В Мирском замке экспонируется женский жакет, изготовленный во Франции в XIX веке

Асноўную экспазіцыю музея 3 снежня 2021 года дапоўніў жаночы жакет, які быў выраблены ў Францыі ў канцы XIX стагоддзя.
Прадмет дэкараваны чорнымі шаўковымі плеценымі карункамі з арнаментам на фоне тонкага цюлю з вельмі дробнымі вочкамі.
Падобныя карункі вырабляліся ў Шантыльі, і былі незвычайна папулярнымі ў часы Напалеона ІІІ.
Жакет быў набыты ў прыватнага калекцыянера ў 2013 годзе. Рэстаўрацыйныя работы былі праведзены мастаком-рэстаўратарам музея Наталляй Атцэцкай.
Па матэрыялах https://www.facebook.com/zamakmir