Члены информационно-пропагандистской группы №5 встретились с коллективом КСУП «Царюка»

У рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта наведалі КСУП «Царука». Сустрэча адбылася ў адміністрацыйным будынку прадпрыемства і насіла інфармацыйны характар.
Па асноўнай тэме «Экалагічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь — нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і напрамкі забеспячэння» слова трымала намеснік кіраўніка інфармацыйна-прапагандысцкай групы, старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка. Прамоўца падрабязна спынілася на асноўных аспектах і адзначыла, што ў Беларусі зроблена маштабная работа, але яшчэ неабходна вырашаць пытанні ў дадзеным накірунку.
На сустрэчы былі разгледжаны дадатковыя пытанні адзінага дня інфармавання, якія тычыліся бяспекі людзей у летні перыяд. Гэта ў першую чаргу, паводзін на вадаёмах і ў лесе. «Не трэба ігнараваць правіламі бяспекі, а таксама тлумачыць дзецям, як сябе паводзіць на летніх канікулах», — заклікалі члены ІПГ.
Падчас правядзення дня інфармавання прысутныя ўзнялі два пытанні, якія тычыліся водазабеспячэння ў Ярэмічах і паслуг Белтэлекама. Пытанні ўзяты на кантроль.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Аляксандра КАСЦЮКЕВІЧА