырода гэтага куточка. Тут мы і  купілі дом. А яшчэ,  што вельмі моцна  адразу нас уразіла, дык гэта гасціннасць і ветлівасць нашых суседзяў,  і ўвогуле, мясцовых жыхароў. Яны адразу прапанавалі нам сваю дапамогу. Прынеслі бульбы, кавалак сала.  Потым кожны год прыязджалі сюды. Кожны раз, збіраючыся ў Беларусь, мы ведалі, што нас ужо тут чакаюць нашы суседзі-сябры.   Мы рабілі рамонт у доме, акультурвалі  прысядзібны ўчастак, а ў 2019 годзе канчаткова пераехалі,  – дзеліцца ўспамінамі Вячаслаў Анатольевіч.   

– Не буду крывіць душой, – прызнаецца Алена, – жылі мы нядрэнна, зараблялі і на адпачынак ездзілі.  Калі ж муж  прывёз мяне ў Беларусь,  мне тут вельмі спадабалася. Чыста, клімат вельмі добры. А самае галоўнае, што падкупляе, – гэта душа беларусаў. Яны народ  добразычлівы, гасцінны і працавіты. Тут спакойна і добра, мы адчуваем сябе дома. Я з нецярпеннем чакала канчатковага пераезду. Зараз, жывучы тут, вырошчваем кветкі, займаемся агародам, летам робім нарыхтоўкі на зіму: закатваем кампоты, варым варэнне, робім салаты, ставім агуркі, памідоры, перцы і ад гэтага атрымліваем вялікае задавальненне. На прысядзібным участку ў нас ёсць вінаград, растуць   пладовыя дрэвы, а ў мінулым гозе ў нас нават свае персікі выраслі. 

Вось так сям’я, якая доўгі час пражыла ў вечнай мерзлаце, па-дзіцячы радуецца вынікам сваёй працы, нашаму цёпламу ласкаваму сонейку, вясеннім першацветам і першым вясновым навальніцам.

Цяпер, калі ў сям’і ёсць від на жыхарства, яны, як і карэнныя беларусы, атрымліваюць бясплатна медпаслугі, прымаюць удзел у выбарах у мясцовыя  Саветы дэпутатаў.

– Шкада,  што мы не маглі  ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Але калі б у нас была такая магчымасць, то мы б абавязкова падтрымалі дзеючага Кіраўніка дяржавы, бо Беларусь – гэта сапраўдная краіна для жыцця,   – гавораць сужэнцы.

На пытанне: “Ці ёсць настальгія?”, мае суразмоўцы адзначылі, што пакуль не было калі ім настальгіраваць. 

– Мы  занятыя наладжваннем побыту, будоўляй, вось у мінулым годзе заклалі свой сад. Сумаваць часу не было, хоць мы і  пражылі шмат гадоў у Варкуце, там  выгадавалі дзяцей. У Расіі засталіся старэйшыя сыны, там растуць і ўнукі, дзякуй Богу, усё добра: жыццё, кар’ера. Там жа магілы сваякоў. Вядома,  хацелася б хоць калі-нікалі ездзіць  на могілкі, будзем спадзявацца, што наведаемся яшчэ за Палярны круг. І, безумоўна, будзем памятаць і наш дом, двор, і ўсё сваё жыццё, якое там прайшло. Успаміны  будуць з намі назаўжды, а жыццё пакажа, правільна мы зрабілі ці не, –  заключылі суразмоўцы. 

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара

Полымя
Публикуемая информация является интеллектуальной собственностью Кореличской массово‑политической газеты «Полымя» Перепечатка возможна только с разрешения редакции. При использовании материалов гиперссылка (не закрытая от индексации поисковыми системами) на polymia.by — обязательна. При любом использовании материалов активная гиперссылка на сайт Polymia.by обязательна!
Учредители:
  • Редакция газеты «Полымя»
  • Кореличский районный исполнительный комитет
Меню
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты
Контакты
8 (01596) 7-46-50
главный редактор Лейко Инна Иосифовна
231430, г.п.Кореличи, пл. 17 Сентября, 7
redakcia@polymia.by
УНП: 500056477
Свидетельство о государственной регистрации средства массовой информации №979 от 06 января 2010 года. Выдано Министерством информации Республики Беларусь
Банковские реквизиты: р/с BY26 AKBB 3012 5647 7002 8420 0000 BYN в ОАО ОАО «АСБ Беларусбанк», AKBBBY2Х
Политика по обработке персональных данных Политика в отношении обработки файлов cookie
Copyright © 2026 Polymia.by Учреждение «Редакция газеты «Полымя»
Разработка и продвижение:
Нет результата
Просмотреть все результаты
  • Главная
  • Власть
  • Экономика
  • Сельское хозяйство
  • Общество
  • Спорт и туризм
  • Новости региона
  • Новости Беларуси
  • Спецпроекты

Copyright © 2026 polymia.by - Учреждение «Редакция газеты «Полымя».