Военно-историческая площадка «Партизанская деревня», соревнования по гандболу и мини-футболу. На Кореличчине празднуют 79-ю годовщину Победы

У дзень святкавання 9 Мая ажывіўся   парк  каля стадыёна   «Юнацтва». Тут працавала ваенна-гістарычная пляцоўка “Партызанская вёска”, дзе арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна былі арганізаваны інтэрактыўныя тэматычныя лакацыі: “Медсанбат”, “Камандзірскі штаб”, “Сталовая”, “Пральня”, “Партызанскае вогнішча”,”Палявы кінатэатр”. Жыхары і госці гарпасёлка гулялі па пляцоўках, на  ім прапаноўваліся розныя актыўнасці тых далёкіх часоў. Мудрагелістым чынам тут перапляліся мінулае і сучаснасць. Месца выбрана для партызанскай вёскі зручнае, і надвор’е  спрыяе працы.

– Мне вельмі спадабалася ў партызанскай вёсцы, – дзеліцца ўражаннямі загадчык гаспадаркі ДУА “ЦКРіН Карэліцкага раёна Таццяна  Гурына. –  Усё прадстаўлена так,  як паказваюць у кінастужках ваеннага часу. Гучаць песні ваенных гадоў. Усе працуюць цікава і зладжана.  Лічу, што мы ніколі не павінны забываць подзвіг нашых продкаў і быць удзячнымі нашчакамі вялікай Перамогі.

— Тэма Вялікай Айчыннай заканамерна стала той злучнальнай ніткай, якая прайшла скрозь усе тэматычныя пляцоўкі і арт-прастору, – кажа  дырэктар «Беларусбанка” Вольга Марцута. –  Пры падтрымцы сельгаспрадпрыемстваў раёна  рэканструяваны эпізоды ваеннага жыцця: побыт партызанскай вёскі   і медсанбат,  і адпачынак байцоў Чырвонай Арміі ў хвіліну зацішша перад боем. І ўсё не проста ў выглядзе экспанатаў, а максімальна інтэрактыўна. Такая рэканструкцыя наглядна дэманструе,  асабліва для падрастаючага пакалення, у якіх умовах і з якой матывацыяй нашы дзяды і прадзеды змагаліся за мір і свабоду.

На стадыёне “Юнацтва” прайшлі спартыўныя спаборніцтвы: матчавая сустрэча па гандболе, прысвечаная памяці майстра спорту Саўко В. П., і турнір па міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.

 

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ