Чакаецца пераразлік працоўных пенсій

У Беларусі пераразлік пра­цоў­ных пенсій у сувязі з ростам ся­рэд­няй заработнай платы работнікаў пла­ну­ец­ца правесці да канца бя­гу­ча­га года ў межах сродкаў дзяр­жаў­на­га пазабюджэтнага фонду са­цы­я­ль­най абароны на­се­ль­ніц­т­ва.

Аб гэтым паведаміў на прэс-кан­фе­рэн­цыі намеснік міністра пра­цы і сацыяльнай абароны Аляк­сандр Румак.
Намеснік міністра пацвердзіў, што распрацаваны адпаведны пра­ект нарматыўнага прававога акта, але не назваў канкрэтныя тэрміны і па­ра­мет­ры павышэння працоўных пен­сій.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні склаў Br291,43.

БелТА.

Добавить комментарий