Елена Климович: «Патриотизм — это значит любить свое и уважать чужое»

— Патрыятызм — значыць любіць сваё і паважаць чужое, — такой думкай падзялілася начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч, якая у рамках правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва сустрэлася з калектывам Карэліцкай ЦРБ.



Разважаючы наконт палітычнай бяспекі, спікер адзначыла, што наш час супраць Беларусі вядзецца сапраўдная інфармацыйная вайна, а ў шэрагу выпадкаў прадпрымаюцца спробы адкрытай дыскрымінацыі нашай краіны. Таму зразумела, што і мы павінны рашуча даносіць да суседзяў нашу пазіцыю, як стабільнай, развіваючайся і міралюбівай краіны, якая згодна будаваць сяброўскія адносіны:

— Да пэўнага часу мы замоўчвалі многія факты з нашай гісторыі. Мы маўчалі пра тое, як жыхары заходніх дзяржаў у час вайны і пасля вайны забівалі нашых суайчыннікаў, як гэта рабіла Армія Краёва. Замоўчвалі, бо хацелі пабудаваць з астатнімі краінамі адносіны, заснаваныя на даверы і сяброўстве.

Яшчэ адной тэмай, якую закранула Алена Клімовіч, сталі змены ў электаральнай кампаніі. Прамоўца паведаміла, што ўнесеныя ў Канстытуцыю папраўкі аблегчаць правядзенне выбараў. Адзіны дзень галасавання дапаможа зменшыць затраты, якія выдзяляюцца на выбары, а таксама разгрузіць людзей, задзейнічаных у гэтым працэсе. Таксама створаны дадатковыя выгоды для выбаршчыкаў і ўмовы для больш якаснай работы выбарчых камісій усіх узроўняў. Так, напрыклад, аналіз паказаў, што падчас датэрміновага галасавання грамадзяне больш актыўна прыходзяць на выбарчыя ўчасткі ў час абедзеннага перапынку і пасля працы, таму датэрміновае галасаванне будзе праводзіцца з 12.00 да 19.00 без перапынку.

— Я ўпэўнена, што ўлада зробіць усё магчымае, каб забяспечыць электаральны суверэнітэт Беларусі і правесці выбары-2024 спакойна, адкрыта і аб’ектыўна, — рэзюмавала Алена Клімовіч.