В Полужском детском саду проходит тематическое занятие «1 мая — День труда»

Цёплым днём вясновым ясным

Раней за ўсіх, дружок, сустракай

Дзіўнае, цудоўнае,

Добрае свята

Першамай!

У мэтах патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, фарміравання пачуцця патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і павагі да людзей розных прафесій  у  Палужскім дзіцячым садзе праходзіць тэматычны занятак “1 мая- дзень працы!”

Як вядома асноўны від дзейнасці дарослых людзей — праца. Любоў да працы  ў дзіцячым садзе прывіваецца дзецям практычнымі заняткамі.       Малодшыя выхаванцы асвойваючы прадметную дзейнасць, імкнуцца ўсё зрабіць самі: памыць посуд, падмесці падлогу, паліць кветачкі, старэйшыя дзеці абыгрываюць працу дарослых, спрабуючы свае сілы ў розных «прафесіях». Для гэта ва ўстанове створана прадметма развіваючае  асяроддзе і ўсе неабходныя ўмовы  да навучальнай дзейнасці, а гэта сур’ёзная дзіцячая праца.

Вольга Бумай, выхавацель дашкольнай адукацыі