По итогам работы животноводства за первый квартал 2020 года Кореличчина занимает 19 позицию среди 118 районов республики

Па выніках работы жывёлагадоўчай галіны за першы квартал 2020 года ў рэспубліканскай турнірнай табліцы Карэліччына займае 19 пазіцыю сярод 118 раёнаў краіны. Сярэдні надой на карову па раёне складае 1554 кг малака, што на 77 кг вышэй паказчыка за адпаведны перыяд мінулага года, і перавышае сярэднеабласную (1470 кг) і сярэднерэспубліканскую (1270 кг) лічбы.

За першы квартал бягучага года валавая вытворчасць малака па раёне перавысіла 20500 тон, што складае 105,9% да ўзроўню мінулага года, буйной рагатай жывёлы і птушкі – 4050 тон, альбо 111% да адпаведнага паказчыка 2019 года.

Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы павялічыліся на 11 грамаў і складаюць 753 грамы, свіней – на 37 грамаў, у выніку чаго атрымана 740 грамаў. Паказчыкі Карэліччыны ў гэтым накірунку значна перавышаюць сярэднія лічбы па Гродзеншчыне (680 і 657 грамаў адпаведна) і рэспубліцы (593 і 634 адзінкі).

Падрыхтавала Аксана ЯНУШ